Категории

Рабаўніцтва беларуска-літоўскіх губерняў ва ўспамінах сучаснікаў вайны 1812 г.

9 минут на чтение

Сёння для беларускіх даследчыкаў надзвычай важна распрацаваць уласную канцэпцыю падзей 1812 г., паспрабаваць даць аб’ектыўныадказ на пытанне: што прынесла вайна нашаму краю? Чаму яна ў дачыненні да нашага народа мела пэўныя рысы грамадзянскай вайны, калі насельніцтва краю фактычна раскалолася на два ўзаемна варожыя лагеры і падтрымлівала як рускіх, так і французаў, звязваючы з апошнімі надзеі на аднаўленне нядаўна страчанай дзяржаўнасці. Беларускае ж сялянствавяло барацьбу з гвалтам, які паходзіў ад прадстаўнікоў абодвух войскаў. Неабходна зірнуць на гэтую безумоўна важную і не менш актуальную праблему «уласнымі вачыма» [1, c. 38].

Першапачаткова насельніцтва гістарычнай Літвы ўскладала вялікія надзеі на Напалеона, спадзеючыся, што ён адновіць былую дзяржаўнасць, вызваліць ад расійскай улады. Яшчэ перад вайной пад гэтым уплывам молодзь уцякала за Нёман, што рабіла складанасці бацькам, бо патрэбна было апраўдвацца перад уладамі.  Вядома, з якім палымянным польскім патрыятызмам палала Літва ў той час.

Але паступова ўзрастала агульнае расчараванне ў беларуска-літоўскім краі пасля таго, як узмацняліся рабункі французамі насельніцтва і грубае абыходжанне з ім. Гэта адзначаюць амаль усе аўтары мемуараў – ураджэнцы беларуска-літоўскіх губерняў [2, с. 193] Так, успаміны шляхціца Н. Керсноўскага дазваляюць зразумець адносіны да вайны, пачуцці і перажыванні мясцовага насельніцтва. Дарэчы яму самаму давялося хавацца як ад рускіх, так і ад французскіх войскаў, якія аднолькава займаліся рабункамі. Пры гэтым рускія часткі вярталіся і спрабавалі запаліць склады, каб тыя не дасталіся непрыяцелю [3, с. 16,18].

Напалеонаўскія генералы былі ўпэўнены, што тутэйшае насельніцтва Літоўска-Гродзенскай губерні павінна быць вельмі ўдзячным за вызваленне ад рускіх і значную частку паставак выконваць бясплатна. Стала зразумела, што францусзкія квітанцыі на правіянт ніхто ім не пагасіць пасля вайны. У выніку насельніцтва хавала свае запасы, вайскоўцы іх адбіралі, зневажаючы людзей. А пачатак хвалі гвалтаў паклалі вестфальцы і казакі [1, c. 40]. Дарэчы, легендарная хуткасць казацкай кавалерыі тлумачсыцца тым, што казакі не мелі абозаў і заўжды карміліся за кошт мясцовага насельніцтва, яны нічога не прасіліі ні за што не плпцілі, а проста бралі патрэбнае.

Як адзначае ў сваіх «Походных записках» капітан І. Радажыцкі, з мэтай прадухіліць непатрэбнае рабаванне маёмасці мясцовага насельніцтва, калі адступала руская армія летам 1812 г. Галоўнакамандуючы выдаў па арміі строгі загад, які гразіў растраляць кожнага, у каго знойдуць незаконна прысвоеныя рэчы. «Команды, посылаемые из лагерей за дровами и соломаю, – адзначае І. Радажыцкі, – по ненависти к полякам, которых посчитали изменниками, тащили из пустых фольварков и деревень все, что попадалось им в руки: в биваках являлись стулья, столы, перины, одеяла, занавесы, посуда, и всякая живность…» [4, с. 48–49]. Такая паўсядзенная карціна падаецца ў многіх мемуарах расійскіх салдат і афіцэраў, якія прымянялі, у большасці, тактыку «выпаленнай зямлі» на беларускіх землях.

