Категории

Археалогія ў вывучэнні старажытных усходнеславянскіх гарадоў (на прыкладзе Беларусі)

26 минут на чтение

У артыкуле абагульняецца вопыт археалагічных даследаванняў беларускіх гарадоў ХІХ –  ХХ стст. Паказваецца, што найбольш інтэнсіўныя даследаванні прыпадаюць на 70 – 80-я гады ХХ ст., у выніку якіх распрацаваная археалагічная дэфініцыя гораду (адрозненне яго ад вясковага паселішча); выяўленыя некаторыя асаблівасці матэрыяльнай культуры сярэднявечных беларускіх гарадоў (напр., канцэнтрацыя шахматных фігурак); даследаваны генезіс многіх з іх. Аўтар вызначае прычыны сённяшняга крызіснага стану беларускай гарадской археалогіі. 

Гарадскія паселішчы на землях усходніх славян з’явіліся ў перыяд развітага сярэднявечча. У беларускай гістарыяграфіі пішацца пра эвалюцыю некаторых вясковых паселішчаў у гарадскія ў перыяд XI – XII ст. Спецыфіка Беларусі, гэтаксама як і іншых краінаў Усходняй Еўропы – выкарыстанне археалагічных крытэрыяў для адрознення гарадоў ад вясковых паселішчаў (пра гэта гаворка далей). Паводле даных археолагаў, у перыяд XI – XIII ст. ў Беларусі было каля 35 гарадоў [1; 80].

Пачаткі археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Беларусі сягаюць XVIII – першых гадоў XIX ст. Іх арганізатарамі былі, галоўным чынам, прадстаўнікі мясцовай арыстакратыі, якія дзейнічалі пад уплывам тагачаснай моды на калекцыяніраванне старажытных рэчаў. Адным са спосабаў здабывання экспанатаў для прыватных калекцый былі аматарскія раскопкі на навакольных археалагічных помніках. Тыя першыя энтузіясты цікавіліся ў першую чаргу месцамі пахаванняў старажытных людзей )курганамі, г.зв. каменнымі магіламі) і гарадзішчамі. Гэтыя аб’екты вымяраліся, апісваліся. Часамі раскопваліся.

Першыя занатаваныя археалагічныя даследаванні горада (без правядзення раскопак) адносяцца да 40-х гадоў XVIII ст. Яны датычылі Барысаглебскай (Каложскай) царквы  ХІІ ст. у Гародні. Іх аўтар архімандрыт гарадзенскага уніяцкага Каложскага манастыра Ігнат Кульчынскі даволі дакладна датаваў царкву “на год каля 1200” (сучасныя даследчыкі датуюць яе 80-мі гадамі XII ст. Сваю выснову святар вывеў на аснове вывучэння матэрыялу, з якога збудаваная царква, менавіта спецыфічнай вузкай цэглы-плінфы, якая, на думку Кульчынскага, “падобная да кафедральнай полацкай царквы” [2; 14].

Першыя археалагічныя раскопкі на тэрыторыі беларускага горада (таксама датычылі архітэктурных помнікаў) былі праведзеныя каля 1790 г. у Полацку архімандрытам мясцовага уніяцкага Барысаглебскага манастыра Ёілам Шулакевічам. На тэрыторыі кляштара пад час будаўнічых прац былі адкрытыя фрагменты двух мураваных цэркваў XII ст. і выкананы схематычны план адной з іх. Паводле інфармацыі аднаго з падарожнікаў, абат Шулакевіч “выкапаў з-пад зямлі царкву” і паказваў яе публіцы [3; 102].

