Пытанні гістарыч-най тапаграфіі, праблемы аховы і вывучэння культурнага слою разглядаюцца на прыкладзе гарадоў Гродна, Навагрудка, Слоніма, Ваўкавыска, Ліды, Ашмянаў, гарадско-га пасёлка Мір, вёсак (былыя мястэчкі) Гальшаны і Любча. 3 мноства мястэчак (у сярэдзіне 17 ст. на Панямонні было 158 гарадскіх паселішчаў) увага засяроджваецца на двух — Гальшанах і Любчы. Абраныя яны таму, што ўяўляюць сабой дастаткова тыповыя прыклады мястэчак і, акрамя таго, тут праводзіліся археалагічныя раскопкі.
Праца выканана галоўным чынам на матэрыялах раскопак аўтара ў 1982—1988 гг., вывучэнні карта-графічных матэрыялаў з Цэнтральнага дзяржаўнага ваенна-гістарычнага архіва ў Маскве, Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва ў Ленінградзе.
Планамернае археалагічнае вывучэнне гарадоў, а такса-ма замкаў 14—18 стст. на Беларускім Панямонні пачалося ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў 20 ст., але цікавасць да познесярэднявечных старажытнасцяў узнікла значна раней. Ужо ў 18—19 стст. некаторыя познесярэднявечныя рэчы трашіяюць у прыватныя зборы і музеі. Буйнейшым на Беларусі быў збор князёў Радзіві-лаў. У Нясвіжы пры іх рэзідэнцыі з 16 ст. існаваў архіў, у якім захоўваліся дзяржаўныя дакументы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а таксама фамільны архіў. У нясвіжскай бібліятэцы ў 18 ст. было зарэгістравана больш як 2 тыс. старых кніг, у тым ліку і 16—17 стст. Нумізматычная калекцыя ўключала медалі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, розначасовыя манеты: дукаты, талеры і інш. Радзівілы сабралі рэдкую калекцыю карцін і сярэднявечнан зброі, дзе было рыцарскае, паляўнічае ўзбраенне і рыштунак, гарматы, кожная з якіх мела сваю назву: «Хімера», «Гідра», «Папугай» і інш. Меншыя зборы, якія таксама належалі Радзівілам, знаходзіліся ў Міры і Карэлічах.
У 18 ст. вялікую калекцыю рэдкіх кніг, каштоўных ру-капісаў, археалагічных матэрыялаў сабраў у сваім маёнтку Шчорсы канцлер Вялікага княства Літоўскага I. Храптовіч . Зборам рэдкіх рэчаў, у першую чаргу карцін, займаліся таксама Сапегі, Тызенгаўзы і іншыя магнацкія і шляхецкія роды.
У 1856 г. быў адкрыты Віленскі музей стара-жытнасцяў. Пры ім утварылася Віленская археалагічная камісія. Спачатку фонды музея фарміраваліся выключна праз перадачу прыватных збораў, у тым ліку і з Бела-рускага Панямоння. У Віленскім музеі старажытнасцяў захоўваліся ўзоры галаснікоў, кафлі і цэглы гродзенскай царквы Барыса і Глеба (Каложскай), дзесяць старых ключоў з Гродзенскага замка.
У 20-х гадах пад час земляных прац у Гродне былі прасочаны рэшткі драўляных збудаванняў на тэрыторыі Новага замка, каля Савецкай плошчы, уздоўж Замкавай вуліцы. Датаванне іх невядома .
Вялікія земляныя працы ў Гродне, што пачаліся ў 1931 —1932 гг., звязаны з дзейнасцю створанай у 1928 г. камісіі для ўмацавання Замкавай гары, якую падмываў Нёман. Глеба бралася з пляцоўкі Замкавай гары. Назіранні за працамі ажыццяўляў Ю. Ядкоўскі. Пад час прац былі адкрыты помнікі мураванага дойлідства 12 ст.: княскі церам, так званая Ніжняя царква, так званая Верхняя царква і будынкі 14— 17 стст. За час паміж 1932—1937 гг. на мысе Замкавай гары зняты культурны слой на глыбіню 2,5 м, а месцамі 5—8 м, гэта значыць, амаль усе познесярэднявечныя наслаенні. У 1937 г. Ядкоўскага змяніў 3. Дурчэўскі. ён кіраваў раскопкамі да 1 верасня 1939 г. У працах Ю. Ядкоўскага і 3. Дурчэўскага акрамя рэчаў 11 — 12 стст. апублікаваны і матэрыялы 13—14 стст. (наканечнікі арбалетных стрэл, нажы, сярпы, ключы, замкі, керамічны посуд і г. д.).
