Категории

Белорусские полонофильские организации в общественно -политической и культурной жизни Западной Беларуси (1921 –1937 гг.)

2 минуты на чтение

Заключэнне Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 г. негатыўна паўплывала на сацыяльна -эканамічнае і палітычнае жыццё Беларусі. Амаль на дваццацігоддзе беларускі народ аказаўся падзеленым на дзве часткі,якія жылі ў розных палітычных,сацыяльных і эканамічных умовах.Тэрыторыя Заходняй Беларусі, далучаная згодна з мірным дагаворам да Польшчы,стала арэнай барацьбы розных беларускіх палітычных груп за нацыянальнае самавызначэнне і аб’яднанне падзеленага народа.Беларускія грамадска-палітычныя дзеячы Заходняй Беларусі працягвалі ў міжваенны перыяд весці дыскусіі наконт формаў нацыянальнай дзяржаўнасці і яе геапалітычных арыенціраў.
Многія аспекты палітычнай гісторыі Заходняй Беларусі міжваеннага перыяду былі дастаткова падрабязна даследаваны ў працах айчынных і замежных даследчыкаў. Тым не менш, да цяперашняга часу шмат праблем заходнебеларускай гісторыі па -ранейшаму знаходзяцца на перыферыі навуковых даследаванняў і патрабуюць паглыбленага вывучэння з улікам навейшых метадалагічных дасягненняў гістарычнай навукі.Невядомай старонкай гісторыі Заходняй Беларусі з ’яўляецца праблема дзейнасці беларускіх прапольскіх арганізацый, якія вялі актыўную працу,накіраваную на інтэграцыю беларускіх земляў з польскай дзяржавай.Гэтыя арганізацыі складалі прапольскую паланафільскую) плынь беларускага нацыянальнага руху,прадстаўнікі якой мэтанакіравана адстойвалі ідэю супрацоўніцтва з інстытутамі польскай дзяржавы дзеля дасягнення нацыянальна - культурных і палітычных саступак для беларускага народа, нават за кошт адмовы ад ідэі незалежнасці Беларусі,што было адлюстравана ў іх праграмных дакументах.
Многія дзеячы,якія падзялялі такія ідэалагічныя ўстаноўкі,прама называлі сябе “паланафіламі ”,а свае арганізацыі – паланафільскімі,што было зафіксавана ў гістарычнай літаратуры і дакументальных крыніцах. Беларускія паланафільскія арганізацыі цесна супрацоўнічалі з уладамі Польшчы,арыентаваліся на падтрымку польскага ўрада ў вырашэнні культурных, сацыяльна -эканамічных і палітычных праблем беларускага насельніцтва.
Палітычныя праграмы беларускіх паланафілаў утрымлівалі пастулаты лаяльнасці да Польшчы,што значна адрознівала іх ад іншых беларускіх партый, арганізацый і груп, якія выступалі ў апазіцыі да ўладаў Польшчы.Вывучэнне дзейнасці паланафільскай плыні ўзнімае шэраг праблемных пытанняў:ці мелі прапольскія лозунгі рэальны ўплыў на беларускае насельніцтва?Якія формы супрацоўніцтва існавалі паміж паланафіламі і ўладамі?Ці дасягнулі паланафілы тых мэт, якія перад сабой ставілі? Дзеля адказу на гэтыя і іншыя пытанні неабходна правядзенне комплекснага аналізу праграмных дакументаў,арганізацыйнай структуры,форм і метадаў дзейнасці беларускіх паланафільскіх арганізацый. Важна таксама даследаваць іх узаемаадносіны з уладамі і іншымі суб ’ектамі грамадска -палітычнага і культурнага жыцця Заходняй Беларусі.
Навуковае асэнсаванне праблемы беларускага паланафільства мае актуальнае значэнне для сучаснага разумення складаных працэсаў грамадска -палітычнага жыцця на беларускіх землях у ХХ ст. Працэс умацавання беларускай дзяржаўнасці патрабуе крытычнага аналізу ўсіх складанасцей,якія ўзнікалі на шляху нацыянальнай самаідэнтыфікацыі,а таксама асэнсавання асаблівасцей развіцця беларускага грамадства на розных гістарычных этапах і пры супярэчлівых гістарычных абставінах.
Вывучэнне беларускага паланафільства важнае з пункту гледжання пабудовы міжнацыянальных адносінаў. У сучасны перыяд глабалізацыі пытанні міжнацыянальнага супрацоўніцтва набываюць важнае значэнне не толькі для супольнасцей Усходняй Еўропы,але і для беларускага грамадства.З улікам гэтага сёння неабходна развіваць міжнародныя кантакты пры поўнай павазе да нацыянальных інтарэсаў кожнага народа.Каб пазбегнуць памылак ва ўсталяванні міжнацыянальнага і міждзяржаўнага супрацоўніцтва , патрэбна крытычнае асэнсаванне з ’явы беларускага паланафільства і яго месца ў беларуска -польскіх узаемаадносінах.
 

Горный Александр Сергеевич

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

На территории Западной Беларуси в 1921–1939 гг. насчитывалось 198 местечек, из них в Белостокском воеводстве – 31, Виленском – 81, Новогрудском – 54, Полесском – 32. В местечках еврейское население являлось значимой и зачастую доминирующей демографической груп...
С вхождением в состав Польши в 1921 г. западных регионов Беларуси еврейским политическим партиям и движениям, действовавшим здесь, предстояло укрепить свои позиции среди местного населения. Разные по религиозно-политической окраске еврейские партии и движения ...
Сложность социально-политической ситуации в Польше, в том числе и в Западной Беларуси, нараставшая угроза фашизма повлияли на стратегию и тактику еврейских политических партий и организаций в середине 1930-х годов. В этот период программными установками партии...