Категории

Беларускі драматычны тэатр і глядач на мяжы ХХ і ХХІ стагоддзяў: дыялектыка ўзаемасувязей

минута на чтение

Канец ХХ стагоддзя характарызуецца супярэчлівым духоўным станам грамадства, рэфармаванне якога ў постсавецкі перыяд у Беларусі мае спецыфічныя вынікі. З аднаго боку, фарміруюцца элементы грамадзянскай супольнасці, трансфармуецца сістэма каштоўнасцей, якая інтэгруе традыцыйныя арыенціры беларускай культуры, нанова засвойваецца велізарны гуманітарны патэнцыял айчыннай і сусветнай культуры мінулых эпох – філасофская, рэлігійная, сацыялагічная, эканамічная, культуралагічная думка і інш. З другога боку, эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя перамены выклікалі шэраг складанейшых праблем сацыяльна-культурнага характару, якія ў максімальнай ступені закранаюць чалавека.

Сучасны тэатр уяўляе сабой унікальны аб’ект, які адначасова з’яўляецца відам мастацтва, сацыяльным інстытутам і прадпрыемствам. У ім  арганічнае спалучаюцца тры функцыянальныя напрамкі – творчы, сацыяльны  і вытворчы.

Складанасць і неадназначнасць грамадскага жыцця знаходзяць сваё адлюстраванне ў развіцці тэатральнага мастацтва, цэнтрам якога чалавек і з’яўляецца. На мяжы перадапошняга і апошняга дзесяцігоддзя мінулага стагоддзя адбылося відавочнае разбурэнне створанай раней сістэмы ўзаемадзеяння тэатра і грамадства. Змяненне дынамікі цікавасці да тэатраў фіксавалася ў матэрыялах дзяржаўнай статыстыкі, знаходзіла адлюстраванне ў  трансфармацыі тэатральнай сеткі краіны, у недастатковасці фінансавання тэатраў. Першае дзесяцігоддзе ХХІ стагоддзя характарызуецца пэўнай стабілізацыяй і пошукам новых форм развіцця тэатральнай справы ў рэспубліцы. Разам з тым гэтыя працэсы праходзілі адначасова з пошукамі тэатраў у сферы ўстанаўлення эфектыўных кантактаў з тэатральнай публікай.

У гэтых умовах правядзенне даследавання ўзаемадзеяння беларускага тэатра і гледача ўяўляецца  адной з важнейшых задач сучаснага тэатразнаўства. У жывым творчым працэсе ў тэатры глядач адыгрывае асабліва актыўную ролю, і гэта дазваляе  ва ўзаемаадносінах  публікі і сцэны, ва ўсёй разнастайнасці прамых і зваротных сувязей, якія ўзнікаюць  падчас сцэнічных паказаў, убачыць адлюстраванне жыцця сучаснага грамадства, важных яго сацыяльна-псіхалагічных зрэзаў. Са свайго боку, сцэнічнае мастацтва як адна з форм грамадскага адлюстравання таксама трапляе пад ўплыў сацыяльных сувязей, адлюстроўвае іх рух і, у прыватнасці, дынаміку народжаных імі патрэбнасцей. Гэтымі абставінамі  вызначаюцца дыяпазон магчымасцей тэатра, межы ўплыву яго на публіку.

Бузук Расціслаў Леанідавіч

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Драматычны тэатр Беларусі і яго мастацкая школа (акцёрская і рэжысёрская) на працягу ХХ ст. прайшлі адметны, – з разнастайнымі своеасаблівымі жанрамі, формамі, стылявымі напрамкамі, – шлях творчага развіцця. Асабліва значнай з’явай нацыянальнага тэатральнага м...
Візуальнае вырашэнне спектакля з’яўляецца неад’емнай часткай тэат­раль­нага мастацтва на працягу ўсяго яго існавання, прычым з часам афармленне сцэнічнай прасторы значна эвалюцыянавала і на сённяшні дзень носіць канцэп­ту­альны характар. Тэатр выступае ў шырок...
Кажучы пра найноўшыя вынікі вывучэння гісторыі Першай сусветнай вайны, зазначым, што ўвага да яе ў Беларусі прысутнічае, хаця нейкім значным прарывам яе назваць нельга. На мяжы ХХ – ХХІ стст. з’явіліся рознага ўзроўню працы Бабкова А., Карнелюка В., Лапановіча...