Категории

Асноўныя даты, стылі, прозвішчы, помнікі і дасягненні па гісторыі культуры Беларусі

6 минут на чтение

 

Культура Беларусi ў 10-13 стст.

Гiстарычныя ўмовы развiцця. Iснаванне язычнiцтва. Прыняцце хрысцiянства (988 г.). Заснаванне Полацкай епархii (992 г.).

Пiсьменства. З 11 ст. – кiрылiчная азбука. «Барысавы камянi» каля Заходняй Дзвiны, «Рагвалодавы камянi» каля Оршы. Берасцяныя граматы ў Вiцебску, Мсцicлаўлi. Летапiсанне. «Аповесць мiнулых гадоў» (12 ст.). Рукапiсныя кнiгi. «Тураўскае евангелле» (11 ст., пiсалi на пергаменце, а драўляныя дошкi служылi вокладкамi).

Рэлiгiйныя дзеячы. Ефрасiння Полацкая, Кiрыла Тураўскi, Клiмент, Смаляцiч, Аўрамiй Смаленскi.

Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва i жывапic. Крыж Ефрасiннi Полацкай. (Майстар Лазар Богша). Фрэскi (роспiс фарбамi па мокрай тынкоўцы).

Мураванае дойлiдства. Сярэдзiна 11 ст.- Сафiйскi сабор. 12 ст.- Спаская царква (дойлiд Iаан) у Полацку, Каложская царква (з галаснiкамi) у Гароднi. 13 ст.- Камянецкая вежа.

Культура Беларусi ў 14-15 стст.

Гiстарычныя ўмовы развiцця. Супярэчнасцi памiж католiкамi i праваслаўнымi (пасля Крэўскай унii 1385 г.) Знешняя небяспека прывяла да будоўлi масiўных замкаў. Умацаванне княжацкай улады спрыяла развiццю культуры. Фармiраванне беларускай народнасцi.

Пiсьменства. Лаўрышаўскае i Друцкае евангеллi (14 ст.), Жыровiцкае евангелле з мiнiяцюрамi (15 ст.). Юрыдычна-дзелавое пiсьменства. Царкоўная лiтаратура: Бiблiя, жыццi i святых. Грыгорый Цамблак- словы, пропаведзi. Летапiсы: «Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх», «Беларуска- лiтоўскi летапic 1446 г.», «Хронiка ВКЛ», «Хронiка Быхаўца».

Жывапiс. Фрэскi i абразцы. Абразы «Мацi Божая Замiлаванне» (Маларыта), «Мацi Божая Iерусалiмская».

Архiтэктура. Гатычны стыль збудаванняў (высокiя лiнii i вежы, вiтражы, стрэльчатыя вокны, аздабленне скульптурамi). Мураваныя замкi ў Навагрудку, Лiдзе, Крэве, Вiльнi, Троках. Троiцкi касцёл у в. Iшкалдзь.

Культура Беларусi ў 16- першай палове 17 ст.

Гiстарычныя ўмовы развiцця. Люблiнская унiя (1569 г.), распаўсюджанне iдэй рэфармацыi (сярэдзiна 16 ст.), Берасцейская царкоўная унiя (1596 г.). Час «Беларускага Адраджэння» - найвялiкшага ўздыму беларускай культуры.

Адукацыя. Пачатковыя школы пры праваслаўных брацтвах i пратэнстанскiх зборах, школы пры манастырах каталiцкiх ордэнаў, езуiцкiя калегiумы. Вiленская езуiукая акадэмiя. «Граматыка» Мялецiя Сматрыцкага (1619 г.), «Буквар» Спiрыдона Собаля (1631 г.).

Кнiгадрукаванне i лiтаратура. 23 кнiгi Бiблii (1517-1519 гг.) Францыска Скарыны. Заканадаўчыя акты. Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588 гг. «Катэхiзiс» Сымона Буднага. «Евангелле» Васiля Цяпiнскага. «Песня пра зубра» Мiколы Гусоўскага (1523 г.). «Дыярыуш» Афанасiя Фiлiповiча (1646 г.)

Жывапiс. Сармацкi партэт. Партрэты Юрыя Радзiвiла, Катажыны i Марыi Радзiвiл. Фармiраванне беларускай iканапiснай школы ў стылi барока.

Тэатр. Лялечны тэатр – байлейка. Школьныя тэатры пры езуiцкiх калегiўмах. «Полацкi сшытак»- зборнiк песень i танцаў.

Архiтэктура. Палацава-замкавыя комплексы ў Смалянах, Геранёнах, Мiры. Ренессансны стыль ансамбля Радзiвiлаў у Нясвiжы. Стыль барока ў касцёле Божага цела ў Нясвiжы (архiтэктар Я.М.Бернардонi). Цэрквы-крэпасцi ў Сынковiчах i Мураванцы.