Асноўнымі фактарамі, якія ўплываюць на ўтварэнне культурнага слою, з'яўляюцца інтэнсіўнасць жыцця і род дзейнасці людзей. Інтэнсіўнасць жыцця на канкрэтным па-селішчы залежыць ад колькасці жыхароў, ступені іх кан-цэнтрацыі на пэўнай плошчы. На жыццё паселішча ўплываюць узровень развіцця вытворчых сіл і вытворчых адносін, а таксама больш вузкія надбудовачныя фактары, у прыватнасці, палітычная абстаноўка ў дзяржаве, знеш-непалітычная сітуацыя і г. д. Вірлівае, поўнае надзвычай-ных падзей жыццё абумовіла нераўнамернасць працэсу ўтварэння культурнага слою ў гарадах і замках Беларус-скага Панямоння.
У замках прасачыць дзеянне розных фактараў на фарміраванне культурнага слою значна лягчэй, чым у га-радах, у першую чаргу з-за розніцы ў плошчы. Невялікія замкавыя комплексы (не больш за 1 га) адносна лёгка паддаюцца вывучэнню. Важныя падзеі ў жыцці замка, напрыклад захоп ворагам, перабудова, пажар іт.п, даволі яскрава адбіваюцца на фарміраванні культур-нага слою. Выкарыстоўваючы археалагічныя метады ў комплексе з пісьмовымі крыніцамі, часам удаецца прывязаць разнастайныя слаі да канкрэтнай падзеі і нават даты. У якасці прыкладу можна прывесці замак у Мсці-славе. Слой разбурэння і пажару замка датуецца з даклад-насцю да аднаго дня — 22 ліпеня 1654 г. ён узяты штурмам маскоўскім войскам пад началам А. Н. Трубяцкога.
У гарадах сітуацыя іншая. Са значна меншай ступен-ню верагоднасці можна звязаць пэўныя адкладанні з кан-крэтнымі падзеямі, якія знайшлі адлюстраванне ў пісьмо-вых крыніцах. Познесярэднявечныя гарады Беларусі займалі значную плошчу. Падзеі, якія пакідаюць след у культурным слаі, такія, як будаўніцтва, пажары і г. д., часцей за ўсё тычыліся толькі часткі горада.
Працэс утварэння Вялікага княства Літоўскага не адлюстраваўся ў матэрыяльнай культуры і ў культурным слоі гарадоў Панямоння. Няма ніякіх з'яваў ці слядоў, якія маглі б сведчыць аб заваяванні ці з'яўленні новай пануючай культуры. Матэрыяльная культура захоўвала даўнейшыя традыцыі. У той жа час дзяржава акрэсліла сваю арыентацыю на заходнееўрапейскі гісторыка-культурны арэал. Гэта праявілася праз з'яўленне архітэктур-ных збудаванняў у гатычным стылі, заходнееўрапейскай будаўнічай тэхнікі, новых катэгорыяў матэрыяльнай культуры: дахоўкі, кафлі, вялікапамернай цэглы.