У дзейнасці першых беларускіх археолагаў-навукоўцаў братоў Канстанціна ( 1806 – 1868) і Яўстаха (1814 – 1873) Тышкевічаў гарадская тэматыка не займала шмат месца. Аднак, у планах іх даследаванняў апынуліся таксама сярэднявечныя цэрквы ў Гародні, Наваградку, Супраслі і замак у Заслаўі пад Менскам. Да развіцця археалогіі ў краіне моцна прычынілася дзейнасць закладзенага Тышкевічамі Віленскага музею старажытнасцяў і Археалагічный камісіі пры тым музеі (1855 г.) На жаль, пасля амаль дзесяці гадоў дзейнасці гэтыя установы былі ліквідаваныя (у 1865 г.) расейскімі ўладамі пасля паразы антырасейскага паўстання 1863 – 1864 г.

Даклад, прысвечаны архітэктуры Полацка і Віцебска XI – XIII ст., быў прачытаны на IX археалагічным з’ездзе ў 1893 г. у Вільні. Аўтар рэферату А.Паўлінаў упершыню выканаў падрабязныя абмеры і апісанні цэркваў XI – XII ст. (у тым ліку найстарэйшай у краіне мураванай святыні – Полацкай Сафіі) і прыйшоў да высновы пра падабенства полацкіх ды віцебскіх храмаў да кіеўскай архітэктурнай школы X – XII ст. [4; 1-18]. Праца Паўлінава запачаткавала вывучэнне старажытнай архітэктуры Полацкай зямлі.

Першыя зафіксаваныя даследаванні культурнага слою беларускага сярэднявечнага гораду былі звязаныя з варварскім знішчэннем Замкавай гары ў Віцебску ў 1897 г. У тым месцы знаходзілася племянное гарадзішча IX ст., якое дало пачатак гораду. Раскопкі ў 1896 г. адкрылі фрагменты мураваных будынкаў са сходамі і падлогу, выкладзеную камянямі і керамічнымі пліткамі. Рэчы, знойдзеныя пры даследаваннях і будаўнічых работах, трапілі ў Віцебскі музей [2; 143-144].

Ажыўленне археалагічнай дзейнасці ў Беларусі назіралася на мяжы XIX i XX ст. У гарадах па-ранейшаму у першую чаргу вывучаліся архітэктурныя помнікі. У 1909 і 1913 г. гісторык архітэктуры Р.Пакрышкін правёў раскопкі Полацкай Сафіі і прылеглага да храму культурнага слою. Акрамя вынікаў архітэктурных даследаванняў аўтар зрабіў першае апісанне культурнага слою сярэднявечнага беларускага гораду. У першым дзесяцігоддзі XX ст. Пакрышкін праводзіў таксама даследаванні Барысаглебскай царквы ў Гародні [5; 26].

У 1913 г. К.Шэроцкі правёў назіранні над землянымі працамі на месцы сярэднявечнага замку Полацка. У справаздачах аўтара апынуліся апісанні драўляных канструкцый і шматлікіх артэфактаў XI – XVII ст., у тым ліку вырабаў са шкла XII – XIII ст. і кафлі XVI-XVII ст. з выявай дзяржаўнага гербу Вялікага Княства Літоўскага – Пагоні [2; 166].

Камісія Менскага царкоўна-археалагічнага камітэту ў 1911 г. правяла даследаванні аднаго са старэйшых гарадоў краіны Турава. Невялікія раскопы – даследаваўся сярэднявечны саркафаг з каменных плітаў, былі дапоўненыя дэталёвым планам гарадзішча (дзядзінца) і гарадскіх пасадаў X – XIII ст. [6; 256].

Пасля першай усясветнай вайны Беларусь была падзеленая паміж Польшчай і бальшавіцкай Расеяй. У БССР галоўным цэнтрам археалагічных даследаванняў быў Інстытут Беларускай Культуры ў Менску, створаны ў 1922 г. (пазней уключаны ў Акадэмію Навук БССР). Супрацоўнік інстытуту выбітны археолаг Аляксандар Ляўданскі ў 1925 г. правёў невялікія раскопкі ў Заслаўі, у 1928 г. – у Полацку і Оршы; даследаваў таксама помнікі архітэктуры ў Віцебску. Ягоныя высновы пра паходжанне названых гарадоў пазней былі пацверджаныя [1; 84]. Да сённяшняга дня захавалі навуковую вартасць працы па віцебскай і полацкай архітэктуры XI – XII ст. аўтарства Міколы Шчакаціхіна і Івана Хозерава [7].

