Аргкамітэт Міжнароднай навуковай канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці” прапануе Вам прыняць удзел у ХХIV канферэнцыі, якая адбудзецца 26 кастрычніка 2018 г. у горадзе Гродна.
Канферэнцыя прысвечана ўзаемаадносінам паміж народамі Беларусі і Польшчы, эканамічным, моўным, літаратурным, гістарычным, культурным, навукова-асветніцкім і іншым сувязям на памежжы.
Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі (з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку, вучонай ступені і навуковага звання, пасады, рабочага, мабільнага і хатняга тэлефонаў) і тэмы дакладаў просім дасылаць да 10 верасня 2018 г. на адрас: 230023, г. Гродна, вул. Ажэшка, 3, галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама – альбо ў аргкамітэт ці на e-mail religiyа@mail.grodno.by
Патрабаванні да афармлення тэксту даклада:
- аб’ём да 8 старонак праз 1,5 інтэрвала ў рэдактары Word 7.0.
Windows 97, шрыфты Times New Roman 14;
- спасылкі афармляюцца праз спіс літаратуры, які падаецца ў канцы артыкула,
напрыклад: [1, с. 12], дзе 1 – нумар крыніцы ў спісе літаратуры, 12 – старонка крыніцы;
3) дыск з электронным варыянтам даклада і раздрукоўка падаюцца ў аргкамітэт падчас канферэнцыі.
Фінансавыя ўмовы: навукоўцы з беларускага боку ўдзельнічаюць у канферэнцыі за ўласны кошт ці за кошт ВНУ (установы), у якіх яны працуюць. Замежныя ўдзельнікі забяспечваюцца харчаваннем і начлегам за кошт аргкамітэта. Даезд – за ўласны кошт.
З павагай,
аргкамітэт канферэнцыі “Шлях да ўзаемнасці” – 2018
тэл. для даведак (+375 152) 73 55 92, 73 55 78