Што тычыцца ўзаемаадносін мясцовага насельніцтва і ваенных, расійскіх і напалеонаўскіх, то яны сталі вязнямі стварыўшыхся абставін. Французская армія харчавалася рэквізіцыямі (часам яны не адрозніваліся ад рабаўніцтва) і дасягнулапры гэтым вялізнага майстэрства. Харчовая служба расійскай арміі ў апісываемы перыяд была пастаўлены адносна дрэнна, салдаты, бывала галадалі, і гэта прыводзіла да рабаўніцтва.

Аб непрыязных адносінах мясцовых жыхароў да праходзячых войскаў піша ў сваіх мемуарах польскі капітан К. Калачкоўскі: «Вообще, мы нашли население Литвы в таком жалком положении и встретили такое нерасположение к нам, что этого не может себе представить тот, кто не проходил этими местами, стоящими вдали от населенных пунктов. Некоторые жители сторонились нас и убегали из своих жилищ, а если и принимали нас, то или со страхом, или равнодушно». Вядома, што калі кароль Геранім Банапарт прыбыў у заняты напярэдадні яго войскамі Навагрудак, ён знайшоў рыначную плошчу закіданую кучаю ўсялякіх абломкаў, а на вуліцах валяліся целы агалённых жанчын [5, с. 134].

З адваротнага боку запомнілі французы Э. Адынцу, які падчас вайны меў усяго 8 год. Нам, сваім нашчадкам, ён заставіў вялікія ўспаміны пра сваё дзяцінства. Спачатку ён называе некага ўлана Александровіча з 9-га палка, якога ён першага спаткаў і які ўзяў яго на сваё сядло, галапаваў з ім па двары і пры гэтым розныя «штукі» паказваў. Але найбольш выразна ён памятаерабункі французскіх марадзёраў, аднаго з якіх, п’янага, бацька мой нават страляў. Маці мая была тады хвора, і мы жылі літаральна на сухім хлебе і вадзе на нейкім даху старога замку, вымушаны былі хавацца па лясах з усімі сусудзямі і дзяцьмі. Таму Адынец так зненавідзеў французаў, што нават па-французску гаварыць не хацеў.

Адынцу давялося пазнаёміцца з салдатам Казлоўскім з «Легіёна Віслы» які ўдзельнічаў у вайсковай кампаніі ў Іспаніі. «Ён мне выразна апавядаў аб ёй, спавяў салдацкія песні, і гэтым паўплывал на маё светаўспрыманне той эпохі», – адзначае аўтар [6, c. 28].

Аднойчы, я даведаўся, што французы рабуя касцёл у мястэчку Баруны, і адзін з іх, гуляючы, застрэліў старога каваля. Улан Казлоўскі, як шалёны, з карабінам у руцэ, паляцеў на дапамогу тым людзям і яны, сабраўшыся разам, не толькі выгналі французаў, усталявалі ранейшую справядлівасць; і застрэліў з карабіна забойцу таго каваля. Э. Адынец быў так заахвочаны гэтым учынкам «багатырскім», што нават склаў песню на гэты конт [6, с. 29].

І. Яцкоўскі прыводзіць такі факт, што рабункі і знішчэнне ўласнасці жыхароў былі, здаецца, дазволеныя напалеонаўскім бюлетэнем, выдадзеным пасля пераходу Нёмана, у якім прыязная Літва абвяшчалася варожым краем. Шмат падобных злоўжыванняў было вынікам разбэшчанасці, але трэба прызнаць, што шмат іх чынілася ад безвыходнасці, бо такое шматлікае войска ішло без запасаў, без якіх немагчыма харчавацца жаўнерам [7, с. 138].

 Э. Паўловіч адзначае такі выпадак, што «а дванаццатай гадзіне прыбыў вестфальскі корпус і заняў той жа самы стан. Тут жа немцы распаўзліся па ўсіх кутках; што толькі знайшлі спажыўнага, не пакінулі; у дваровых людзей не засталося ані нават кавалачка хлеба, нават прыгатаванае да выпеку цеста ў дзежах забралі» [8, с. 118].