Асноўныя фактары, якія ўплываюць на фарміраванне культурнага слою, былі агульнымі для гарадоў і замкаў. Аднак уздзеянне іх на абодва аб'екты было розным у за-лежнасці ад гістарычнай сітуацыі. Вайна рэзка павялічва-ла інтэнсіўнасць жыцця ў замках і паніжала ў гарадах. Наадварот, перыяд мірнага жыцця стымуляваў рост гара-доў і выклікаў упадак жыцця ў замках. У гарадах слой накопліваўся ў асноўным у нізінах, на ўзвышшах яго таўшчыня меншая. Тут маюць значэнне кліматычныя фактары. Культурныя наслаенні паступова змываліся дажджамі і талымі водамі. У Гродне, напрыклад, на абрывах рэчышча Гараднічанкі відныя палосы змы-тага цёмнага слою. Магутнасць культурнага слою не заўжды ў такіх выпадках сведчыць аб яго старажытнасці, хоць у цэлым такая залежнасць праяўляецца.
Пад час археалагічных раскопак на тэрыторыі гарадоў Беларускага Панямоння намі заўважана адна дзіўная з'ява. Яна заключаецца ў тым, што на пасадах часта адра-зу пад наслаеннямі 12—1З стст. залягаюць слаі канца 15—16 ст. Напрошваецца меркаванне, што тэрыторыя гарадоў у 14 – пачатку 15 ст. была меншай, чым у 12 – 13 стст. Відавочна, гэты ўпадак можна ў нейкай ступені вытлумачыць войнамі з крыжакамі, якія працягваліся ўсё стагоддзе. Аднак галоўнай прычынан з'яўляецца шэ-раг эпідэмій, павялічаных вайной. Страшнейшая з іх – «чорная смерць» — бубонная чума, якая ў сярэдзіне 14 ст. прынесла велізарныя спусташэнні ўсёй Еўропе. 3-за «чор-най смерці» і яе вынікаў насельніцтва еўрапейскага канты-ненту страціла па меньшай меры адну пятую частку сваёй колькасці (па іншых крыніцах каля адной трэці).
Культурны слой позняга сярэднявечча па свайму складу, афарбоўцы, насычанасці і характару матэрыялу часта адрозніваецца ад наслаенняў 10—13 стст. Позне-сярэднявечны горад займаў значную тэрыторыю, часам са складаным рэльефам. Паступова мясцовасць нівелі-равалася і за некалькі соцень гадоў рэльеф часткова змяніўся.
Характэрная рыса наслаенняў 14—18 стст.— наяў-насць шматлікіх перакопаў, галоўным чынам 18—20 стст. Часта іх цяжка выявіць, асабліва ў вялікіх раскопах, калі ямы не трапляюць у профіль. Таму нельга быць цал-кам упэўненым у непатрывожанасці слою. Важнай станоў-чай акалічнасцю ў такой сітуацыі з'яўляецца насычанасць наслаенняў 16—18 стст. шматлікімі праслойкамі гліны, пяску, вапны, бітай цэглы, дахоўкі. Падобная заканамер-насць назіраецца і ў гарадах іншых частак Беларусі . Гэта звязана з развіццём мураванага будаўніцтва. Непа-трывожанасць такой праслойкі сведчыць аб адсутнасці ў слаях 14—18 стст. пазнейшых перакопаў.
Гродна. Для вывучэння культурнага слою выкарыстаны матэрыялы раскопак, інжынерна-геалагіч-ных бурэнняў, назіранняу за землянымі працамі. Да 1989 г. у горадзе археолагамі раскапана каля 4000 кв. м культурнага слою, з іх каля 2540 кв. м на Старым замку, дзе яго таўшчыня дасягае 9,8 м. Верхняя частка слою ў раёне Ніжняй царквы (да 3—3,5 м) складаецца з развала будаўнічых матэрыялаў. Яна датуецца 16—20 стст. У цэн-тральнай частцы пляцоўкі Замкавай гары верхнія 1,8— 2 м складаюць пясок і гліна, ніжэн ідзе цёмна-шэры і чорны слой 10—18стст., у якім выдатна захоўваюцца арганічныя матэрыялы.
3. Дурчэўскі, які пачаў раскопкі ў раёне Ніжнян царк-вы з узроўню 3—3,5 м падзяліў напластаванні на слаі (галоўны крытэрый выдзялення слою — наяўнасць дрэ-ва). Мяжой паміж «старажытнарускім» і «літоўскім» перыядамі жыцця ён лічыў слаі дрэва VI (адзнакі 6,25— 6,53 м).
