Зімовыя песні
Маладая Верка пшанічку жала,
Ды не вязала. Святы вечар!
Прышлі да яе тры валошачкі,
Усе харошачкі. Святы вечар!
Не сватайце мяне ў гэтым полі,
А сватайце мяне ў таткавым доме.
Святы вечар!
Татка за сталом з мёдам і з віном,
Матка ў каморы рушнікі шые.
Святы вечар!
Добры вечар!
*
Шчадруем, шчадруем,
Канфеты чуем.
Не дадзіце канфет,
Разаб’ем буфет!
Шчодры вечар
Шчодры вечар, каляда, каляда!
Добры вечар, каляда, каляда!
Пані-гаспадар,
Ці спіш, ці сядзіш?
Ці спіш, ці сядзіш?
Мо нас не чуеш?
Адапры вакно,
Паглядзі ў вакно.
У тваім гумне
Сам Бог ходзіць,
Сам Бог ходзіць,
Стагі лічыць.
Стагі лічыць
І цябе клічыць.
Запісана ў в. Мікулічы Брагінскага р-на
ад Сокаравай Марыі Андрэеўны, 1920 г.н.,
Быстрык Марыі Емяльянаўны, 1927 г.н.,
студэнткамі Чуйко Ж., Кавалец Г.
Шостага хадзілі шчадравалі пад вокнамі:
Шчодрык-вёдрык, дай варэння,
Місачку кашкі да кальцо калбаскі.
Нараджаліся, хто чым. Мужчыны хадзілі са звяздой, а жэншчыны спявалі пад акном. Када хадзілі наражоныя казой, перадзеты хто-та мог ужэ на чытвірэньках хадзіць у дом і спяваць:
– Ого-го, каза, ого-го, сера
Дзе рогі дзела?
– За соль праела
– Пу, – сказаў, – пала, не жыва стала,
Жылу нап’яла, казла прывяла.
Стань жа ты, козанька,
Да расхадзіся, да развесяліся.
Старшаму, малодшаму ў ногі ўкланіся
І ўсякаму таму, хто ў гэтым даму.
А ў гэтым даму сам пан хазяін,
Яго дробныя дзетачкі.
Яшчэ гарбуз выразалі: вочы, зубы. І запальвалі свечку. Так эта перад Новым годам з трынаццатага па чатырнаццатага. Свечку ў гарбуз, тады і вочы, і рот відныя. Спявалі песні.
Дзе каза нагою, там жыта капою,
Дзе каза рагамі, там жыта снапамі.
Манька ўстала, срэбра перасчытала,
Сукно перамерала, святы вечар.
А потым ужо хазяева частуюць:
Мы ж вас, хазяева, не зневажаем,
Ды з Новым годам паздраўляем.
З Новым годам, да з усім родам,
З Ісусам Хрыстом, святым Ражаством.
Святы вечар.
А за гарамі дыму сталбамі
Святы вечар.
Ой, то не дыму – параход ідзе.
Святы вечар, параход ідзе.
Святы вечар.
Малады Колька сто коней вядзе,
Святы вечар.
Сто коней вядзе, святы вечар.
Сто коней вядзе, нявесту візе.
Святы вечар.
На табе, папка, сто коней у двор.
Святы вечар.
А табе, мамка, нявесту за стол.
Святы вечар.
Дык учы яе, як сама знаеш,
Святы вечар. Як сама знаеш,
Святы вечар.
Шоб кросна ткала, да й не парвала.
Святы вечар, да й не парвала.
Святы вечар.
Шоб шолкам шыла, да не пашыла,
Святы вечар.
Я ж вас, родненькія, не зневажаю
Святы вечар.
Да з Новым годам паздраўляю.
Святы вечар.
Паздраўляю, святы вечар
З Ісусам Хрыстом, святым Раждзеством
Святы вечар.
Святым Раждзеством, святы вечар.
Свята Ражэство радасць прынясло.
Святы вечар.
Радасць прынясло, святы вечар.
Іван Красціцель воду акрэсціў.
Святы вечар.
Воду акрэсціў, святы вечар.
Воду акрэсціў, на ўвесь свет пусціў.
