Категории

Люд Наднеманскага краю ў творах Элізы Ажэшка

20 минут на чтение

Жыццё выдатнай польскай дэмакратычнай пісьменніцы Элізы Ажэшка было цесна звязана з Гродзеншчынай і з горадам Гродна. Тут яна нарадзілася, жыла, пісала свае лепшыя творы. Яна добра ведала жыццё беларускага народа, і гэта знайшло самае шырокае адлюстраванне ў яе творчасці.

Эліза Ажэшка (Паўлоўская) нарадзілася 6 чэрвеня (25 мая па ст. ст.) 1841 года ў маёнтку Мілкоўшчына на Гродзеншчыне. Тут і праходзілі яе дзіцячыя гады, тут атрымлівае пачатковую адукацыю. Бацька яе, Бенядыкт Паўлоўскі, быў адукаваным чалавекам, прытрымліваўся перада-вых поглядаў. Пазней, успамінаючы яго, пісьменніца пісала: «Бацька мой быў вальнадумцам, вальтэр’янцам, як тады гаварылі... Разам з разумовымі здольнасцямі я атрымала ў спадчыну ад яго і бунтарскія задаткі».

3 1852 па 1857 год Ажэшка вучылася ў Варшаўскім пансіёне, у якім пасябравала з Марыяй Канапніцкай, будучай вядомай польскай пісьменніцай. Пасля заканчэння пансіёна яна вяртаецца на радзіму і тут шаснаццацігадовай дзяўчынай выходзіць замуж за Пятра Ажэшку (яму было ўжо 35 год). Шлюб адбыўся 21 студзеня 1858 года ў гродзенскім бернадынскім касцёле. Разам з мужам пераязджае ў маёнтак Людвіна-ва, у якім жыла да 1864 года.

Гады прабывання ў Людвінаве мелі важнае значэнне ў фарміраванні светапогляду пісьменні-цы. Усіх тады хвалявала аграрнае пытанне. У до-ме Ажэшка часта абмяркоўвалі яго. Яна ўсё шырэй знаёміцца з жыццём сялян, адкрывае для сялянскіх дзяцей школу, у якой выкладае сама. Тут пісьменніца глыбей вывучае беларускія звычаі, з якімі пачала знаёміцца яшчэ ў дзяцін-стве. Пазней яна ўспамінае ў сваім «Дзённіку»: «Многіх жыхароў людвінаўскіх вёсак я ведала па імёнах і прозвішчах, былі сярод іх мае любімцы і любіміцы; на дажынках і вяселлях, якія з кара-ваем (Ажэшка так і піша гэтае слова) на панскі двор прыязджалі, знаёмства гэтае пашыралася, замацоўвалася».

Ажэшка прымае самы актыўны ўдзел і ў паўстанні 1863 года, клапоціцца аб дастаўцы паўстанцам бялізны, харчавання; рызыкуючы жыццём, выконвае розныя даручэнні, прымае гераіч-ныя намаганні з мэтаю выратавання аднаго з кіраўнікоў польскага паўстання — Рамуальда Траўгута. Муж яе за ўдзел у паўстанні быў высланы   ў   Сібір,   а   маёнтак быў канфіскаваны.   У 1864 г. Ажэшка вымушана пераехаць у разбураны царскімі войскамі маёнтак свайго бацькі — Мілкаўшчыну. Тут пражыла яна 6 год, а ў 1869 годзе пераязджае ў Гродна. 3 гэтым гора-дам і звязана ўсё яе далейшае жыццё, яе творчы шлях. Ажэшка рэдка выязджала з Гродна — яна знаходзілася пад наглядам паліцыі, і на кожны выезд патрэбен быў дазвол улад. Нягледзячы на складаныя сямейныя абставіны, праследаванні, пісьменніца актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці. У Вільні яна адкрывае кнігарню, шмат сіл аддае справе распаўсюджвання кніг сярод народа, працуе з моладдзю Гродна. У апошнія гады жыцця рэдагавала літаратурны аддзел у «Кур’еры Літоўскім». Яна піша нямала публіцыстычных артыкулаў, у якіх выступае за эмансіпа-цыю жанчын, абараняе правы яўрэйскага наро-да, асуджае чарнасоценныя пагромы.

Літаратурная творчасць Ажэшка пачынаецца ў 60-х гадах. У Мілкаўшчыне яна напісала не-калькі аповесцей, прысвячаючы іх паўстанню 1863 года. Першы ж друкаваны твор з'явіўся ў польскім часопісе «Тыгоднік ілюстраваны» ў 1866 годзе. Гэта было невялікае апавяданне «Абразок з галодных год». Затым творы пісьменніцы паяўляюцца ўсё часцей і часцей. Усе яны складаюць больш 50 тамоў.

