Категории

Насельніцтва Ліды ў матэрыялах Першага ўсеагульнага перапісу Расійскай імперыі 1897 г.

44 минуты на чтение

Матэрыялы Першага ўсеагульнага перапісу насельніцтва Расійскай імперыі 1897 г. адносяцца да ліку статыстычных крыніц і ўтрымліваюць каштоўную інфармацыю як для вывучэння розных аспектаў гісторыі (эканамічнай, дэмаграфічнай, сацыяльнай, канфесійнай і г. д.) усёй Беларусі, так і яе асобных рэгіёнаў і населеных пунктаў.

Генэзіс статыстычных крыніц на землях Беларусі прыпадае на перыяд ВКЛ, а дакладней на канец ХV – пачатак ХVІ ст., і звязваецца з патрэбай дзяржаўнай улады ў арганізацыі і правядзенні рознага роду ўліку, у першую чаргу фіскальнага і гаспадарчага характару [1, с. 80]. У сувязі з гэтым узнік шэраг дакументаў, якія ўтрымлівалі статыстычную інфармацыю – пісцовыя кнігі, попісы воіска і ў пераважнай большасці інвентары (рэестры) ўладанняў.

Аднак фрагментарных звестак асобных дакументаў хутка стала не дастаткова для эфектыўнага вядзення гаспадаркі. У дзяржавы ўзнікла патрэба ў больш поўнай інфармацыі адносна гаспадарчага становішча ўладанняў.  Так, адным з першых агульнадзяржаўных мерапрыемстваў, падчас якога складаліся інвентары дзяржаўных уладанняў на значнай тэрыторыі ВКЛ, была валочная памера – аграрная рэформа сярэдзіны ХVІ ст.

Наступным крокам у развіцці статыстычных дакументаў на землях ВКЛ стала зацвярджэнне Варшаўскім соймам 1562 г. пастановы аб перыядычным, раз на 5 гадоў, правядзенні люстрацыі дзяржаўных уладанняў [2, s. 618].  Пасля падпісанія Люблінскай уніі дзейнасць згаданай пастановы распаўсюдзілася і на дзяржаўныя ўладанні на землях ВКЛ.

Матэрыялы агульнадзяржаўных люстрацый (рэвізій) з’яўляюцца каштоўнай крыніцай для вывучэння, у першую чаргу, сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі. Іх навуковая значнасць заключаецца ў тым, што на падставе звестак, якія ўтрымліваюцца ў люстрацыйных інвентарах, можна вывучаць і параўноўваць становішча розных відаў дзяржаўных уладанняў (сталовых эканомій, старостваў і дзяржаў), а таксама розных населеных пунктаў (вёсак, мястэчак і гарадоў) на ўсёй тэрыторыі ВКЛ у адзін час. Аналіз такіх дакументаў дае мажлівасць выяўляць не толькі асноўныя накірункі гаспадарчага развіцця, але таксама рабіць статыстычны аналіз адносна дэмаграфічнай сітуацыі ва ўладаннях, асноўных і дадатковых занятках насельніцтва і інш.

Пры гэтым, вывучэнне статыстычных крыніц перыяду феадалізму дазваляе зрабіць выснову, што дакументы гаспадарча-ўліковага характару прайшлі пэўную эвалюцыю. Яна наўпрост была звязана са зменамі ў сацыяльна-эканамічным развіццці краіны. Так, напрыклад, у інвентарах амаль да канца ХVІІІ ст. асноўная ўвага канцэнтравалася на колькасці зямлі ва ўладанні, наяўнасці ці адсутнасці фальваркаў, ураджайнасці, прыбытку з маёнтка і г.д. Адносна сялянскага насельніцтва складальнікаў дакументаў цікавілі толькі тыя аспекты, якія ўплывалі на агульны даход з уладання: 1) колькасць дымоў; 2) імя гаспадара дыму, 3) зрэдку – колькасць сыноў. Гэта было звязана з выплатай асноўных падаткаў – феадальнай рэнты, якая залежала ад колькасці зямлі, што знаходзілася ў карыстанні сялянскай гаспадаркі, і ўведзенага ў 1649 г. падымнага, якое збіралася з дыму, прызначалася соймам і не залежала ад заможнасці гаспадаркі і колькасці чалавек у дыме [3, с. 375]. Уся астатняя інфармацыя з’яўляецца скрытай і для яе атрымання даследчык павінен выкарыстоўваць пэўныя аналітычныя спосабы і прыёмы.

