22 чэрвеня 1941 года Германія, парушыўшы пакт аб ненападзенні, без аб'яўлення вайны напала на Савецкі Саюз. На беларускім участку заходняй дзяржаўнай мяжы СССР нямецкае камандаванне сканцэнтравала супраць савецкіх войскаў самую магутную групоўку войскаў - групу армій "Цэнтр". Яна налічвала каля 1 мільёна салдат і афіцэраў, 2 тысячы танкаў і штурмавых гармат, 1.6 тысяч баявых самалётаў; 50 нямецкім дывізіям супрацьстаялі 44 дывізіі Заходняга фронту, якія налічвалі 627 тысяч 300 салдат і афіцэраў.
Кіраўніцтва фашысцкай Германіі распрацавала план "Ост", у якім былі выкладзены галоўныя прынцыпы каланізацыі і германізацыі Усходняй Еўропы. Згодна з ім на беларускіх землях меркавалася пакінуць больш за 25% беларусаў, ды і то з мэтай анямечвання. Астатніх планавалася знішчыць або высяліць ў Сібір. Вызвалены прастор прызначаўася да нямецкіх каланістаў. Адна з найважнейшых мэтаў - татальная эканамічная эксплуатацыя Беларусі да патрэб Германіі
Фашысцкае камандаванне разлічвала на "вокамгненную вайну", што азначала перамогу над Савецкім Саюзам ўжо ў 1941 годзе. Аднак на тэрыторыі Беларусі яны сустрэлі ўпартае супраціўленне. Мужна змагаліся з ворагамі пагранічнікі. Каля месяца пратрымаліся абаронцы Брэсцкай крэпасці.
Нягледзячы на мужнасць і стойкасць савецкіх байцоў, войскі вермахта хутка рухаліся ўглыб тэрыторыі СССР. 26 чэрвеня 1941 года яны выйшлі на подступы да сталіцы Беларусі. У абароне Мінска прымала ўдзел 100-я дывізія пад камандаваннем генерал-маёра І. Русіянава. Жорсткія баі ішлі ў раёне Барысава і Бабруйска. З 3 па 26 ліпеня 1941 года працягвалася гераічная абарона Магілёва. У баях пад Оршай (14 ліпеня 1941 года) савецкімі войскамі ўпершыню была выкарыстана рэактыўная артылерыя - знакамітыя "кацюшы".
Адважна ў небе Беларусі ваявалі лётчыкі. Каля Радашковіча здзейсніў свой подзвіг экіпаж самалёта капітана Н. Гастэлы. Ён накіраваў палымяны самалёт на групу нямецкіх танкаў і аўтамашын. Пры абароне Гомеля свой першы паветраны таран здзейсніў В. Ковзан - адзіны ў свеце лётчык, які пасля збіў яшчэ два варожых самалёта і застаўся жывы.
Аднак гераізм воінаў не мог кампенсаваць адсутнасць рэзерваў і непрадуманасць сістэмы абароны. Да пачатку верасня ўся тэрыторыя Беларусі была акупавана нямецка-фашысцкімі захопнікамі.
Прычыны няўдач Чырвонай Арміі ў пачатковы перыяд вайны:
1) Нямецкая армія мела вопыт вядзення сучаснай вайны, валодала якаснай перавагай і разведвальнай інфармацыяй;
2) СССР не быў падрыхтаваны да вайны, а кіраўніцтва краіны ігнаравала верагоднасць нападзення Германіі на Савецкі Саюз;
3) Памылковай з'явілася стратэгія савецкіх войскаў, якія былі падрыхтаваныя толькі да вядзення наступальных аперацый;
4) Узброеныя сілы былі вельмі моцна аслабленыя масавым рэпрэсіям 1937 - 1938 гг. Чырвоная армія ў гэты час страціла каля паловы вышэйшага каманднага складу.
Аднак нягледзячы на няўдачы і велізарныя людскія страты, двухмесяцовыя абарончыя баі ў Беларусі не дазволілі суперніку рэалізаваць план "маланкавай вайны" і адначасова далі магчымасць савецкаму камандаванню правесці мерапрыемствы па ўмацаванні маскоўскага кірунку.
Кервяк Влад