Найбольшага росквіту талент Ажэшка дасягае ў 80-я гады. У гэты перыяд пад уплывам рэвалю-цыйнага руху ў Польшчы, Беларусі, Расіі, пад уплывам дэмакратычнай літаратуры паглыбляец-ца рэалістычны метад пісьменніцы. Ажэшка цікавіцца творчасцю Л. Талстога, Тургенева, Салтыкова-Шчадрына, Шаўчэнкі, Франко. Яна ўсё глыбей вывучае жыццё простых людзей Гродзеншчыны як у горадзе, так і ў вёсцы. Сама пісьмен-ніца пісала наконт гэтага: «Цікавасць да жыцця простых працаўнікоў — гэта адно з важнейшых пытанняў майго жыцця». Пра тое ж напамінае яна і ў сваім апавяданні «Там на лузе красуюць кветкі» (1885 г.): «Я хацела ведаць, як жыве, што думае, адчувае чалавек, які жыве ў малень-кай хатцы, аконцы якой амаль што датыкаюцца зямлі... Вопыт і карціны жыцця развеялі бяс-следна   мае   ранейшыя мроі аб зямных ідыліях і раі».

Вось аб гэтых простых працаўніках Гродзеншчыны і піша Ажэшка. У творах на беларускую тэматыку пісьменніца праўдзіва і глыбока асвятляе жыццё нашага народа.

Знаёмства з жыццём сялян, з беларускай мовай у Ажэшка пачалося яшчэ ў дзяцінстве. У 1851 годзе памерла яе сястра Клемянціна. Эліза вельмі перажывала гэта. Каб неяк адцяг-нуць яе думкі, ёй прапануюць папрацаваць хоць крыху ў садзе. Далі і памочнікаў — садоўніка Франка і двое дзяўчат. У сваіх «Успамінах» Ажэшка адзначае: «Тады ўпершыню пачула я сялянскія казкі, якія ўмеў расказваць Франк, і навучылася крыху гаварыць па-беларуску, бо сябры мае, хоць са мной гаварылі па-польску, паміж сабой на гэтай мове не размаўлялі».

У далейшым яна дасканала вывучыла беларускую мову, сама рабіла запісы твораў нашага фальклору.

Любімым месцам яе працы і адпачынку былі наднём&нскія вёскі Панямонь, Лунна, Міневічы, Багатырэвічы, Свіслач і інш. У Багатырэвічах да апошніх год жыў Эдуард Міхайлавіч Багатырэвіч,  які ў гутарцы  з аўтарам гэтага артыкула  цёплымі словамі ўспамінаў пісьменніцу: яна не раз бывала і ў яго хаце, не раз размаўляла з ім аб жыцці-быцці сялян, многія з якіх сталі прататыпамі яе герояў у рамане «Над Нёманам». Бага-тырэвіч расказваў, што Ажэшка вельмі зблізі-лася з сялянамі, запісвала ад іх песні, была на вечарынках. Пісьменніца заўсёды з асаблівай цеплынёй успамінае ў сваіх  пісьмах Панямонь і Міневічы. У Міневічах (вёска раскінулася на высокім абрывістым беразе Нёмана) Ажэшка не толькі адпачывала, але і шмат пауавала. Тут яна пісала і свой лепшы раман «Над Нёманам», дзе ў цэнтры ўсіх падзей — міневіцкі маёнтак (дом не заха-ваўся, цяпер застаўся толькі прыгожы сад, цяністыя алеі) і вёска Багатырэвічы.

У адным са сваіх лістоў ад 4/Х 1890 года Ажэшка піша (адрасат не ўказаны): «Вось і вяр-нулася я на зімовую кватэру. Панямонь прыго-жы, але бязлюдны, ужо ніхто мне не заменіць жыхароў Міневіч і яго ваколіц. Ад гэтых жыхароў я многаму навучылася і ўсім сэрцам прыгарнулася да іх. У Пянямоні не толькі любавалася прыродай, але і збірала розныя расліны. Гербарый мой павялічыўся намнога і спадзяюся, што з часам створыцца хоць і невялікі, але даволі цікавы матэрыял для беларускага нарадазнаўства».

3 вялікай любоўю апісвае Ажэшка і Лунна, яго навакольную прыроду, якую ёй не могуць замяніць ніякія раскошы гарадскога жыцця.

Часта ўспамінае пісьменніца і вёску Свіслач. Упершыню яна пабывала тут у 1879 годзе. У сваіх лістах Ажэшка апісвае вельмі падрабязна гэтую вёску, яе людзей.