М. М. Варонін праз статыстычны аналіз знаходак шкляных бранзалетаў і шыферных праселак, прыйшоў да высновы, што слой часоў Кіеўскай Русі пачынаўся са слою дрэва IV (узровень 5,6—5,9 м) .
У паўночна-заходняй частцы пляцоўкі часта сусУрака-юцца праслойкі будаўніцтва і развала мураваных пабу-доў 12—18 стст.
Ураскопе (40кв. м), заложаным аўтарам на паўднёва-заходнім ускрайку Новага замка, выяўлены культурны слон таўшчынёй 3,3 м. Наслаенні тут маюць светла-шэры колер. У верхніх 0,6 м знойдзены рэчы 17—18 і 20 стст. Далей да глыбіні 1,3—1,4 м прасочаны светла-шэры слой з бітай цэглай і вапнай, знаходкі з якога адносяцца да 16— 18 стст. Ніжэй праслойкі бітай цэглы 17 ст. (яна на глыбіні 1,15—1,35 м) залягае сыпучы светла-шэры слой (таўшчыня 1,2 м). У ім знойдзена кераміка 12—13 стст. У пе-радмацерыковым пласце выяўлена кераміка 11 —12 стст. і значная колькасць фрагментаў плінфы, якая была ў карыстанні.
Культурны слой на падворку кляштара базылянак у многіх месцах перамешаны розначасовымі пахаваннямі. Усё ж за тры гады даследаванняў удалося адшукаць некранутыя ўчасткі і прасачыць стратыграфію ў гэтым раёне. Таўшчыня слою тут каля 2 м.
Верхнія 0,1—0,15 м складае баласт 20 ст. Затым ідзе светла-шэры слой таўшчынёй 0,7 м. У ім знойдзены матэ-рыялы 17—18стст. Ніжэй да мацерыказнаходзіцца цёмна-шэры слой таўшчынёй 0,35—0,8 м са знаходкамі 12— 16 стст. На мяжы паміж светлым і цёмным слаямі прасо-чаны фрагментарныя праслойкі гліны, пяску, суглінка. На поўнач ад галоўнага корпуса манастыра і зімовай царквы на адлегласці 12 м ад іх I. М. Чарняўскім у двух месцах выяўлена рэзкае паніжэнне мацерыка, нябачнае на паверхні. Магчыма тут праходзіў абарончы роў гро-дзенскіх замкаў. Пад рэшткамі маёлікавай падлогі і сце-намі царквы 12 ст. выяўлены цёмна-шэры культурны слой, які ўтрымлівае фрагменты керамікі 11 — 12 стст.
На плато каля Каложскай царквы даследаваннямі Я. Г. Звяругі і А. А. Трусава выяўлены аднародны светла-шэры культурны слой. У некаторых месцах перад маце-рыком прасочаны праслойкі цёмна-шэрай зямлі. Даволі рэдка ў слоі сустракаюцца праслонкі гліны і пяску. Таўшчыня наслаенняў вагаецца ад 0,4 да 2,2 м (на паўночны ўсход ад Каложскай царквы). На ўсход і паўночны захад ад царквы зафіксавана падсыпка схілаў узвышша, якая (паводле знаходак) зроблена ў 1-й палове 20 ст. Найбольш старажытныя матэрыялы выяў-лены побач з царквой і датуюцца яны 11 ст. На паўднёвай частцы плато бліжэй да берага Гараднічанкі зафіксаваны слой нанбольшай магутнасці ў 2,2 м са знаходкамі 13— 16 стст.
У 1987—1988 гг. пад час шурфоўкі пасадаў з мэтай стварэння ахоўнай зоны культурнага слою знойдзены матэрыялы 12—13 стст. на Падоле (вуліца Падольная); каля перакрыжавання вуліц Замкавай і А. Кашавога і по-бач з пажаркым дэпо. Культурны слой на пасадзе светла-і цёмна-шэры, у наслаеннях 17—19 стст. шмат праслоек будаўнічых матэрыялаў.