Культура Беларусi ў другой палове 17-18 стст.

Гiстарычныя ўмовы развiцця. Шматлiкiя войны: казацка- сялянская вайна 1648-1651 гг., вайна Расii з Рэччу Паспалiтай 1654-1667 гг., Паўночная вайна 1700-1721 гг. Акаталiчванне, з 1697 г. дзяржаўная мова – польская, iдэi Асветнiцтва (другая палова 18 ст.).

Адукацыя. Рэформа адукацыi (сярэдзiна 18 ст.). Дзейнасць Адукацыйнай камiсii (1773-1794 гг.). Створана 200 пачатковых школ. Вiленскi унiверсiтэт. Свецкi характар навучання.

Навука i лiтаратура. 1776 г.- першая газета «Газета Гродзенская». Iлья Капiевiч- кнiгi матэматыцы, рыторыцы, граматыцы, першы каляндар. Казiмiр Семяновiч- «Вялiкае мастацтва артылерыi»- прапанаваў праект ракеты. Марцiн Пачобут-Адлянiцкi- прыродазнавец, астраном. Сiмяон Полацкi- аўтар зборнiкаў вершаў «Рыфмалагiён», «Вертаград мнагацветны». Казiмiр Лышчынскi- трактат «Аб неiснаваннi Бога», Адам Нарушэвiч- «Гiсторыя польскага народа».

Мастацтва i жывапiс. Пазалочаны iканастас у Смаленскiм саборы Новадзявочага (майстар Клiм Мiхайлаў), разьба па дрэве i шматколерная рэльефная кафля беларускiх майстроў у Расii. Сармацкi партрэт. Вырабы Урэцкай i Налiбоцкай шкляных мануфактур. Слуцкiя паясы.

Тэатр i музыка. Прыгонныя тэатры: Радзiвiлаў у Нясвiжы i Слуцку, Мiхаiла Казiмiра Агiнскага ў Cлонiме («Сядзiба муз»). Опера «Агатка». Мiхаiл Клеафас Агiнскi – паланез «Развiтанне з Радзiмай».

Архiтэктура. Палацава-замкавыя комплексы: Радзiвiлаў у Нясвiжы, Сапегаў у Ружанах, Агiнскiх у Слонiме , Тызенгаўза у Гароднi. Палац Румянцава ў Гомелi (канец 18 ст.). У гарадах –ратушы.

Культура Беларуci ў 19 ст.

Гiстарычныя ўмовы развiцця. Беларускя землi ў складзе Расiйскай iмперыi. Станаўленне беларускай нацыi, з’яўленне творчай iнтэлiгенцыi.

Адукацыя. Школы Беларусi ў складзе Вiлейскай навучальнай акругi з 1803-1804 гг.

Навука. Павел Баброўскi, Iгнат Данiлковiч вывучалi культуру i Гiсторыю Беларусi. Тэадор Нарбут- «Гiсторыя лiтоўскага народа».

Лiтаратура. Ян Чачот- паэт, фалькларыст (пiсаў вершы, балады). Вiкенцiй Равiнскi- паэма «Энеiда навыварат».

Жывапiс. Развiваюцца гiстарычны i партрэтны жанры, з’яўляюцца пейзажы I бытавыя жанры. Ян Дамель- «Вызваленне Т.Касцюшкi з цямнiцы».

Тэатр. Паступова знiкаюць прыгонныя тэатры, з’яўляюцца вандроўныя трупыю Папулярны лялечны тэатр – батлейка.

Архiтэктура. Класiчны i рамантычны стылi. Сiметрыя, паркi. Палацава-паркавы ансабль графа Румянцава ў Гомелi.

Культура Беларуci ў 19 ст.

Гiстарычныя ўмовы развiцця. Фармраванне беларускай лiтаратурнай мовы на аснове народнай гаворкi, развiццё беларусказнаўства- навуковых ведаў пра Беларусь.

Адукацыя. Вiленскi унiверсiтэт, Полацкая езуiцкая акадэмiя, езуiцкiя калегiумы, Горы-Горацкi земляробчы iнстытут (з 1848 г.). Большасць насельнiцтва непiсьменная.

Навука. Iван Грыгаровiч – «Беларускi архiў старажытных грамат». Браты Тышкевiчы – адкрылi першы музей старажытнасцей у Лагойску. Адам Кiркор – «Живописная Россия». Iван Насовiч – «Слоўнiк беларускай гаворкi».