У 1931 г. распачаліся земляныя работы на Старым замку ў Гародні (тады тэрыторыя Польшчы) – цэнтры (дзядзінцы) сярэднявечнага гораду. У ходзе выбаркі зямлі для падсыпкі падмытага Нёманам схілу Старога замку было знойдзена некалькі мураваных будынкаў з вузкай цэглы-плінфы. Кіраўніцтва над працамі прыняў дырэктар Гарадзенскага музею Юзаф Ядкоўскі, які ў 1931 – 1932 г. адкрыў г.зв. Ніжнюю царкву XII ст.і мураваны княскі палац з таго самага перыяду. З 1937 па 1939 г. раскопкі працягваў З.Дурчэўскі [8]. Высветлілася, што знойдзеная царква XII ст. (ацалелі сцены на вышыню да 4 м) вельмі падобная (паводле плану, будаўнічай тэхнікі) да недалёкай Барысаглебскай (Каложскай) царквы. Апошняя па прычыне значных адрозненняў ад іншых тагачасных храмаў Кіеўскай Русі (спецыфічная кампазіцыя, багаты знешні дэкор, тэхніка і тэхналогія будаўніцтва) доўгі час лічылася нейкай недарэчнасцю, магчыма, імітацыяй старажытных храмаў, зробленай у XV – XVI ст. Пасля раскопак Ю.Ядкоўскага з’явіліся падставы для высновы пра існаванне мясцовай школы мураванай архітэктуры XII ст. (пазней археолагі адкрылі падмуркі яшчэ некалькіх помнікаў гэтай школы ў Гародні – цэрквы Прачысценскую – Ігар Чарняўскі, 1980 г., Уваскрасенскую – 1987 г., Аляксандар Краўцэвіч і ў Ваўкавыску – 1956 г., Генадзь Пех [9]). Аднак самым важным вынікам раскопак было канчатковае вырашэнне лакалізацыі горада Гародні XII ст., вядомага з кіеўскага летапісу. Ад XIX ст. працягвалася дыскусія пра месцазнаходжанне летапіснага Горадня, акрамя сучаснай Гародні яго шукалі ў мястэчку Гародля на Палессі. Археалагічныя раскопкі даказалі, што горад ад самага пачатку знаходзіўся над Нёманам і ўжо ў XI – XII ст. быў вялікім і багатым усходнеславянскім паселішчам.

Польскія рэстаўратары архітэктуры ў міжваенны перыяд правялі архітэктурна-археалагічныя даследаванні і кансервацыю замкаў XIV – XVI ст. ў Наваградку і Крэве [10].

Беларускі археалагічны асяродак у Менску ў міжваенны перыяд лічыўся адным з найлепшых у СССР. Аднак усе яго выбітныя прадстаўнікі страцілі жыцці падчас сталінскіх рэпрэсій. Пасля вайны беларуская археалогія зноў пачыналася ад самага пачатку. На месца расстраляных археолагаў прыйшлі іншыя, часам выпадковыя, людзі, кваліфікацыя якіх не заўсёды была на добрым узроўні. Толькі да пачатку 60-х гадоў выраслі новыя добра падрыхтаваныя кадры.

Пасля другой усясветнай вайны і да канца XX ст. археалагічныя даследаванні беларускіх гарадоў праводзіліся больш-менш сістэмна. Акрамя беларускіх археолагаў буйныя раскопкі праводзілі экспедыцыі з галоўных навуковых асяродкаў Савецкага Саюза – Масквы і Пецярбургу (Ленінграда), менавіта з Інстытуту Археалогіі АН СССР (з Масквы і філіі ў Ленінградзе) і Маскоўскага і Ленінградскага універсітэтаў. Сабраныя калекцыі з тых раскопак вывозіліся ў Маскву і Ленінград.

