Категории

Кавальства ў тапаніміцы памежжа

минута на чтение

Пра распаўсюджанасць кавальства сведчаць дадзеныя тапанімікі. Увогуле на Беларусі каля паўсотні мясцовасцяў маюць корань каваль-каваць. На Гродзеншчыне 17 населеных пунктаў маюць назвы  Кавалёўшчына, Кавалёўка, Кавалі, Кавалікі, Кавалічы, Каварыкі. З іх Кавалічы ў Індурскім с/савеце Гродзенскага р-на, Кавалі ў Воўпаўскім с/савеце Ваўкавыскага р-на і Ваверскім с/савеце Лідскага р-на і інш. Вялікая колькасць назваў сведчыць, што яны паўсталі як месцы, дзе раней адбывалася здабыча руды, неабходнай для працы кавалёў: Рудаўка – у Свіслацкім с/савеце, Рудавіцы ў Квасоўскім с/савеце Гродзенскага р-на. Але адметна, што большасць такіх назваў знаходзіцца ў цэнтры і асабліва на паўн. усходзе Гродзеншчыны. Спецыфікай рэгіёну з’яўляецца літоўскія ўплывы ў назвах: Рудзішкі, Руднішкі, Рудэнішкі, што сведчыць пра пашыранасць здабычы руды сярод балцкіх аўтахтонаў. Магчыма, што перапрацоўка балотнай руды тут (Астравеччына і Ашмяншчына) мела масавы характар. У большасці сваёй назвы мясцовасцей і месцаў здабычы руды маюць старажытныя карані і толькі да ХІХ ст. маглі адпавядаць сапраўднай назве, паколькі пазней здабыча руды спыняецца, а кавальства пачынае выцясняцца прамысловымі вырабамі з жалеза. Літ.: Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзен. вобл.: Нармат. дав. Мінск, Тэхналогія, 2004; Жучкевич В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск: Изд. БГУ, 1974; Лемцюгова В.П. Тапонімы распавядаюць. Навукова-папулярныя эцюды. Мінск: Литература и искусство, 2008. Віталь Галубовіч.

Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы:Гродзеншчыны і Сувальшчына. Энцыкл. давед. ; Рэд. В.Р. Карнялюк, І.І. Трацяк [і інш.] – Гродна: СМЫК, 2014

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Ад традыцыі да сучаснасці. Кавальства з’яўляецца адным с самых старажытных рамёстваў. Чалавецтва доўгі час шукала яму замену, і, з’даецца, з гэтага нешта атрымалася ў XX cт., але неўміручая душа мастацтва дазволіла кавалям-рамеснікам пераадолець час. Сучаснае ...
Зносіны чалавека — важны і складаны працэс, які вывучаецца рознымі навукоўцамі ўжо не адно стагоддзе. Аднак не ўсе аспекты названай праблемы даследаваны, а некаторыя, хоць і вывучаліся, усё роўна застаюцца спрэчнымі і не атрымалі адназначнага тлумачэння. Такое...