Лiтаратура. Канстанцiн Веранiцын – паэма «Тарас на Парнасе». Адам Мiцкевч – паэмы «Дзяды», «Пан Тадэвуш». Вiнцэнт Дунiн-Марцiнкевiч – п’еса «Сялянка». Павел Шпiлеўскi – лiтаратурныя i гiстарычныя творы пра Беларусь.

Жывапiс. Валенцiй Ваньковiч – «Партрэт Мiцкевiча», Iосiф Аляшкевiч – «Групавы партрэт», Напалеон Орда – замалёўкi помнiкаў архiтэктуры, Iван Хруцкi – «Садавiна i гароднiна».

Тэатр. 1852 г. – першая беларуская трупа Вiнцэнта Дунiна-Марцiнкевiча, п’есы «Сялянка», «Пiнская шляхта». Кампазiтар Станiслаў Манюшка.

Архiтэктура. Палац у г. Косава Iвацэвiцкага раёна, касцёл у Вiдзах. Праваслаўныя цэрквы псеўдарускага стылю («мураўёўкi»).

Культура Беларусi ў пачатку 20 ст.

Гiстарычныя ўмовы развiцця. Першая расiйская рэвалюцыя 1905 г., Першая сусветная вайна 1914-1918 гг., рэвалюцыя 1917 г. Культура захоўвала нацыянальную самабытнасць народа, спрыяла яго аб’яднанню. Панавала беларуская нацыянальная iдэя.

Адукацыя. Царкоўныя школы, народныя вучылiшчы, 4-класныя пачатковыя вучылiшчы, гiмназii. Настаўнiцкiя iнстытуты ў Вiцебску, Магiлёве, Маладзечне, Мiнску. Вышэйшая адукацыя за межамi Беларусi. Прафесiйныя навучальныя ўстановы (платныя): Горацкае рамеснае i Гомельскае тэхнiчнае чыгуначнае вучылiшчы.

Навука i лiтаратура. Развiццё беларусазнаўства. Мiтрафан Доўнар-Запольскi – iдэi аб праве беларускага народа на самастойнае iснаванне. Вацлаў Ластоўскi – «Кароткая гiсторыя Беларусi», Уладзiмiр Пiчэта – «Гicторыя славянскiх народаў», Еўдакiм Раманаў – «Беларускi зборнiк», Яўхiм Карскi – «Беларусы», Аркадзь Смолiч – «Геаграфiя Беларусi». Газеты «Наша доля» (браты Iван i Антон Луцкевiчы), «Наша нiва», выдавецтва «Загляне сонца i ў аконца». Карусь Каганец – першы беларускi буквар, Цётка – «Першае чытанне для дзетак беларусаў», Якуб Колас – «Песнi-жальбы», «Новая зямля», «Казкi жыцця»; Максiм Багдановiч – «Вянок», Алесь Гарун – «Матчын дар».

Жывапiс. Прыватная школа малявання Юдаля Пэна. Першыя «вiцебскiя» творы Марка Шагала («Прагулка»), развiццё супрэматызму – «Чорны квадрат» Казiмiра Малевiча. Партрэт: Янкель

Кругер (прыватная школа малявання ў Мiнску), пейзаж: Фердынанд Рушчыц («Млын», «Зямля», «Мiнск зiмою»), Вiтольд Бялынцкi – Бiруля («Зiмовы сон»). Язэп Драздовiч – скульптурны партрэт Рагнеды, бюст Ф. Скарыны.

Тэатр. Першая беларуская трупа (1907-1913 гг.) Iгната Буйнiцкага, Беларускi музычна-драматычны гурток Алес я Бурбiса.

Архiтэктура. Эклектызм (выкарыстанне форм розных стыляў) – неаготыка, неабарока i г.д. Неараманскi стыль – Касцёл святых Сымона i Алёны (Чырвоны касцёл). Стыль мадэрн у архiтэктуры чыгуначных вакзалаў. Мемарыяльны комплекс каля в. Лясная ў гонар 200-годдзя перамогi Пятра I над шведамi. 

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Інфармацыйны ліст Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Інстытут гісторыі НАН Беларусі Запрашаем прыняць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гістарычныя лёсы беларускай савецкай дзяржаўнасці (да 100-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Бе...
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі   МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «Беларусь У кАНТЭКСЦЕ ЕЎРАПЕЙСКАЙ ГІСТОРЫІ: ГРАМАДСТВА, ДЗЯРЖАВА, АСОБА» (Рэсп...
Кажучы пра найноўшыя вынікі вывучэння гісторыі Першай сусветнай вайны, зазначым, што ўвага да яе ў Беларусі прысутнічае, хаця нейкім значным прарывам яе назваць нельга. На мяжы ХХ – ХХІ стст. з’явіліся рознага ўзроўню працы Бабкова А., Карнелюка В., Лапановіча...