Категории

Проведение комасации на территории Западной Беларуси (1921–1939 гг.)

4 минуты на чтение

На  працягу  большага  перыяду  айчыннай  гісторыі  асноўную  частку беларускага  насельніцтва  складала  сялянства,  якое  адыгрывала  вырашальную ролю  ў  эканоміцы  рэгіёна,  з’яўлялася  асноўным  вытворцам  матэрыяльнага багацця  і  захавальнікам нацыянальнай культуры. Не  стала выключэннем  і ХХ стагоддзе. Аднак далёка не ўсе моманты аграрнай гісторыі Беларусі вывучаны ў поўнай  меры,  перш  за  ўсё  пытанне  правядзення  аграрных  пераўтварэнняў  у Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг., таму неабходна выправіць гэтую сітуацыю. 

Паводле  падпісанага 18  сакавіка 1921  г.  Рыжскага  мірнага  дагавора заходнебеларускія  землі (былая  Гродзенская  губерня,  Навагрудскі,  Пінскі, часткова Мазырскі, Мінскі і Слуцкі ўезды Мінскай губерні, Дзісненскі, Лідскі і Ашмянскі  ўезды  Віленскай  губерні)  ўвайшлі  ў  склад  міжваеннай  польскай дзяржавы.  Яшчэ  ў  кастрычніку 1920  г.  пад  юрысдыкцыю  Польшчы  трапіла “Сярэдняя Літва” – Вільня, Віленскі, Свянцянскі,  часткова Трокскі  ўезды. На згаданай  тэрыторыі,  населенай  пераважна  беларусамі,  а  таксама  палякамі  і літоўцамі,  былі  створаны  чатыры  ваяводствы,  за  якімі  замацавалася неафіцыйная назва “Заходняя Беларусь”. 

Геаграфічныя  межы  даследавання  былі  выбраны  з  улікам  асноўнай праблематыкі  дысертацыі.  Пад  тэрмінам “Заходняя  Беларусь”  у  дысертацыі разглядаюцца беларускія землі агульнай плошчай каля 82 000 км2 , якія ў 1921–1939 гг. знаходзіліся ў складзе Польскай Рэспублікі – гэта сучасныя Брэсцкая і Гродзенская  поўнасцю  і  часткова  Мінская  і  Віцебская  вобласці (у  азначаны перыяд –  Навагрудскае  ваяводства,  Палескае  ваяводства  без  Камень–Кашырскага, Сарненскага  і  часткі Пінскага  і Столінскага паветаў, Гродзенскі, Ваўкавыскі  і  часткова  Аўгустоўскі  і  Сакулкаўскі  паветы  Беластоцкага ваяводства,  Ашмянскі,  Браслаўскі,  Вілейскі,  Дзісненскі,  Маладзечанскі, Пастаўскі  і  часткова Свянцянскі  паветы Віленскага  ваяводства), што  ў  цэлым складала прыблізна 24 %  тэрыторыі  і 11 % насельніцтва польскай  дзяржавы.

Неабходна падкрэсліць, што ў тагачаснай польскай статыстыцы падлік вёўся ў  асноўным па ваяводствах і Заходняя Беларусь не выдзялялася як асобны рэгіён. У  адпаведнасці  з прынятымі  айчыннай  гістарыяграфіяй правіламі  за даныя па Заходняй  Беларусі  прымаюцца  звесткі  па Віленскім, Навагрудскім  і Палескім ваяводствах, лічачы ўмоўна, што Камень–Кашырскі і Віленска–Трокскі паветы па  сваіх  галоўных  паказчыках  прыкладна  адпавядаюць  Ваўкавыскаму  і Гродзенскаму.

 Вывучэнне  аграрнай  гісторыі  Заходняй  Беларусі  ў 1921–1939  гг.  з’яўляецца  адной  з  актуальных  задач,  якія  стаяць  перад  сучаснай  беларускай гістарычнай навукай. Неабходна падкрэсліць, што ў разглядаемы перыяд сяляне складалі абсалютную большасць заходнебеларускага насельніцтва і адыгрывалі вырашальную ролю ў эканамічным жыцці рэгіёна, аднак знаходзіліся на самым нізе тагачаснай сацыяльнай лесвіцы. 

У  сельскай  гаспадарцы  Заходняй  Беларусі  ў 1921–1939  гг.  захоўвалася істотная  колькасць  перажыткаў,  якія  замаруджвалі  яе  далейшае  развіццё. Галоўнымі  з  іх  былі  буйное  памешчыцкае  землеўладанне  і  цераспалосіца (наяўнасць  у  значнай  часткі  сялянства  па  некалькі  раскіданых  зямельных надзелаў).  Зямля  разглядалася  ў  гэты  час  як  найбольш  выгаднае капіталаўкладанне,  таму  свабодныя  грошы  сяляне  трацілі  пераважна  на  яе набыццё,  што  станавілася  адной  з  прычын  пашырэння  цераспалосіцы. Зямельныя  надзелы  пераходзілі  па  спадчыне  ад  бацькі  да  сыноў  і  складалі  яе асноўную  і  найбольш  пажаданую  частку.  Улічваючы  штогодавы  вялікі натуральны  прырост  вясковага  насельніцтва,  гэта  прыводзіла  да  хуткага драбнення і аддаленасці сялянскіх надзелаў.