Сувязь Ажэшка з Гродзеншчынай — гэта не толькі яе непасрэдныя зносіны з людзьмі Гродна і яго ваколіц. А гэта і творы пісьменніцы, якія, з аднаго боку, паказваюць, наколькі глыбока ведала яна жыццё нашага народа і, з другога — які вялікі ўплыў аказаў сам беларускі народ на творчасць Ажэшка.

Трэба адзначыць, што і першы поспех пісьменніцы прынесла іменна апавяданне на беларускую тэматыку.  «Абразок з галодных гадоў», першы друкаваны твор Ажэшка, — гэта адна з карцін жудаснага жыцця  беларускіх сялян. У аснову гэтага апавядання быў пакладзены сапраўдны факт. Наогул трэба адзначыць, што амаль усе творы, у якіх расказваецца пра жыццё беларус-кага народа, заснаваны на праўдзівых выпадках, пра якія ведала сама Ажэшка або пра якія ёй расказвалі сяляне.

Наконт жа ўпамянутага апавядання сама пісь-менніца пісала так: «У 1866 годзе, вясною, пад уплывам успаміну пра пэўны сумны выпадак, які здарыўся ў ваколіцах Людвінава намнога раней перад маім туды прыездам, напісала я кароткі абразок, некалькі старонак».

Але гэты «кароткі абразок» не толькі заціка-віў рэдакцыю «Тыгодніка ілюстрованэго». Ен адразу прынёс славу пісьменніцы, адкрыў ёй шлях у літаратуру.

У апавяданні закранаюцца цяжкія гады голаду (1854—1856). «Мой расказ,— падкрэслівае яна,— гэта адна з драм, што паўтараецца на зямлі мільёны разоў, драм, якія адбываюцца сярод беднай і цёмнай часткі чалавецтва».

Невялікая вёска, у якой жыло каля трыццаці сем’яў, раскінулася ля ракі. Нізкія хацінкі прытуліліся да ўзгорка, парослага ядлоўцам, каля хат узняліся высокія грушы. А па ўсёй вёсцы пануе страшэнны, бязлітасны голад. Цяжкі, пакутлівы енк нясецца з  грудзей народа: «Хлеба, хлеба».

За ракою сядзіба пана. Пан з народам не знаўся, пані мужыкоў цярпець не магла. Непрыемны ёй быў пах сярмягі і гукі грубай народнай гаворкі.

Так пачынае сваё апавяданне Ажэшка.

Пакутлівым было жыццё Харвары і яго сям’і. «Восенню ў хаце Харвары пяклі хлеб з ячменю, зімой з мякіны, а вясною і мякіны не хапала... пачыналі есці траву. Пайшоў Сымон у панскую сядзібу прасіць хлеба, там далі яму гарнец жыта на тыдзень». Ці ж мала гэта для мужыка? — пытаецца Ажэшка і адказвае: «Для Харвары аказалася мала, бо ў яго жонка і чацвёра дзяцей». Апусцела хата Харвары: двое малодшых дзяцей памерла, старэйшую дзяўчынку ўзялі пастушкай у панскі маёнтак, а Сымон з жонкаю, змардаваныя і пасівелыя, пайшлі жабраваць па дарогах.

Людзі паміралі з голаду, а пан і пані ў гэты час баль спраўлялі, у падарожжа загранічнае збіраліся.

Усё спачуванне Ажэшка на баку абяздоленага селяніна.

«Абразок з галодных гадоў» сваёй праўдай жыцця вельмі зацікавіў беларускага паэта-рэва-люцыянера Адама Гурыновіча. Ён першы зрабіў пераклад гэтага апавядання на беларускую мову.

Ужо ў гэтым апавяданні Ажэшка ўжывае беларускія прозвішчы, імёны — стварае сапраўдны беларускі каларыт.

Якую б тэму ў далейшым пісьменніца ні закранала,   у  цэнтры яе ўвагі заўсёды былі простыя людзі. Шырокія карціны жыцця даюцца ў творах, у якіх ідзе расказ пра буржуазных дзялкоў («Пан Граба», «Арганаўты»), пра гарадскую беднату («Юліяна», «Шэранькая ідылія», «Дай кветку», «Моцны Самсон» і інш.), пра жыццё беларускіх яўрэяў

(«Элі Маковер», «Меер Эзофавіч», «Мірталя» і інш.).пра цяжкую долю жанчын («Марта», «Сымоніха»), пра жыццё шляхты («Сям'я Брохвічаў», «Пампалінскія», «Высакародныя», «У правінцыі», «Добрая пані» і інш.).