Вынікам інтэнсіўных палявых даследаванняў былі сотні публікацый, у тым ліку дзесяткі манаграфій, напісаных археолагамі. Прывяду толькі самыя значныя выданні. Па выніках археалагічных даследаванняў самага старажытнага беларускага гораду Полацка і Віцебска і іншых гарадоў Полацкай зямлі (сучаснай паўночнай і цэнтральнай Беларусі) апублікаваныя манаграфіі Георгія Штыхава, Леаніда Аляксеява (Масква), Сяргея Тарасава, Тацяны Бубенькі, Эдуарда Загарульскага, Юрыя Зайца [11].

Гарады Палесся шмат гадоў даследаваў Пётр Лысенка [12]. У гарадах басейна Нёмана працавалі Яраслаў Звяруга, Фрыда Гурэвіч (Ленінград), Мікалай Варонін (Масква) [13]. Археалагічныя помнікі XI – XII ст. даследавалі вядомыя расейскія археолагі архітэктуры Мікалай Варонін, Міхал Каргер, Павал Рапапорт і беларускі археолаг Алег Трусаў [14].

Спецыфікай нашага рэгіёну Еўропы з’яўляецца вельмі абмежаваная колькасць пісьмовых крыніцаў з перыяду сярэднявечча. Амаль усе яны наратыўныя – летапісы і хронікі. Ва усходнеславянскіх дзяржавах яшчэ ў XIII – XIV ст. не існаваў звычай складанне пісьмовых актаў. У Вялікім Княстве Літоўскім, галоўнай часткай якога была Беларусь, пісаныя юрыдычныя акты ў большай колькасці з’яўляюцца толькі пад канец XV ст. Не захаваліся таксама ўласна беларускія летапісы XI – XIII ст., менавіта полацкі і наваградскі. Інфармацыя пра гарады Беларусі, змешчаная ў летапісах суседніх краінаў, вельмі фрагментарная і толькі ў выключных выпадках змяшчае якія-небудзь дэталі. Па гэтай прычыне роля археалогіі ў даследаванні мінулага беларускіх гарадоў аказалася выключна важнай. У прыватнасці, археалагічныя даследаванні дазволілі ўдакладніць час узнікнення паасобных гарадскіх паселішчаў. Напрыклад, першая ўзгадка ў пісьмовых крыніцах пра гарады басейна Нёмана – Наваградак, Слонім, Ваўкавыск і інш. адносіцца да XIII ст., аднак археолагі вызначылі іх пачаткі на канец X ст.

Характэрнай рысай пасляваеннай беларускай гарадской археалогіі была адсутнасць тэарэтычных і сінтэтычных працаў. Беларускія археолагі пераважна здабывалі артэфакты і праводзілі іх першапачатковы аналіз – класіфікацыю і рабілі пачатковыя высновы (класіфікацыя сабраных калекцый, пра час узнікнення паселішча, яго тапаграфію і да т.п.). Беларуская гарадская археалогія па сутнасці была дастаўцам эмпірычнага матэрыялу для прадстаўнікоў галоўных навуковых асяродкаў у Маскве і Пецярбурзе (дзе працавалі таксама беларусы).

Расейскія археолагі апрацавалі археалагічна-тапаграфічныя крытэрыі дэфініцыі усходнеславянскага сярэднявечнага гораду. Прыкметы ранняга рускага гораду (IX – першая палова X ст.): 1. умацаванае паселішча, большае за іншыя ў наваколлі, складалася з двух частак – дзядзінцу (град) і вакольнага гораду (рамесна-гандлёвы пасад). Вакольны горад пачаткова мог быць неўмацаваным; 2. выкананне адміністрацыйнай функцыі (палітычнай і вайсковай); 3. Галоўны занятак жыхароў – рамяство і гандаль [15].