Святы вечар.
Падай, Божа, добры вечар.
Гадалі так:
Ложили на тарелку бумагу и запаливали её. А сзади ставили керосиновую лампу, и тень на стену падала, и уже там видно было, по сожжённому пеплу: жив или нет, и что с ним сейчас.
Былі яшчэ і прыкметы:
Если в первый день Нового года придёт женщина, значит в телочку тельная корова перейдет, а если придёт мужчина, значит обязательно приведзет бычка.
Когда в печку клали дрова растапливать, и падало уголье – ето жди гостей.
Умывается кот: и если до уха дастает лапою, значит тоже будут гости.
Запісана ў г.п. Камарын Брагінскага р-на
ад Анціпавай Яўгеніі Васільеўны 1918 г.н.
(ураджэнка в. Новая Ёлча Брагінскага р-на),
Сітовай Вольгі Сямёнаўны 1935 г.н.
(ураджэнка в. Новая Ёлча Брагінскага р-на),
Мартыненка Кацярыны Данілаўны 1929 г.н.,
(ураджэнка в. Новая Ёлча Брагінскага р-на),
Новак В.С., Вяргеенка С.А.,
студэнткамі Арловай А., Сакаловай Ю.
Калі дзяўчына лажыцца спаць, то пад падушку ложыць паперкі з напісанымі на ёй імёнамі знаёмых хлопцаў, якія падабаюцца. А калі раніцай устае, то выцягвае першую папаўшаюся паперку. Чыё імя будзе на ей напісана, той і будзе яе суджаным.
Запісана ў в. Марозавічы Буда-Кашалёўскага р-на
ад Казловай Праскоўі Рыгораўны, 1925 г.н.
(перасяленка з п. Новы Сцепаноў Брагінскага р-на),
студэнткай Кастрыца А.
Ой, рана, рана куры прапелі,
Святы вечар.
А раней таго Іванька ўстаў,
Святы вечар.
Іванька ўстаў, тры свячы ўзяў.
Святы вечар.
Тры свячы ўзяў ды й усе папаліў,
Святы вечар.
Адну спаліў, умываючыся,
Святы вечар.
Другую спаліў, абуваючыся,
Святы вечар.
Трэцюю спаліў – па двару хадзіў,
Святы вечар.
Па двару пахадзіў, братцаў пабудзіў,
Святы вечар.
– Ой, уставайце, братцы, коней сядлаці,
Святы вечар.
Коней сядлаці, сястру выпраўляці,
Святы вечар.
Едзь, мая сястра, з нашага двара,
Святы вечар.
Да мужа-гаспадара,
Святы вечар.
Запісана ў в. Сялец Брагінскага р-на
ад Коцур Кацярыны Адамаўны, 1910 г.н.,
студэнткай Коцур Н.
Былі Каляды. Хадзілі калядавалі і давалі, і дарылі ўсяго, што было. І з трынаццатага на чатырнаццатага. Шчодры гэта называлі. Хадзілі ўвечары. Увечары шчадравалі, а назаўтрае засявалі (чатырнаццатага). Ну, як праходзіла? Хадзілі збіраць. І з гармоняй хадзілі і калісь… Гэта ж цяпер… Калісь жа дзелалі і казу якуюсь, і што яны там. Што папала надзявалі. І цыганамі наражаліся, мядзведзямі ж тожа прыходзілася наражацца. Прыходзілі шчадроўшчыкі ды й спявалі песні, етыя, шчодрыя. Спявалі, дык як прыйдуць, і да хазяіна:
Малады Міцечка сто коней вядзе,
Святы вечар!
Сто коней вядзе – нявесту вязе,
Святы вечар!
На ж табе, татка, сто коней у двор,
Святы вечар!
А табе, мамка, нявесту за што?
Святы вечар!
Да й вучы яе, як сама знаеш,
Святы вечар!
Што б тонка прала, да й не варавала,
Святы вечар!
Што б віла-бяліла, харашэ хадзіла,
Святы вечар!
Ну, а тады ўжо, як сцямнее:
Я ж цябе, Міцечка, не зневажаю,
Святы вечар!