Для нас, безумоўна, найбольшую цікавасць маюць тыя творы, у якіх закранаецца жыццё Гродзеншчыны.

Адным з такіх твораў з’яўляецца яе аповесць «Нізіны». Твор гэты карыстаўся вялікай папулярнасцю і не раз перавыдаваўся пад рознымі назвамі: «Мужыцкі адвакат» (1890 г.), «Ахвяры адваката» (1897 г.). «Пан Капроўскі». «3 мужыцкага жыцця» (1905 г.) і інш.

Пісьменніца закранае ў аповесці жыццё беларускай вёскі ў паслярэформенны час. Усе падзеі адбываюцца ў горадзе Гродна (у творы ён названы Онградам — гэтую назву Ажэшка ўжывала заўсёды, калі апісвала Гродна) і яго ваколіцах — вёсцы Грынкі і маёнтку Лясная Волька.

Ажэшка расказвае пра барацьбу сялян за сервітуты (пашы, выганы, лясы), якія былі ў руках памешчыкаў. Доўгія гады сяляне судзіліся з панамі. Такія судовыя справы вельмі часта выкарыстоўвалі розныя прайдзісветы-«адвакаты», падобныя на героя «Нізін» Капроўскага. Яны выманьвалі ад сялян грошы на «вядзенне справы». Так дзейнічаў і Капроўскі. Ён цягнуў з сялян вёскі Грынкі апошнія капейкі, бо гэтыя цёмныя, непісьменныя людзі яшчэ спадзяваліся «выйграць» у спрэчцы з панам  маёнтка Лясная Волька Дзельскім.

Пісьменніца бачыла цемнату, галечу жыхароў вёскі. Але ў яе аповесці сяляне не «дзікуны» і «звяры», а людзі прыгожыя, з глыбокімі пачуццямі.

3 любоўю малюе Ажэшка сваю гераіню Крыстыну,— гэтая дзяўчына была падобна на бяроз-ку, што распусціла свае пышныя косы. Але цяжкая доля дасталася ёй. Багрэвіч, якога яна пака-хала, падмануў Крыстыну, пакінуў яе з двума дзяцьмі і ажаніўся з багатай. Адзінага карміцеля Крыстыны — сына — прызываюць у войска. Крыстыне хочацца выратаваць сына і сябе. Яна звяртаецца за дапамогай да Багрэвіча, а калі той нічога не зрабіў, пападае да «адваката» Кап-роўскага. Яму яна ў Гродна прынесла сто рублёў, грошы, якія яна збірала па капейцы на працягу дваццаці год. 3 болем пісьменніца сочыць, як гэтыя сто рублёў высыпае Крыстына на стол Капроўскаму: «Нежывыя прадметы маюць сваю вымову,— заўважае Ажэшка, — часта вельмі выразную. Грошы, высыпаныя Крыстынай на стол, гаварылі, расказвалі: аб сумнай долі, аб цяжкай працы, пра вечны пост, пра спіну, цэлымі днямі схіленую над зямлёй, пра лоб, пакрыты струменямі поту, пра босыя ногі, пра рукі, пакрытыя гузамі і шрамамі».

Але не памаглі і гэтыя сто рублёў. Капроўскі, іх забраў, а сын Крыстыны ўсё роўна «быў адасланы ў далёкі край».

Гнеўнае асуджэнне пісьменніцы накіравана на Капроўскага і яму падобных. Капроўскі — спараджэнне капіталістычнага свету. Гэта прайдзісвет. Для яго не існуюць ні чалавечыя пачуцці, ні спагада да чужога гора. Наадварот, чужая бяда для яго — крыніца нажывы. 3 пагардай Кап-роўскі глядзіць на сялян. Ён лічыць іх «хамамі». Але грошы «хамскія» ў яго агіды не выкліка-юць: ён зграбаў іх сваімі белымі, маленькімі, тонкімі, нібы ў павука, ручкамі.

Тэма аповесці ўзята з самога жыцця. Сувязі Ажэшка са Станіславам Нагорскім (адвакатам) далі ёй магчымасць наведваць суды. Вось што гаворыць наконт гэтага сама пісьменніца, калі рэ-дакцыя прапануе ёй прыслаць новы твор: «Крыху разлічваю на тое, што хутка ў Гродна адбудуцца пасяджэнні крымінальных судоў (у ліста-падзе), і я спадзяюся, што яны дадуць мне якую-небудзь тэму з самога жыцця і грамадскіх глыбінь. Ад пэўнага часу я зусім перастала фантазіраваць і адчуваю патрэбу абавязкова бачыць, чуць, дакрануцца, каб пісаць... Відаць, навелу для Вас знайду ў судовай залі».

