“Салахмонес” (“Падарунак”) – самадзейны вакальны ансамбльствораны пры грамадскім аб’яднанні “Гродзенскі яўрэйскі дабрачынны фонд «Нохум». Кіраўнік – Раіса Барысаўна Вострыкава, рэпертуар – яўрэйскія песні на ідыш і іўрыце, а таксама беларускія і польскія песні. «Шалом» - народны ансамбль яўрэйскай музыкі пры яўрэйскім Рэгіянальным мемарыяльна-культурным грамадскім аб’яднанні ў г. Ліда. Існуе з 1997 г. на базе Лідскага раённага Палаца культуры. Кіраўнік – Мiхаiл Якаўлевіч Двiлянскi. Рэпертуар складаецца з народных і аўтарскіх твораў: песні на іўрыце і мове ідыш (яўрэйскія малітвы, народныя і эстрадныя песні), клейзмерскія інструментальныя творы, а таксама песні на беларускай, рускай, польскай мовах. Больш за дзесяць гадоў ансамбль носіць званне “народны”. «Шалом» запісаў некалькі кампакт-дыскаў, выпусціў нотныя зборнікі клейзмерскай музыкі, яўрэйскіх малітваў і танцаў. Неаднаразова станавіўся дыпламантам рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў, конкурсаў.Сакрэт поспеху ансамбля «Шалом» у найвышэйшым прафесіяналізме яго музыкаў: скрыпача і вакаліста Міхаіла Двiлянскага, вакалісткі Ірыны Саломінай, кларнетыста Станіслава Мішкеля, акардэаніста Уладзіміра Шчэліна, а таксама ў шматграннасці творчасці калектыву і нязменнай цікавасці беларусаў да яўрэйскай музыкі.Ф/зд.Народны ансамбль яўрэйскай музыкі «Шалом».“Шаломчык” – дзiцячы вакальны ансамбль яўрэйскай музыкі заснаваны ў Лідзе ў 2001 г. (мастацкі кіраўнік Тамара Іосіфаўна Далжанская). У межах праекта “Яўрэйскія святы як сродак міжнацыянальных зносін” пастаўлены шэраг музычна-паэтычных спектакляў (да свята Пурым., Шабат, Сукот). Іх удзельнікамі сталі дзеці ва ўзросце ад 5 да 15 гадоў. Яўрэйскі харавы калектыў з 20-ці чалавек створаны ў 2009 г. пры яўрэйскім Рэгіянальным мемарыяльна-культурным грамадскім аб’яднанні ў г. Ліда (кіраўнікі М.Я.Двілянскі, Т.І.Далжанская), рэпертуар – яўрэйскія і беларускія песні і танцы.Іна Соркіна.
Этнакультурныя і прыродныя турыстычныя рэсурсы:Гродзеншчыны і Сувальшчына. Энцыкл. давед. ; Рэд. В.Р. Карнялюк, І.І. Трацяк [і інш.] – Гродна: СМЫК, 2014