Категории

«Расонскі край: гісторыя, культура, людзі (да 225-годдзя з дня нараджэння Я. Баршчэўскага)»

минута на чтение
 

Праблемнае поле канферэнцыі:
– Ян Баршчэўскі, асоба, творчасць, жыццёвы шлях
– Творчасць Яна Баршчэўскага ў кантэксце развіцця беларускай літаратуры першай паловы ХІХ ст.
– Славутыя асобы Расонскага краю.
– Гісторыя і культура Расонскага краю.
– Археалагічныя і этнаграфічныя даследаванні Расоншчыны.
– Праекты турыстычных маршрутаў і краязнаўчы патэнцыял Расоншчыны.

Час правядзення канферэнцыі: 20–21 чэрвеня 2019 г.
Мовы канферэнцыі: беларуская, руская.
Плануемае месца правядзення канферэнцыі: г.п. Расоны.

 

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 30 красавіка 2019 г.
па электроннай пошце: palatyda @ tut .by

Заяўка на ўдзел у канферэнцыі, падаецца ў электронным выглядзе і павінна змяшчаць наступныя пункты: 1. Прозвішча, імя і імя па бацьку; 2. Месца працы, пасада; 3. Навуковая ступень і навуковае званне; 4. Назва даклада; 5. Працоўны і хатні адрас, кантактны тэл. (з кодам населенага пункта), e-mail.

Кантакты: Марат Васільевіч Клімаў, 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (+375 29) 776-26-75, факс (017) 284-18-70.

Звяртаем Вашу ўвагу, што:

  • Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору заявак на ўдзел у канферэнцыі і тэкстаў дакладаў для публікацыі.
  • Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка.
  • Замежных удзельнікаў просім паведаміць пра неабходнасць атрымання візавай падтрымкі.
  • Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны.
  • Камандзіровачныя выдаткі за кошт камандзіруючага боку (з 2 мая магчымы ўдакладненні).

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны.
Патрабаванні да формы і аб’ёма тэкстаў дакладаў:
Электронны і раздрукаваны варыянты не болей за 30 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Тема культуры актуальна во все времена. Любой человек неоднократно слышал о таких понятиях как культура речи, культура поведения, мировая художественная культура… Так что же мы понимаем под словом "культура"? Я полагаю, что культура-это прежде всего об...
Інфармацыйны ліст Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Інстытут гісторыі НАН Беларусі Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычныя лёсы беларускай савецкай дзяржаўнасці (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Бе...
Галоўнай  тэмай снежаньскага семінара «Белавежы» 1977 года  было абмеркаванне падрыхтоўкі да  святкавання 20-годдзя Беларускага літаратурна-мастацкага  аб'яднання ў Польшчы. Міхась Шаховіч у карэспандэнцыі  “Літаратурны семінар” інфармаваў на  першай Літар...