Так і здарылася. У хуткім часе з’яўляюцца яе «Дзюрдзі». У аснове аповесці сапраўды «крымі-нальная» справа — забойства Дзюрдзямі жонкі каваля Пятрусі.

Такія падзеі сапраўды адбываліся ў вёсцы Сухая Даліна (Гродзенскі раён). Пісьменніца не змяніла ні месца падзей, ні нават прозвішчаў сялян. Аўтару артыкула прыходзілася гутарыць з многімі жыхарамі Сухой Даліны. I хоць з таго часу прайшлі дзесяткі год, але некаторыя сляды мінулага яшчэ засталіся. Пачарнеўшыя, парослыя мохам, стаяць яшчэ хаты Дзюрдзяў, відаць месца, дзе стаяла кузня Міхала.

Пакутлівай была маладосць галоўнай гераіні аповесці Пятрусі.  Жыла яна са сляпой бабкай Аксёнай, батрачыла ў Пятра Дзюрдзі, у панскім маёнтку. Яна была вельмі прыгожай дзяўчынай, і многія хлопцы заляцаліся да яе. Але Пятруся на ўсё жыццё пакахала Міхала. Яны пажаніліся  і жылі згодна, шчасліва. Але  шчасце было нядоўгім. Пятрусю абвінавачваюць у «вядзьмарстве». Штодзённае жыццё давала ня-мала фактаў для «пацвярджэння» «вядзьмарс-кіх учынкаў» кавалёвай жонкі: карова ў каго-небудзь здохла — значыць, вінавата Пятруся, бо «злым вокам паглядзела»; Клеманс на балоце прастыў і захварэў — гэта сталася з ім ад Пятрусінага зелля.

У адным з пісем да Карловіча Ажэшка, выступаючы супраць няправільнага паказу ў польскай літаратуры сялян, пісала: «Мае ж Дзюрдзі, чым цешу сябе, з’яўляюцца сапраўднымі русінскімі (беларусаў пісьменніца называла русінамі, саму Беларусь вельмі часта — Літвой) сялянамі, зусім не жывёлінамі, але людзьмі, якія знаходзяцца толькі на нізкім узроўні цывілізаванага развіцця».

Аповесць «Дзюрдзі» карысталася шырокай папулярнасцю: яна раскрывала на сваіх старонках невядомыя дагэтуль карціны жыцця беларускага сялянства, была цікавай не толькі па сюжэту, вобраза, але мела ў сабе і багаты этнаграфічны матэрыял.

Самым вялікім творам Ажэшка з’яўляецца раман «Над Нёманам» (1887 г.).

Асноўныя падзеі ў рамане адбываюцца ў вёсцы Багатырэвічы і ў міневіцкім маёнтку, дзе праводзіла свой адпачынак пісьменніца. Сам уладар маёнтка стаў прататыпам аднаго з герояў рамана. Назву маёнтка Ажэшка замяніла на Карчына, назва ж вёскі Багатырэвічы засталася той яіа. Да сённяшняга дня захавалася ля Багатырэвіч на высокім беразе Нёмана магіла Яна і Цэцыліі, у памяці народнай засталося і месца, дзе расстрэльвалі паўстанцаў  (ля вёскі Міневічы). У рамане гэтае месца выступае як сімвал самаах-вярнасці ў барацьбе за свабоду. Менавіта на магіле душэўна збліжаюцца Янка Багатырэвіч з Юстынай у прысутнасці былога паўстанца Анзалема.

Сюжэтная лінія рамана таксама пабудавана на ўспамінах пра паўстанне 1863 года. I хоць адкрыта аб ім пісьменніца з-за цэнзуры не піша, але яно, нібы здань, прысутнічае ва ўсіх кнігах рамана, кіруе ўчынкамі людзей, іх думкамі.

Сама Ажэшка так пісала пра гэта ў пісьме да нямецкай перакладчыцы Мальвіны Блюмберг (23/У 1887 г.): «Аповесць (маецца на ўвазе «Над Нёманам» К. С.) уся пабудавана, вырастае з завуляванага тут вузла, якім з'яўляецца паўстанне ў Літве ў 1863 годзе. Лёс, характары Карчынскіх і Багатырэвічаў, каханне Яна і Юстыны (якое завязваецца ў другім томе), амаль усё, што адбываецца ў творы, прымацавана да гэтага вузла і з яго або бярэ свой пачатак, або прычыны развіцця. Вузел гэты па цэнзурных прычынах заслонены вуалем недагаворак і ўмоўнасцей».