Вядомы беларускі археолаг Георгі Штыхаў мадыфікаваў гэтую дэфініцыю адносна беларускіх гарадоў. Для адрознення горада ад вёскі ён прапанаваў наступныя прыкметы: выкананне праз паселішча (вядомае з летапісаў) функцыі цэнтру пэўнай ваколіцы; наяўнасць сістэмы дзядзінец – пасад (рамесна-гандлёвае паселішча), у якім паверхня пасаду павінна быць большая чым памеры дзядзінца; рамесна-гандлёвыя заняткі значнай часткі жыхароў [1; 85]. Фактычна, гэтыя дзве функцыя амаль ідэнтычныя. Часам бывае цяжка вызначыць памеры сярэднявечнага пасаду, асабліва ў горадзе, які сёння актыўна функцыянуе. У працэсе даследаванняў практычнай прыкметай гораду для археолагаў з’яўляецца наяўнасць у культурным слоі значнай колькасці фрагментаў шкляных бранзалетаў.

Археолагам удалося выявіць некаторыя спецыфічныя рысы матэрыяльнай культуры беларускіх гарадоў, напрыклад, найбольшая канцэнтрацыя ў параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі землямі шахматных фігурак [16; 70, 118]. Важнай асаблівасцю культурнага слою беларускіх гарадоў з’яўляецца выдатныя кансервацыйныя ўласцівасці культурных слаёў сярэднявечча. Амаль ва ўсіх гарадах, галоўным чынам, на дзядзінцы ці вакольным горадзе археолагі адкрылі шматметровыя слаі XI – XVI ст. драўляных канструкцый (будынкаў і вулічных насцілаў), сабралі агромністую калекцыю рамесных вырабаў з арганічных матэрыялаў (косці, скуры, дрэва) і насенне розных раслін. На такіх аб’ектах культурны слой дзеліцца на будаўнічыя ўзроўні – ярусы – комплексы сінхронных драўляных канструкцый. Добрыя вынікі давалі датаванні будаўнічых ярусаў (і ўсіх знойдзеных на іх рэчаў) з дапамогай дэндрахраналагічнага метаду, які дазваляе вызначыць год, у які дрэва было спілаванае ці ссечанае. У Берасце створаны ўнікальны археалагічны музей “Старажытнае Берасце”. Над фрагментам адкапанага драўлянага гораду XIII ст. (зрубы будынкаў захаваліся на вышыню да 12 вянцоў) быў збудаваны павільён, у якім змешчаная таксама экспазіцыя здабытых археолагамі артэфактаў.

У выніку шматгадовых даследаванняў археолагам удалося высветліць генезіс беларускіх гарадоў (паходзяць галоўным чынам ад абарончых паселішчаў славянаў ад часу іх рассялення па тэрыторыі Беларусі ў VIII – IX ст.) і агульны характар гарадской матэрыяльнай культуры XI – XIII ст. Таксама вывучаныя этапы тапаграфічнага развіцця паасобных гарадоў, мясцовыя архітэктурныя школы XI – XII ст., вызначаная прыблізная колькасць жыхароў. Самы вялікі горад Полацак налічваў каля 7 тыс. жыхароў, у іншых жыло ад некалькіх сотняў да некалькіх тысяч чалавек [17; 171]. Галоўная выснова – матэрыяльная культура беларускіх гарадоў была вельмі блізкай да гарадоў іншых усходнеславянскіх земляў і развівалася пад выразным уплывам візантыйскай культуры.

Да 70-х гадоў XX ст. археолагаў, якія вялі раскопкі ў гарадах, не цікавілі “познія” культурныя слаі, менавіта з XV – XVII ст. Вывучаліся амаль выключна наслаенні з ранейшых часоў – X – XIV ст. Верхнія (часамі шматметровыя) напластаванні часта выдаляліся з дапамогай бульдозера. Пакідаліся толькі “познія” архітэктурныя помнікі.

