Категории

«Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: грамадства, дзяржава, асоба»

3 минуты на чтение

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы

Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

 

МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ

«Беларусь У кАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ:

ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА, АСОБА»

эспубліка Беларусь, Гродна, 12–13 снежня 2019 года)

 

Паважаныя калегі!

 

Запрашаем вас прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларусь у кантэксце еўрапейскай гісторыі: грамадства, дзяржава, асоба», якая адбудзецца с 12 па 13 снежня 2019 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

 

Праблемнае поле канферэнцыі:

 

1. Сучасныя гістарыяграфія і крыніцазнаўства: новыя падыходы, крыніцы, метады ў вывучэнні гісторыі Еўропы і Беларусі.

2. Дзяржаваўтваральныя працэсы ў Беларусі ва ўмовах геапалітычных трансфармацый у Еўропе.

3. Палітычная гісторыя: войны і рэвалюцыі ў лёсах беларусаў і народаў Еўропы.

4. Эканамічная мадэрнізацыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскіх працэсаў.

5. Культура Беларусі як частка еўрапейскай культурнай цывілізацыі.

6. Канфесійная гісторыя Беларусі ў еўрапейскім дыскурсе.

7. Глабалізацыя і рэгіяналізацыя як сацыяльныя трэнды: фактар Беларусі.

8. Беларусь у прасторы еўрапейскай міжкультурнай камунікацыі. 

 

Рабочыя мовы канферэнцыі – беларуская, руская, украінская, польская, англійская.

Выданне зборніка навуковых артыкулаў з уключэннем у базу дадзеных РІНЦ прадугледжана да 20 снежня 2019 года.

Для ўдзелу ў навуковай канферэнцыі неабходна да 15 лістапада 2019 года падаць заяўку па форме, азначанай у Дадатку 1.

Артыкулы для зборніка неабходна даслаць да 2 снежня 2019 года. Патрабаванні да афармлення артыкулаў вызначаны ў Дадатку 2.

Заяўкі і артыкулы дасылаюцца на электронны адрас [email protected].

Фінансавыя ўмовы – праезд і пражыванне за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Кантакты:

Адрас арганізацыйнага камітэта: 230023, вул. Кастрычніцкая, 5, каб. 300 (дэканат факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму).

Тэлефоны:

+375 152 77 07 94 (дэканат факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму);

+375 29 582 54 47 (МТС) – Віктар Аляксандравіч Белазаровіч;

+375 29 786 30 28 (МТС, Viber, WhatsApp) – Анастасія Вадзімаўна Зезюлевіч.

ДАДАТАК 2

 

Патрабаванні да афармлення артыкула

 

Стандарты – дакумент Word; шрыфт Times New Roman, 14 пт, абзацны водступ – 1,2 см, усе палі – 2 см. Аб’ём артыкула – да 8 старонак, інтэрвал – 1.0.

Структурныя элементы:

– індэкс УДК; памер шрыфта 14 п., прапісныя, выраўноўванне па левым краі;

– імя, імя па бацьку і прозвішча аўтара (аўтараў) артыкула, месца працы, горад, краіна; памер шрыфта 14 пт., выраўноўванне па левым краі;

– назва артыкула; афармляецца прапіснымі літарамі, выраўноўванне па цэнтры;

– анатацыя на рускай мове (ад 50 да 100 слоў); памер шрыфта 12 п., выраўноўванне па цэнтры;

– ключавыя словы (5–6 слоў, памер шрыфта 12 п., выраўноўванне па шырыні);

– асноўны тэкст; памер шрыфта 14 п., выраўноўванне па шырыні;

– бібліяграфічныя спасылкі; стандарт афармлення ўнутрытэкставых спасылак – [нумар крыніцы ў спісе літаратуры, нумар старонкі], напрыклад: [12, с. 32]; малюнкі – назва малюнкаў па цэнтры, памер шрыфта 12 п., паўтлусты (напрыклад: Малюнак 1 – Назва малюнка); табліцы – памер шрыфта ў табліцы 12 п., назва табліцы афармляецца зверху, памер шрыфта 12 п., выраўноўванне па левым краі табліцы, паўтлусты (напрыклад: Табліца 1 – Назва табліцы);

– спіс літаратуры; афармляецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ГОСТ 7.1-2003 (см: http://www.vak.org.by/bibliographicDescription); памер шрыфта 12 п., выраўноўванне па шырыні, водступ злева 0,12 см, першы радок (выступ) 0,63 см; крыніцы падаюцца ў парадку цытавання ў тэксце артыкула;

– рэюмэ на англійскай мове (не менш 30 слоў), ключавыя словы на англійскай мове; памер шрыфта 12 п., выраўноўванне па шырыні;

– імя, імя па бацьку і прозвішча аўтара (аўтараў) артыкула, месца працы, горад, краіна – на англійскай мове; памер шрыфта 12 п., выраўноўванне па шырыні;

– электронны адрас аўтара (аўтараў) артыкула.

 

 

 

Прыклад афармлення артыкула

УДК ХХ ХХ ХХ

Імя, Імя па бацьку, Прозвішча

(Месца працы, Горад, Краіна)

 

НАЗВА АРТЫКУЛА

 

Анатацыя на рускай мове Анатацыя на рускай мове Анатацыя на рускай мове 

Ключавыя словы: ключавыя словы.

 

Тэкст артыкула. Тэкст артыкула [1, с. 46]. Тэкст артыкула.

 

Спіс літаратуры

  1. Неклассические письменные практики современности : коллективная монография / под ред. Т. В. Шмелевой. – Великий Новгород : «Новгородский ТЕХНОПАРК», 2012. – 332 с. (Серия «Монографии»; Вып. 12).

 

Рэзюмэ на англійскай мове. Рэзюмэ на англійскай мове. Рэзюмэ на англійскай мове.

Keywords: ключавыя слова на англійскай мове.

 

Імя, імя па бацьку і прозвішча аўтара (аўтараў) артыкула, месца працы, горад, краіна – на англійскай мове.

Электронны адрас.

Спадзяемся на плённае супрацоўніцтва!

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Абарончыя  ўмацаванні на працягу ўсёй гісторыі мелі  важнае значэнне для функцыянавання грамадства і яго інстытутаў.  У сувязі з гэтым  актуальным  для даследавання гісторыі Беларусі ў эпоху Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай з’яўляецца вывучэнне пр...
Праблемнае поле канферэнцыі: – Ян Баршчэўскі, асоба, творчасць, жыццёвы шлях – Творчасць Яна Баршчэўскага ў кантэксце развіцця беларускай літаратуры першай паловы ХІХ ст. – Славутыя асобы Расонскага краю. – Гісторыя і культура Расонскага краю. – Археалагічныя ...
Нацыянальна-моўная карціна свету адлюстроўвае свядомасць канкрэтнага грамадства, звязанага этнічнай роднасцю, звычаямі, спосабам і ладам жыцця. Даследаванне нацыянальна-моўнай карціны свету дазваляе выявіць канцэптуальную сістэму гэтага грамадства. Родная мова...