Категории

“Социальное обеспечение инвалидов и участников Великой Отечественной войны в БССР (1943−1956 гг.)”.

минута на чтение

Вялікая Айчынная вайна выклікала цяжкія  сацыяльна-дэмаграфічныя наступствы па ўсёй тэрыторыі СССР, у тым ліку  і БССР.  Многія  з тых, хто вярнуўся з  фронта, атрымалі раненні ці сталі  інвалідамі  і ім  была  неабходна дапамога, што патрабавала  ад саюзных і рэспубліканскіх органаў улады выпрацоўкі адпаведнай сістэмы мерапрыемстваў па задавальненні  іх сацыяльных патрэб. Аднак, распрацаванай юрыдычна-прававой базы для падтрымкі інвалідаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай  вайны  да 1941 года  не было, што  значна ўскладняла ажыццяўленне мер па  іх  сацыяльным забеспячэнні як з юрыдычна-прававога, так і з эканамічнага боку.  Фарміраванне заканадаўчай базы  ў гэтай вобласці працягвалася з 1942 па 1945 год. 

Пасля вайны сістэма арганізацыі сацыяльнай дапамогі інвалідам і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны патрабавала паступовых змен. Прынятыя ў гэты  час партыйна-дзяржаўныя  пастановы ўключалі шэраг мер па паляпшэнні жыцця былых абаронцаў Радзімы, аднак рэалізацыя пастаўленых задач доўгі час стрымлівалася эканамічным становішчам  пасляваеннай гаспадаркі, таму фарміраванне  сістэмы дзяржаўнага забеспячэння былых франтавікоў прайшло даволі складаны эвалюцыйны шлях.

Метады  вырашэння сацыяльных праблем, што былі  выпрацаваны  на працягу пасляваеннага часу, сёння нельга недаацэньваць. У сучаснай сацыяльнай палітыцы для эфектыўнай дзейнасці неабходна ўлічваць як пазітыўныя, так і негатыўныя ўрокі мінулага. Яны ўзбройваюць карысным вопытам, правераным у ваенных і мірных умовах, дапамагаюць пазбегнуць памылак і пралікаў у рэалізацыі мер па сацыяльным забеспячэнні на сучасным этапе развіцця грамадства. 

Значнасць сацыяльнай сферы ў сучасным беларускім грамадстве абумоўлівае неабходнасць вывучэння сацыяльнай гісторыі і яе навуковага асэнсавання.  Да гэтага часу дадзеная тэма не атрымала комплекснага даследавання, у якім закраналіся б асноўныя аспекты вызначанай навуковай праблемы. Сярод іншых  прац  у гэтай галіне  дадзеная дысертацыя вызначаецца тым, што ў праблемна-храналагічным кантэксце прааналізаваны  працэс станаўлення і асаблівасці сістэмы сацыяльнага забеспячэння інвалідаў і ўдзельнікаў  Вялікай Айчыннай вайны ў БССР менавіта ў 1943–1956 гг. 

Мартинкевич Иван Анатольевич

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

1943 год вошел в историю как переломный в ходе Великой Отечественной войны и всей второй мировой войны в целом. Он явился вторым этапом массового развертывания партизанской и подпольной борьбы, антифашистского движения на территории Белоруссии. Это нашло свое ...
В представленном исследовании впервые в отечественной историографии сделана попытка на примере отдельного региона Беларуси (Минской области) осуществить комплексный анализ развития военно-политических событий Великой Отечественной войны. В отечественной истори...
В дни тяжелых испытаний советские люди, к какой бы нации или народности они ни принадлежали, выступили единым фронтом против общего врага – германского фашизма. На фронтах Великой Отечественной войны сражалось более 1,3 млн. белорусов и уроженцев Беларуси, из ...