З паловы 70-х гадоў на Беларусі пачаліся спецыяльныя археалагічныя даследаванні перыяду XV – XVIII ст., у першую чаргу ў гарадах і мястэчках. Археалогія позняга сярэднявечча і новага часу актыўна развівалася на Беларусі ў 80-я гады і акрамя чыста навуковых задач выконвала грамадскую функцыю, менавіта абвяргала стэрэатып савецкай гістарыяграфіі пра шматвяковае культурнае адзінства Беларусі з Расеяй. Здабытыя археолагамі ў беларускіх гарадах артэфакты выразна сведчылі, што побытавая матэрыяльная культура Беларусі ў XIV – XVIII ст. моцна адрознівалася ад Маскоўскай Русі, але была вельмі падобнай да краінаў Сярэдне-Усходняй Еўропы. У часы СССР пра гэта нельга было казаць і пісаць адкрыта, таму беларускія археолагі пачалі публікацыю шматлікіх атрыбутаў матэрыяльнай культуры, адначасова паказваючы іх аналогіі ў іншых еўрапейскіх краінах. Найбольш красамоўным у гэтым сэнсе былі публікацыі матэрыялаў з даследаванняў архітэктурных помнікаў, распачатыя кніжкай Міхала Ткачова “Замкі Беларусі” ў 1977 г. [18] Публікацыі вынікаў археалагічных даследаванняў замкаў, палацаў, касцёлаў, цэркваў (у тым ліку іх рэканструкцыі) сведчылі, што гэта помнікі еўрапейскай архітэктуры (гатычныя, рэнесансавыя, барочныя) і маюць мала агульнага з архітэктурай Маскоўскай дзяржавы.

У 80-я гады XX ст. ужо цэлая група археолагаў займалася перыядам XIV – XVII ст. – праводзіла палявыя даследаванні, бараніла дысертацыі, публікавала кнігі [19]. Актыўныя археалагічныя даследаванні, найперш гарадоў, дазволілі рэканструяваць працэс змены цывілізацыйнай арыентацыі Беларусі з візантыйскага гістарычна-культурнага арэалу на заходнееўрапейскі. Гэты працэс распачаўся ў XIII ст. і ягонай першай заўважальнай праявай было з’яўленне на захадзе краіны гатычных абарончых вежаў г.зв. валынскага тыпу ў Берасці, Гародні, Наваградку, Камянцу (Белая Вежа, ад якой паходзіць назва Белавежскай пушчы). Потым з’явіліся новыя еўрапейскія катэгорыі матэрыяльнай культуры: кафля, гатычная цэгла, дахоўка, розныя віды ўзбраення і г.д. Ад канца XIV ст. пачала змяняцца тапаграфічная структура беларускіх гарадоў (з’явіўся новы цэнтр – гандлёвая плошча з ратушай). Адначасова пераймаліся еўрапейскія ўзоры арганізацыі грамадскага жыцця (магдэбургскае права, новы адміністрацыйны падзел і г.д.) і ідэалогія (каталіцызм як упрывілеяваная канфесія ў Вялікім Княстве Літоўскім ад 1387 г.). Археалогія дапамагла знайсці несумненныя доказы прыналежнасці Беларусі да кола краінаў Сярэдне-Усходняй Еўропы, пачынаючы ад XIII ст.

Археалагічныя даследаванні паказалі, што гарады Беларусі перажылі агульнаеўрапейскі крызіс XIV ст. Прыблізна ад сярэдзіны XIV ст. значна зменшылася тэрыторыя гарадоў, адбываўся рэгрэс матэрыяльнай культуры, сур’ёзна пагоршылася якасць рамесных вырабаў. Крызіс быў пераадолены толькі ў другой палове XV ст. – зноў пачала разрастацца гарадская тэрыторыя, з’явіліся новыя катэгорыі матэрыяльнай культуры, распачалося актыўнае замкавае і палацавае будаўніцтва.

Пасля 1990 г. (атрыманне Беларуссю незалежнасці) для археалагічнай навукі надышоў нялёгкі час. Недакончаная грамадская і гаспадарчая трансфармацыя, перманентны эканамічны крызіс выклікалі сур’ёзнае абмежаванне ў фінансаванні навукі, у тым ліку археалагічных даследаванняў.