Да з Новым годам паздраўляю,
Святы вечар!
Ісусам Хрыстом, са Святым Ражаством,
Святы вечар!
Ражаство прыйшло – радасць прынясло,
Святы вечар!
А Іван Крысціцель воду ахрысціў,
Святы вечар!
Дай, Божа, добры вечар!
Хазяін у хату пускаў, і стол гатавалі, і ўгашчалі. Усё было Каза бегала, да й падходзіла к сталу, да й па хаце бегала, да й на пол лажылася – рагаталі. Вось эта каза дзелала.
А тады садзіліся за стол. Хто садзіцца, дык саджаюць, а не садзяцца, дык з сабой даюць на дарогу. За сталом эта сена ў нас ложаць. Сена, ага. Там і стаўляюць: кашу вараць ячную і кампот вараць. Ета на галодную куццю.
А як ужэ багатая куцця, дык тады ўжэ ўсё е: і мясное, і рыба, і ўсё-усё-усё. Багатая пад Новы год, калі гадалі. Кідалі туфлікі цераз вароты і дровы насілі. Кідалі туфлі: куды ўжэ ён стане носам, туды ўжэ і пойдзеш замуж. А дровы як прынясуць у печ, да й шчытаюць, колькі палак ужэ. Як да пары, то будзеш ў пары, а як не да пары, то ня ў пары. Можа і палучалася. Ды так: лажылі пад падушку што-небудзь. Во дзелалі: стаўлялі пад караваць ваду і клалі такія вот палачкі (мосцік рубілі). Хто прыйдзе па ваду, то і мая судзьба будзе – сасніцца ўжэ ўноч. Во етае дзелалі. І гавораць: “Лажуся спаць у пухову краваць. Хто мне прыйдзе руку падаваць…” Забылася ўжэ.
Былі то і загадкі на Каляды.
Запісана ў в.Сялец Брагінскага р-на
ад Цярэшчанка Ганны Васільеўны 1929 г.н.,
Краўчанка Кацярыны Сямёнаўны 1926 г.н.,
Новак В.С., Вяргеенка С.А.
студэнткамі Арловай А., Сакаловай Ю.
Яшчэ з Піліпаўкі людзі начыналі гатовіцца да Каляд. Дзе якія дровы ў каго іе, дак пілялі, шоб на Каляды ня аставаліся. Вучышчалі ад кароў, ад свіней. У Піліпаўку не елі скаромнага. На Каляды білі кабаноў людзі, рабілі каўбасы, крывянкі, коўбікі. Хату ўсю вумывалі, занавескі чыстыя вешалі, на іконы палаценцы чыстыя вешалі. Самі перад вячэрай вумываліся. Як шо новая іе, дак надзявалі, а няма, дак так шо-нібудзь чыстае. Як перад Калядамі хату ня прыбярэш да ня памыешся, дак тады хвароб усякіх набярэшся.
Стол у куток задзьвігалі, клалі на яго сена, а на сена ўжэ тады скацярку белую засцілалі.
На первую куццю варылі кампот з яблакаў, з груш, да з етым кампотам куццю тады ўжэ елі. Яшчэ боршч з грыбамі варылі. З мяснога нічога не рабілі. І боршч зажаруваць салам няльзя було. Куццю на вадзе варылі.
Вячэраць садзіліся, калі ўжэ звязда первая на небі паявіцца. На вячэру нікога не звалі, а перад Новым годам складаліся з суседзямі, ці так з кім.
Як пасядам ужэ за стол, дак бацька з сенцаў куццю нясе да й кажа: “Мароз, хадзі куццю есьці”. То шоб ён хлеба ня марозіў.
Сварыцца ў еты вечар няльзя було, крычаць. Брат у мяне меншы буў, дак матка казала: “Глядзіця, шоб хоць ня пасварыліся за вячэрай”.