Вось якія ўспаміны заставіў пасля сабе ў нашым краі кароль Геранім, старэйшы брат імператара Напалеона, камандуючы вестфальскім корпусам: «Следуя прыкладу сваіх годных начальнікаў, аўстрыйскія і прускія салдаты рупліва грабілі каго маглі; усе скаргі на іх заставаліся без вынікаў. Да сапраўды гаворачы, салдатам нельга было не грабіць, таму што начальнікі хоць і атрымліваўшы для войскаў правізію натурай і грашыма, але першую тут жа прадавалі жыдам, а грошы бралі сабе, прадстаўляя салдатам сілкавацца як самі ведаюць. Але ж гэта нельга было сказаць пра саксонцаў. Карпусны іх камандзір Рэнье, пад страхам смяротнага пакарання, забараніў войскам усялякае насілле і самаўпраўства» [9, с. 52].

Аднак, не ўсе напэўна пачулі загад VII (саксонскім) корпусам «Вялікай арміі», сабліва ў лістападзе 1812 г. пасля Бярэзінскай трагедыі саксонскія салдаты вымушаны былі бадзяцца, каб захаваць уласнае жыццё. Рознапляменых ваяроў Напалеона цяжка было кантраляваць. Генерал Функ неаднаразова адзначае ў сваіх успамінах, што стомленныя саксонскія салдаты, трапляючы ў вёскі, каб абагрэцца, палілі кастры дзе толькі можна, не звяртаючы ўвагі на элементарныя правілы бяспекі. У выніку гарэлі беларускія хаты. Часам саксонцы самі цярпелі ад «вальнадумства». У в. Вішня паміж Камянцом і Шарашэва 23 лістапада ў полымі вялікага начнога пажару згарэлі звыш 80 коней і каля 40 чалавек аховы і штабу Рэнье. Аб знішчанай маёмасці беларускіх слян, зразумела, ніхто не ўспамінаў. Затое пра беларускія землі паміж Ваўкавыскам і Шарашэва Функ адзначыў: «Гэта мясцовасць увогуле адна з самых гаротных у Расіі і Польшчы. Аб галоўнай прычыне такога становішча – бясконцых баях, маршах, пастоях, рэквізіцыях ды рабунках – саксонскі генерал дыпламатычна прамаўчаў» [10, c. 175–176].

Выразна падае І. Ходзька карціну знаходжння ў нашым краі французскага свавольнага войска, якое дзейнічала згодна уласных інтарэсаў: «Імператар Напалеон Банапарт ужо выехаў з Вільні, рушыўшы са сваім войскам, якое, як паводка, паплыло да Дзвіны; але па ўсіх трактатах бадзяліся жаўнеры, і, нягледзячы на суровыя забароны, рабавалі без міласэрнасці, ды так, што усе двары блізу трактаў і нават тыя, што ляжалі за некалькі міляў у глыбіні краю, стаялі сплюндраваныя, як пусткі. У месце, аднак жа, жудасць! Вуліцы заваленыя здохлымі коньмі, бо яны сотнямі гінуць ад зялёнага жыта, якое жаўнеры косяць у ваколіцах і з-за недахопу сена вязуць у места. Статкі рагатага быдла і авечак часта гоняць услед за палкамі і там жа на рынку альбо на вуліцы, дзе спыніўся полк, – бойня і кухня; таму ў спякоту гніль і зараза» [11, c. 161].

Але рабаванне святых месцаў каралася у фрацузскім войку смерцю, калі за гэтым пільна сачылі камандзіры: «…і нават тут, у месце, пэўныя недавяркі і нягоднікі ўварваліся ў касцёл Пана Езуса ксяндзоў-трынітарыяў на Антокалі і пачалі забіраць срэбраныя і залатыя вота з алтара ды здзіраць шаты з абразоў. Гэтае, аднак, святатацтва і сваволя не засталіся беспакаранымі! Бо на працягу дваццаці чатырох гадзінаў іх асудзілі, як гэта даўней казалі, крыжрэхтам (вайсковым судом), і там жа на Антокалі атрымалі яны кулю ў лоб» [11, c. 151].

Як піша мемуарыстка Г. Герыч, хутка праходзіла па іх зямлі расійская армія пад камандаваннем Баграціёна, якую пераследавалі французскія, польскія і іншыя войскі. Адступаючы ці, дакладней кажучы, уцякаючы, рускія разбуралі і спустошвалі ўсё, што маглі. Казакі, адхіляючыся ад галоўнага атрада, нападалі на маёнткі і рабавалі іх, а чаго не маглі забраць з сабой, тое палілі, гарэлку ў бочках разбівалі і г. д.