Археалагічнае вывучэнне познесярднявечнага перыяду гісторыі Беларускага Панямоння толькі пачынаецца. Кола праблем, якія стаяць перад археолагамі, до-сыць шырокае. Абмежаваная колькасць пісьмовых кры-ніц позняга сярэднявечча, асабліва 14—15 стст.,— асноўная прычына актывізацыі археалагічных дасле-даванняў.
Інвентары — найбольш каштоўная пісьмовая кры-ніца па гісторыі матэрыяльнай культуры — не могуць забяспечыць паўнату звестак. Для атаясамлення рэаль-ных рэчаў з данымі інвентароў патрэбна археалогія. Толькі з дапамогай навуковых раскопак можна запоў-ніць лакуну памерам у пяць стагоддзяў — з 14 па 18 ст. паміж так званымі археалагічным і этнаграфічным этапамі вывучэння матэрыяльнай культуры. Неабходна папоўніць калекцыі беларускіх музеяў, якія моцна парадзелі за гады апошняй вайны. Мы на ўласным вопыце пераканаліся, што нават радавыя матэрыялы 19 — пачатку 20 ст. карыстаюцца попытам у раённых і гарадскіх музеях. Археалогія патрэбна для высвятлення міжнародных гандлёвых сувязей у познім сярэднявеччы і вырашэння многіх іншых гістарычных праблем.
Не можа абысціся без археалогіі і вывучэнне працэсу развіцця сярэднявечнага горада як матэры-яльнага аб'екта. Каб вызначыць час узнікнення асобных пасадаў, акрэсліць межы горада, месцазнаходжанне пом-нікаў архітэктуры, якія не захаваліся на паверхні зямлі, неабходны шырокія археалагічныя раскопкі.
Амаль не вывучаны цікавейшыя помнікі позняга сярэднявечча — мястэчкі. У апошнія гады попыт на ар-хеалагічныя даследаванні пастаянна расце ў сувязі з інтэнсіўнымі працамі па рэстаўрацыі, помнікаў архітэктуры. Метад комплекснай рэстаўрацыі, калі разам са знешнім воблікам аднаўляецца інтэр'ер архітэктурнага помніка, патрабуе дасканалага археала-гічнага вывучэння аб'ектаў. Для аднаўлення такіх каш-тоўных архітэктурных помнікаў, як Лідскі і Мірскі замкі, спатрэбіліся інтэнсіўныя стацыянарныя раскопкі. Неабходна было ўскрыць значныя плошчы куль-турнага слою, якія інакш былі б знішчаны ў пра-цэсе рэстаўрацыйна-рамонтных работ. Матэрыялы археалагічных даследаванняў шырока выкарыстаны пад час складання праектаў рэстаўрацыі названых замкаў . Археалагічныя калекцыі стануць аснован экспазіцый музеяў, размешчаных у гэтых помніках пасля рэстаў-рацыі. Аналагічныя задачы мелі даследаванні, што праводзіліся на тэрыторыі кляштара базылянак у Гродне, а таксама Іосіфаўскага касцёла ў Лідзе, у Галь-шанскім, Любчанскім і Нясвіжскім замках.
Вывучэнне познесярэднявечнага культурнага слою гарадскіх паселішчаў Беларускага Панямоння ўсклад-нена шэрагам абставін. Усе яны зводзяцца да таго, што сярэднявечныя цэнтры гарадоў і мястэчак захавалі сваё значэнне да нашых дзён. Напрыклад, гістарычны цэнтр Гродна працягвае выконваць функцыі агульнага-радскога, хоць паводле генплана развіцця горада сучасны цэнтр павінен быць вынесены за межы гістарыч-нага ядра . Тут праводзіцца добраўпарадкаванне тэ-рыторыі, будуюцца новыя дамы. У выніку земляныя работы парушаюць каштоўныя культурныя наслаенні. Шчыльная забудова, густая сетка падземных камуніка-цый ускладняюць працу археолагам. Інтэнсіўная горада-будаўнічая дзейнасць разгортваецца і ў малых гарадах Панямоння.