На другую куццю ўжэ 13 чысла боршч з мясам варылі, куццю на малацэ варылі, бліны пеклі на жыру ўжэ, каўбасы жарылі. Мясноя ўсё було. Ад первай куцці тоя сена ізноў на кут кладуць і туды ўжэ етую куццю ставяць. Багатая шчэ на яе кажуць. Сыту рабілі. Сахар у вадзе разводзілі і хлеб туды крышылі. Сыту ўсю не з’ядалі, астаўлялі дзядам. Як ужэ лажыцца іці, дак астаўлялі на стале етую сыту, тры чаркі з гарэлкай астаўлялі і тры ложкі. Ета дзядам було. Я, калісь, малая була, дак пад полікам схавалася да і жду ўжэ, калі тыя дзяды прыйдуць. Матка мне тады казала, шо яны нявідзімуя.
На трэйцюю куццю варылі тоя самая, шо і на первую. Куцця тожа була вадзяная.
А тоя сена тады, дзе куцця стаяла, пад куру клалі, каб пуляняты вуводзіліся добра.
Гадалі на Каляды пра замужжа. Ішлі на двор з закрытымі вачамі да бралі палена. Тады ўжэ ў хаці глядзелі, як палена бяз сукоў, дак мужык будзя малады да красівы, а калі ўжэ крывоя тоя палена, дак стары будзя.
Сапагі чараз хату кідалі. Куды насок пакажа, дак туды і замуж пойдзяш.
А то яшчэ блінец бралі да на вуліцу ішлі. Каго ўстрэнеш, дак путаліся імя. Якоя імя скажа, дак ета ўжэ ў мужыка твайго такое будзя. Блінец таму ўстрэчнаму аддавалі.
Калісь булі маладыя, дак шчадраваць хадзілі. Збіраліся хлопцы з дзеўкамі, чалавек па дзесяць. Перадзяваліся ў шо-нібудзь, мазаліся. Казой каго-нібудзь адзявалі, дзедам, цыганямі адзяваліся, з гармонікам каго бралі. Хадзілі па хатах, песні пелі, паздраўлялі.
А на другі дзень ужэ ўранні дзеці малыя хадзілі засяваць. Панабіраюць зярна ў карманы да ходзяць па хатах засяваюць. Сыплюць зярно на пол і гавораць: “Сеям, сеям, засяваям, з Новым годам паздраўляем”. Ім за ета даюць ужэ шо-нібудзь.
Добры вечар табе, пане гаспадару.
Радуйся, ой, радуйся, зямля,
Сын божы нарадзіўся.
Засцілайце сталы да ўсе абрусамі.
Радуйся, ой, радуйся, зямля,
Сын божы нарадзіўся.
Да прыйдуць да цябе тры святы ў госці.
Радуйся, ой, радуйся, зямля,
Сын божы нарадзіўся.
Да першае свята – Хрыста нараджэнне.
Радуйся, ой, радуйся, зямля,
Сын божы нарадзіўся.
А другоя свята – Святое Васілля.
Радуйся, ой, радуйся зямля,
Сын божы нарадзіўся.
А трэцяе свята – Святое Вадохрышча.
Радуйся, ой, радуйся, зямля,
Сын божы нарадзіўся.
*
Мы ж цябе, хазяін, ня зняважаем,
Святы вечар.
Да з Новым годам паздраўляем,
Святы вечар.
Да з Новым годам, Святым Раждзяством,
Святы вечар.
Святое Раждзяство радасць прынясло,
Святы вечар.
Святоя Васілля ўзвесяліла,
Святы вечар.
Іван Красціцяль ваду акрасціў,
Святы вечар.
Ваду акрасціў, на ўвесь свет пусціў,
Усіх благаславіў,
Добры вечар.
*
Ішоў Ванячка беражынаю,
Найшоў ветачку пад ружынаю.
Святы вечар.
То не ветачка-вінаградачка.
Святы вечар.
Ён яе шукаў, у ладкі плясаў.
Ён яе найшоў, упрысядкі пайшоў.
Добры вечар.
Запісана ў в. Чамярысы Брагінскага р-на
ад Сніцарэнка Марыі Андрэеўны, 1929 г.н.,
студэнткай Краўчанка Н.
Народная духоўная культура Брагіншчыны: фальклорна-этнаграфічны зборнік / Складальнікі: Новак В.С., Коваль У.І.