Вось што ўбачыла бабуля Ганны пры першым сутыкненні з рабаўнікамі-казакамі: «Уварвалася аднойчы ў Дактаровічы вялікая зграя гэтых казакоў, а бабуля сядзела на сваёй канапцы; у адной руцэ трымала яна ружанец, а ў другой кніжку для набажэнства. І такім чынам сустрэла рабаўнікоў-казакоў у сваім пакоі. Была яна здзіўлена іх з’яўленнем, але не спалохалася, толькі была шакаваная, што простыя салдаты так фамільярна сябе паводзяць, пачала тупаць на іх нагамі і грозна закрычала:

– Што гэта азначае! А ці дазволена Вам хадзіць па маіх пакоях? Што скажаце?!

Казакі на гэтаадказваюцьёй:

– Ну, матушка! Ты святая! Дай нам хоць што-небудзь налапікі.

– Нічога не дам! Ідзіце прэч адсюль, Вам не дазволена тут хадзіць...

І казакі, кланяючыся, выйшлі» [12, c. 114].

Пра далейшае рабаўніцтва казакаў мы можам убачыць з наступных радкоў: «…Ужо тры дні жыла бабуля ў Слуцку, калі ўся расійская армія хутка адыходзіла. Але, як толькі бабуля выехала, дом стаў пустым, бо ўсе афіцыялісты паўцякалі ў лес ад казакоў, якія пачалі спусташаць пакоі. Тады дасталося і беднай канторцы, у якой папрабівалі дзідамі дзіркі, тады зніклі і тры галандскія дукаты, і кітайскі чайнік, які дастаўся ад японскіх князёў..., і балдахін над ложкам бабулі быў увесь разадраны на кавалкі! З чаго змаглі, зрабілі яны для сябе лапікі, усё астатняе, па сваім звычаі, знішчалі і папсавалі, як маглі, можа нават ад злосці, што так мала ім дасталося» [12, c. 115].

Такім чынам, прыведзеныя вышэй дадзеныя ўспамінаў ураджэнцаў беларускіх зямель пра трагічныя падзеі і наступствы вайны 1812 г. падцвярджаюць той факт, што тагачасная Беларусь зноў стала арэнай баявых дзянняў. Свавольства варагуючых армій прывяло да вялікай колькасці загінуюшых, а таксама спусташэнню народнай гаспадаркі бларуска-літоўскіх губерняў. У многіх людзей тады не здзейсніліся мары (звязаныя з прыходам французаў), у жыццё іх увайшло гора: былі забіты родныя і блізкія, разрабаваны фальваркі, страчана нерухомасць.

А. І. ГРЭСЬ

Наука-2017 : сб. науч. ст. В 2 ч. Ч. 1 / ГрГУ им. Я. Купалы ; редкол.: Г. М. Третьяков (гл. ред.) [и др.]. – Гродно : ГрГУ, 2017. – 346 с.

The article, based on memoir sources, reflected the policy of looting and plundering of the Belarusian lands during the Military campaign of 1812. As you can see, that did not disdain to engage not only the multinational army of Napoleon and Russian army. Thanks to the information potential of the memoirs of participants of the war, we learn about the new information, the robbery of property of the population, about methods of dealing with resistance of the population by the occupation authorities.

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Пашырэнне мадэрнізацыйных працэсаў у 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст. абумовіла карэнныя змены ў грамадстве беларуска-літоўскіх губерняў Расійскай імперыі. Пад іх уплывам адбываліся прынцыповыя змены ў асновах сацыяльнай стратыфікацыі грамадства. Нягледзячы на ўр...
Вялікая Айчынная вайна савецкага народа 1941 – 1945 гадоў, уключаючы беларускі народ, была вызваленчай барацьбой супраць фашысцкай Германіі, яе саюзнікаў і саўдзельнікаў. Яна складае арганічную і самую гераічную старонку Другой сусветнай вайны, якая пачалася 1...
Отражение агрессии объединенных сил Западной Европы, составлявших Великую армию императора Наполеона, стало яркой страницей в истории русского народа и по праву вошло в его память как Отечественная война 1812 г. События этого вооруженного конфликта напрямую ко...