Па прычыне недахопу фінансавых сродкаў і агульнага крызісу археалагічнай навукі (найбольш відочная ягоная праява – скарачэнне кадраў) сёння праводзяцца амаль выключна выратавальныя раскопкі, фінансаваныя праз будаўнічых інвестараў. Сур’ёзнай праблемай з’яўляецца парушэнне мясцовымі ўладамі заканадаўства ў справе аховы гістарычных і археалагічных помнікаў.

На жаль, сённяшняя ўлада на Беларусі лічыць ўпарадкаванне гістарычных гарадоў сродкам прапаганды паспяховасці свайго кіраўніцтва. Г.зв. “рэканструкцыі” гістарычных цэнтраў гарадоў часта праводзяцца без кансультацыі з гісторыкамі і археолагамі і маюць мэтай здабыванне хуткіх візуальных эфектаў. Таму замест аднаўлення бурацца старыя будынкі, у ахоўных археалагічных зонах праводзяцца земляныя работы без археолагаў, або толькі з іх намінальным удзелам. У Менску былі выкінутыя на сметнік (і потым не знойдзеныя) шматтысячныя калекцыі з раскопак гораду, якія збіраліся на працягу апошніх некалькі дзесяткаў гадоў.

Найбольш красамоўным выпадкам з’яўляецца “рэканструкцыя” гістарычнага цэнтру Гародні (вясна 2006 г.), дзе ў ходзе перапланіроўкі галоўнай плошчы (сфармавалася ў XIV – XV ст.) было знішчана каля 3000 квадратных метраў культурнага слою XIII – XVIII ст. Пратэсты гісторыкаў і мясцовай інтэлігенцыі былі безвыніковымі.

На сённяшні дзень можна канстатаваць крызіс беларускай гарадской археалогіі, які выяўляецца ў адыходзе ад сістэмнасці ў арганізацыі даследаванняў, зніжэнні актыўнасці навуковай працы і змяншэнні колькасці публікацый. Аднак галоўная праблема – ратаванне аб’екту даследаванняў – сярэднявечных культурных наслаенняў, якія нішчацца ў працэсе варварскіх “рэканструкцый” гістарычных цэнтраў гарадоў Беларусі.

Аляксандар Краўцэвіч (Гародня – Беласток)

АРХЕАЛОГІЯ Ў ВЫВУЧЭННІ СТАРАЖЫТНЫХ УСХОДНЕСЛАВЯНСКІХ ГАРАДОЎ (НА ПРЫКЛАДЗЕ БЕЛАРУСІ)

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі гарадоў і працэсаў урбанізацыі ў Беларусі. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 25 – 26 верасня 2009 г.) / ГрДУ імя Я.Купалы; рэдкал.: І.Крэнь, І.Соркіна (адк. рэд.) [і інш.]. – Гродна: ГрДУ, 2009.

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Гарадскія паселішчы на землях усходніх славян з’явіліся ў перыяд развітага сярэднявечча. У беларускай гістарыяграфіі пішацца пра эвалюцыю некаторых вясковых паселішчаў у гарадскія ў перыяд XI – XII ст. Спецыфіка Беларусі, гэтаксама як і іншых краінаў Усходняй ...
Пытанні гістарыч-най тапаграфіі, праблемы аховы і вывучэння культурнага слою разглядаюцца на прыкладзе гарадоў Гродна, Навагрудка, Слоніма, Ваўкавыска, Ліды, Ашмянаў, гарадско-га пасёлка Мір, вёсак (былыя мястэчкі) Гальшаны і Любча. 3 мноства мястэчак (у сярэд...
Дакументы па гісторыі гарадоў Беларуі з’яўляюцца, бадай, адной з самых вывучаных і ўведзеных у навуковае абарачэнне частак кніг Метрыкі ВКЛ увогуле і кніг запісаў за перыяд праўлення Уладзіслава IV Вазы ў прыватнасці. Аднак, не гледзячы на наяўныя спробы выкар...