Свае праўдзівыя карціны жыцця Ажэшка брала   з   самой   рэчаіснасці.   Ажэшка   піша   да Людвіка Еніке (рэдактара «Тыгодніка ілюстрованэго»): «О, якой бы я была шчаслівай, калі б магла тут у сябе паказаць Вам маіх Багатырэвічаў, Счалкоўскіх, Занеўскіх, магільны помнік Яна і Цэцыліі, цудоўны наднёманскі яр і... Андрэя Карчынскага, які ў мінулым годзе вярнуўся ў родныя Міневічы. Бенядыктаў таксама па су-седству ёсць многа; толькі Вітольда і Юстыны не пакажу, бо іх выдумала».

Героі таксама мелі сваіх прататыпаў у жыцці. М. Канапніцкую, якая праходзіла па адной з ву-ліц Гродна, зацікавіла адна жанчына. Яна ёй паказалася падобнай да гераіні аповесці «Хам» Францішкі Хемцаўны. Гэтую думку яна выка-зала Ажэшка, і тая пацвердзіла, што ўбачаная жанчына якраз і была прататыпам Францішкі і што жыве над Нёманам і рыбак Павал, што ўсе здарэнні ў аповесці праўдзівыя, за выклю-чэннем сцэны самагубства галоўнай гераіні. У сапраўднасці Францішка не павесілася, а звар'яцела. Канапніцкая і бачыла яе ў доме для псіхічна хворых.

У многіх сваіх творах Ажэшка дае апісанне Гродна, Нёмана. Так, напрыклад, у апавяданні «Там на лузе красуюць кветкі» яна падрабязна расказвае пра Падольную вуліцу ў Гродна, У некаторых сваіх творах малюе карціны пажару, які ў 1885 годзе прынёс нямала шкоды гораду. Згарэў у гэты час і дом Ажэшка, у якім яна жыла тады. Сама пісьменніца прыклала нямала намаганняў, каб арганізаваць дапамогу пагарэўшым не толькі ў самім горадзе, але і ў іншых краінах.

Ажэшка добра ведала беларускую мову. У архівах пісьменніцы захаваліся цэлыя сшыткі, альбомы з запісамі беларускіх песень, казак, прыказак, назваў раслін і т. п.

Сама Ажэшка пісала 27/11 1887 года да Блюмберг з вёскі Міневічы: «У апошні час з прыемнасцю займаюся і з вялікай карысцю народнай батанікай. Люд наш тутэйшы, польскі і русінскі (г. зн., беларускі, К. С), добра знаёмы з расліннасцю і мае багатую, вельмі трапную, амаль маляўнічую тэрміналогію. Я вучуся гэтаму ў вясковых жанчын і вязу з сабой пару гербарыяў з некалькімі сотнямі прадстаўнікоў мясцовай фауны і, што больш важна, з запісамі аб спосабах іх ужывання тутэйшым людам. I гэта таксама нейкая шчыліна, праз якую можна заглянуць у глыбокую, сумную і вельмі малавядомую душу нашага народа». Пісьмо гэтае сведчыць, што пісьменніца нават у вывучэнні расліннасці Бела-русі знаходзіла матэрыял для больш глыбокага азнаямлення з душою народа.

Пішучы на беларускую тэматыку, Ажзшка вельмі часта ўжывае і беларускую мову. Праўда, за гэта на яе нападалі як асобныя рэдактары, так і польскія шавіністы, якія з пенай на вуснах даказвалі, што Гродзеншчына — спрадвечная польская зямля. Ажэшка ж сваімі творамі сцвярджала зусім адваротнае. Рэдактары не раз патрабавалі ад пісьменніцы «ачышчэння» твораў ад беларусізмаў, але яна ўсё ж дабівалася таго, што хоць часткова беларуская мова некаторых персанажаў захоўвалася.

Сама яна ў многіх сваіх творах падкрэслівае, што героі яе гавораць на сваёй роднай мове.

Так, у апавяданні «У зімовы вечар» яна піша: «На парозе загаварыў Ясюк на той мове, на якой у гэтай хаце гаварылі» (на беларускай).

У «Дзюрдзях» зноў падкрэслівае, што Пётр «мовы, на якой пропаведзь гаварылася (польскай), у штодзённым жыцці не ўжываў».

У аповесці «Хам»: «Павел па-мужыцку зашаптаў; па-мужыцку гаварыць пачаў».

У творах ёсць цэлыя старонкі, напісаныя на беларускай мове.

Вось некалькі прыкладаў. 3 мовы Аўдоцці: «Ці мне свет нямілы. Баба сваё, а чорт сваё. Як жа гэта сталася? Як раскажаш, лягчэй стане. Чаго ты, Паўлючок, тарчыш перад хатай, як той вартаўнік? Добра, добра, твая праўда, Паўлючок. Ой, каб добра было і вам і нам...»