На пачатку 1920–х гг. ва ўмовах пасляваеннай разрухі і галечы надзвычай цяжкае  становішча  сялян  магло  выліцца  ў  рэзкае  незадавальненне  палітыкай польскай  дзяржавы.  На  той  час  у  многіх  краінах  Цэнтральнай  і  Паўднёва-Усходняй  Еўропы  ў  барацьбе  за  свае  правы  і  паляпшэнне  матэрыяльнага становішча  назіраліся  шматлікія  выступленні  сялян  і  рабочых,  якіх  актыўна падтрымлівалі  левыя  партыі  і  ў  першую  чаргу  камуністы. У  такіх  абставінах неабходна было тэрмінова вырашаць аграрнае пытанне. Адным з шляхоў гэтага стала  камасацыя,  спалучаная  з  парцэляцыяй (частковым  падзелам  за  выкуп памешчыцкіх  зямель),  але  свабодныя  землі  польскі  ўрад  у  першую  чаргу перадаваў  асаднікам  для  замацавання  свайго  панавання  на  новадалучаных тэрыторыях.

Аналіз  айчыннай  і  замежнай  гістарыяграфіі  дазваляе  зрабіць  выснову, што  правядзенне  камасацыі  на  землях  Заходняй  Беларусі  вывучана  даволі фрагментарна  і многія важныя яе аспекты  засталіся па-за ўвагай даследчыкаў. Храналагічныя  рамкі  дысертацыі  ахопліваюць 1921–1939  гг.  Ніжэйшай мяжой  азначанага перыяду  з’яўляецца  заключэнне Рыжскага мірнага  дагавора (18  сакавіка 1921  г.),  паводле якога  Заходняя  Беларусь  увайшла  ў  склад польскай дзяржавы, вышэйшай – 1 верасня 1939  г., пачатак Другой сусветнай вайны,  у  выніку  чаго  рэалізацыя  камасацыі  была  перарвана.  Дзеля  больш поўнага  і  глыбокага  раскрыцця  асобных  важных  тэматычных  пытанняў даследавання (галоўным  чынам  перадумоў  камасацыі  і  асаблівасцей  яе правядзення) аўтар дапускаў выхад за пазначаныя храналагічныя рамкі.

Актуальнасць  дысертацыйнага  даследавання  абумоўлена  адсутнасцю  ў беларускай  гістарыяграфіі асобнай працы па пытанні ажыццяўлення польскімі ўладамі  камасацыі  на  землях  Заходняй  Беларусі  ў 1921–1939  гг.  Неабходна падкрэсліць,  што  ў  многіх  даследаваннях  прадстаўнікоў  польскай гістарыяграфіі камасацыя ўжываецца як сінонім тэрміна “ссяленне” (scalanie, з польскага “аб’яднанне  зямель”).

У  цэлым  у  гістарычнай  навуцы  існуе  даволі шмат  падыходаў  да  вызначэння  сутнасці  палітыкі  камасацыі,  таму  аўтар дысертацыі прытрымліваецца наступнага асабістага тлумачэння: “камасацыя – гэта  працэс  аб’яднання  раскіданых  сялянскіх  надзелаў  з  улікам  іх  грашовай вартасці, перанясення па магчымасці на новае месца хат і гаспадарчых пабудоў і  стварэння  такім  чынам  значнай  колькасці  хутароў  з  мэтай  наступнай арганізацыі рацыянальнай сельскай гаспадаркі”.

Увядзенне  аўтарам  у  навуковы  зварот  вялікай  колькасці  архіўных дакументаў  і  першакрыніц  дазваляе  больш  поўна  асвятліць  асобныя маладаследаваныя аспекты правядзення камасацыі ў Заходняй Беларусі ў 1921–1939 гг. і даць аб’ектыўную і ўзважаную ацэнку разглядаемым падзеям.

Гарматный Виталий Петрович

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

На территории Западной Беларуси в 1921–1939 гг. насчитывалось 198 местечек, из них в Белостокском воеводстве – 31, Виленском – 81, Новогрудском – 54, Полесском – 32. В местечках еврейское население являлось значимой и зачастую доминирующей демографической груп...
В результате Рижского мирного договора 18 марта 1921 года территория Западной Беларуси отходила к Польше. На этой территория площадью в 113 тыс кв.км и проживало около 4 млн. человек. На этой территории были созданы Полесское, Новогрудское, Виленское и Белосто...
Изучение истории национальных меньшинств Беларуси является одной из актуальных задач, стоящих перед современной белорусской исторической наукой. Еврейское население четырёх западнобелорусских воеводств польского государства составляло около 9% от общего числа ...