3 мовы Паўла: «Такі вярнулася, раздзявайся, а то захварэеш. А хто табе бацькам быў? Я табе бацькам быў...»

У зімовы вечар: «Каб яго ваўкі задушылі. Не хачу, не буду піці, жонка забараніла, каб яму косці пакруціла, каб яго паляруш» («Хам»). I так у кожным творы на беларускую тэму. У творах пісьменніцы ўжываецца нямала і беларускіх прыказак, прымавак. Некаторыя з іх яна дае ў перакладзе на польскую мову, некаторыя проста па-беларуску. Частка з гэтых прыказак ужываецца ў аўтарскай мове, а часцей за ўсё ў мове персанажаў з народа. Вось некаторыя прыказкі і прымаўкі з асобных твораў:

«Смех ад плачу смачнейшы. Дзе чорт не можа, там бабу пашле. А са смутку, як з казла,— ні воўны, ні малака. Не святыя гаршкі лепяць. Хто за многім гоніцца, мала чаго даб’ецца. Чым горшыя калёсы, тым больш скрыпяць. Хто пана любіць, той і яго сабаку гладзіць. Супраць каго бог, супраць таго і ўсе святыя. Што хто мілуе, то і ў сне чуе. I малы камар вялікага каня да коыві кусае. Адным мука, а другім мякіна («Над Нёманам»). Над сіратою бог з калітою. Чарвяка рыба есць, а чалавека зямля. Баба з калёс, а калёсам лягчэй. Сорак лет — бабскі век. Жывых бойся, а не мёртвых» («Хам»).

Ажэшка імёны і прозвішчьі ўжывае беларус-кія і амаль заўсёды так, як яньі вымаўляюцца ў народзе: Пятруся, Ладысь, Панас, Пракоп, Паўлюк, Аўдоцпя, Марцэля, Ульяна, Сымон, Аксёна, Алёкса, Данілка, Піліп, Марыська. Хвя-дора, Ясюк, Наста, Гануля, Сцяпан, Міхал, Якуб, Паоаска; Мікула, Гарбар, Абуховічы, Асіповічы, Багрэвіч, Дзюрдзі, Кавальчук, Шышко, Хмара і іншыя.

Пісьменніца вельмі любіла беларускія песні і дзесяткі іх запісала ад сялян гродзенскіх вёсак. У большасці выпадкаў яна, выкарыстоўваючы іх у сваіх творах, перадае песні ў беларускім запісу, рэдка перакладае сама іх на польскую мову.

Вось, напрыклад, Пятруся («Дзюрдзі»), радасная і вясёлая, прыбліжаецца да кастра, ля якога сядзяць сяляне. Здалёк гучыць яе песня пра каханне:

Чэраз рэчаньку, чэраз быструю

Падай   ручаньку,  падай мілую;

Чэраз  балота,   чэраз   родненько

Хадзі да мяне,  мае сэрданько.

Калі Пятрусю прымушалі выйсці замуж за Сцяпана,  яна  адказвае песняй:

Не там шчасце, не там доля,

Дзе   багаты   людзі.

Хто  з  мілосці   ся  злучыць,

Таму  міласць   будзе.

У іншым месцы Пятруся зноў спявае папулярную на Гродзеншчыне песню:

Гілі, гілі, шэры гусі,

Шэры   гусі,— на   раку.

О,  як  звяжуць  белы  ручкі,

Не  развяжуць  на  вяку.

У «Дзюрдзях» сустрэнеш яшчэ некалькі беларускіх песень. Тут і папулярная «Каго люблю, каго люблю, таго пацалую», і старая песня пра злую свякроўку, якая загубіла сваю маладую нявестку Ганулю. Песні дапамагаюць пісьменніцы больш яскрава перадаць каларыт апісваемых падзей.

Нямала песень і ў аповесці «Хам». Вось Хвядор прысылае пісьмо з далёкага краю. Ён вельмі сумуе па радзіме, і маці яго спявае сумную песню:

А ў лузе, пры дарозе,

Расцвіла   маліна,

Парадзіла  бедна  ўдова

Салдацкага   сына.

Францішка ўцякае ад Паўла, і зноў гучыць сум-ная песня:

Павей, ветру, павей, ветру, з зялёнага гаю,

Павярніся,  наш паночку,  з  далёкага краю.

Як я маю павяваці, калі гай высокі,

Як я маю павярнуціся, калі край далёкі.

У апавяданні «У зімовы вечар» Ажэшка так-сама ўжыла многа песень, загадак. Яна апісвае кудзельніцу (вечарніцы) у хаце Мікулы.

Ой, валы мае, ды паловыя,

Чаму   ж   вы   не   арэце...

 

Ой,   зыйдзі,   зыйдзі,

 Ясны   месячэньку..,

А вось загадкі:

Еду,   еду —

Ні  дарогі,  ні  следу,

 

Каня  бічом   паганяе,

На   смерць   паглядае,

Повен   хлявец

Белых   авец,

Адзін баран бляе.

 

 Маленькая,   чорненькая

Усю   калоду  варочае.

У гэтае апавяданне Ажэшка ўстаўляе і народную беларускую казку пра трох братоў, адзін з якіх быў дурнем і які загінуў ад рук сваіх жа братоў.

Цікавай з'яўляецца і легенда пра Яна і Цэцылію ў рамане «Над Нёманам», у якой расказва-ецца аб узнікненні роду Багатырэвічаў.

Для нас гэтая легенда цікавая тым, што ў ёй і Ажэшка сцвярджае: Гродна, Гродзеншчына з веку вякоў была заселена русінамі (гэта значыць беларусамі). Успамінае яна і старую назву нашага горада Горадня.

Трэба адзначыць, што Ажэшка выступала за дружбу паміж польскім, беларускім і рускім народамі, хоць у пачатку сваёй дзейнасці яна не зусім правільна адносілася да ацэнкі ролі руска-га народа.

Пасля яна зразумела, што ворагам Польшчы з'яўляецца не рускі народ, а царызм.

У рукапісным аддзеле Дзяржаўнай бібліятэкі імя У.I.Леніна ў Маскве захавалася шэсць пі-сем Ажэшка ў рэдакцыю газеты «Русская мысль». Усе яны пісаліся з Гродна. У адным з іх яна, даючы высокую ацэнку руска-польскаму з’езду, што адбыўся ў Маскве, выказвае веру, што ўжо «ўзыходзіць новы дзень для абодвух нашых народаў» і што «вялікая справа справядлівасці і прымірэння ўсталюецца на зямлі на славу і карысць не толькі двух нашых народаў, але і ўсяго чалавецтва. I ў гэтым ужо цяпер нельга сумнявацца... I сёння кожнае сумленнае польскае сэрца ахвотна складае гіадзяку... рускім сэрцам, якія прычыніліся к таму, каб над гэтым сумным светам засвітаў цудоўны, ясны дзень».

Ажэшка была папулярнейшай пісьменніцай у Расіі, а некаторыя яе творы (напрыклад, «Арганаўты») выйшлі раней на рускай мове, чым на польскай. Вось чаму Ажэшка з гордасцю піша ў 1896 г. да Люцыны Катарбінскай: «Ты смяялася бы, каб ведала, як чытаюць і любяць мае творы ў Расіі! Па меншай меры, у дзесяць разоў больш, чым у Польшчы».

Творчасцю Ажэшка цікавіўся беларускі народ, беларускія пісьменнікі. Творы яе друкаваліся ў перакладзе на беларускую мову, шырока чыталіся беларусамі і ў арыгінале.

Гродзеншчына заняла ў творчасці Ажэшка значнае месца. Пісьменніца многа ўспрыняла ад нашага народа, многаму навучылася ў яго. Можна з упэўненасцю сцвердзіць і тое, што ніводзін пісьменнік іншай літаратуры не прысвяціў столькі твораў жыццю беларускага народа, як Эліза Ажэшка.

Гродзеншчына ніколі не забудзе сваю Э. Ажэшка, бо яна — дарагая наша зямлячка, гарачая патрыётка Наднёманскага краю.

Сяргей Кліманскі

 

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Помнік драўлянай архітэктуры XVIIIст. У 1894-1910 гг. тут жыла і працавала знакамітая польская пісьменніца Эліза Ажэшка (Эльжбета Паўлоўская). Дом уяўляе сабой аднапавярховы драўляны будынакна каменным фундаменце, з мансардай. Знаходзіцца на вул. Ажэшкі, № 17 ...
Сёння для беларускіх даследчыкаў надзвычай важна распрацаваць уласную канцэпцыю падзей 1812 г., паспрабаваць даць аб’ектыўныадказ на пытанне: што прынесла вайна нашаму краю? Чаму яна ў дачыненні да нашага народа мела пэўныя рысы грамадзянскай вайны, калі насел...
Праблемнае поле канферэнцыі: – Ян Баршчэўскі, асоба, творчасць, жыццёвы шлях – Творчасць Яна Баршчэўскага ў кантэксце развіцця беларускай літаратуры першай паловы ХІХ ст. – Славутыя асобы Расонскага краю. – Гісторыя і культура Расонскага краю. – Археалагічныя ...