У апошняй чвэрці ХVІІІ ст. сталі з’яўляцца дакументы гаспадарча-ўліковага характару, у якіх упершыню насельніцтва дзялілася на пэўныя групы па пола-ўзроставай прыкмеце (напрыклад, “Табліца збору падаткаў з насельніцтва Крэўскага староства”, датаваная 28 жніўня 1789 г. [4]). Хутчэй за ўсё, узнікненне такіх дакументаў было звязана з агульнай тэндэнцыяй, якая назіралася ў дзяржаўных уладаннях ВКЛ у другой палове ХVІІІ ст. – перасяленне некалькіх сялянскіх сем’яў да адной хаты ці не выдзяленне ў асобную гаспадарку (дым) дарослых жанатых дзяцей з мэтай менш плаціць падымны падатак. Такім чынам, складанне дакумента з указаннем узроставых і полавых асаблівасцяў падатковага насельніцтва дазваляла прасачыць і пралічыць на перспектыву мажлівыя змены ў колькасці дымоў, а значыць і ў даходах скарбу.

Сітуацыя ў галіне складання статыстычных дакументаў выйшла на новы ўзровень з развіццём капіталістычных адносін. Паскарэнне мадэрнізацыі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў Расіі (а значыць і на беларускіх землях, якія ўваходзілі ў яе склад) пасля сялянскай рэформы 1861 г., уключэнне ў гэты працэс вялікай колькасці людзей запатрабавала рознабаковай інфармацыі, якая б не толькі адэкватна адлюстроўвала розныя бакі жыцця грамадства, але і пры гэтым давала магчымасць зрабіць пэўныя прагнозы на будучыню. Такім чынам, зменаў запатрабавала самое жыццё, і ў другой палове ХІХ ст. сістэма статыстычнага ўліку ператварылася ў асобны напрамак дзейнасці дзяржаўнага апарату Расійскай імперыі [1, с. 93]. 

У 1895 г. Мікалаем ІІ было зацверджана “Палажэнне аб Першым усеагульным перапісе насельніцтва Расійскай імперыі”, які быў ажыццёўлены 28 студзеня 1897 г. на тэрыторыі ўсёй краіны ў адпаведнасці з адзінымі прынцыпамі, праграмай і методыкай.

Як ужо адзначалася, усе ранейшыя агульнадзяржаўныя мерапрыемствы, у выніку якіх складаліся дакументы статыстычнага характару, мелі пераважна гаспадарча-ўліковую і (ці) фіскальную накіраванасць. Першы Усерасійскі перапіс насельніцтва меў значна шырэйшую праграму, якая ўключала ў сябе збор інфармацыі па 13 асноўным пунктам: 1) прозвішча, імя, імя па бацьку; 2) пол; 3) адносіны да “галавы” гаспадаркі і “галавы” да сваёй сям’і; 4) узрост; 5) сямейнае становішча; 6) саслоўе, стан ці званне; 7) месца нараджэння; 8) месца прыпіскі; 9) месца жыхарства; 10) адзнака аб часовым месцазнаходжанні; 11) родная мова; 12) уменне чытаць і месца навучання; 13) занятак, рамяство, пасада ці служба [1, с.96]. Гэта было першае мерапрыемства падобнага тыпу, і яго апублікаваныя матэрыялы, нягледзячы на наяўнасць значнай колькасці пагрэшнасцей і недахопаў, з’яўляюцца важнай крыніцай для вывучэння розных аспектаў беларускай гісторыі.

Мэтай дадзенага артыкула з’яўляецца аналіз вынікаў перапісу 1897 г. па г. Ліда, вызначэнне саслоўнай, канфесійнай структуры насельніцтва, асноўных заняткаў жыхароў горада, ступені пісьменнасці лідчан у канцы ХІХ ст. і інш.

Згодна з матэрыяламі перапісу, колькасць насельніцтва ў г. Ліда на 28 студзеня 1897 г. складала 9.323 чалавекі, з якіх 5.312 чалавек былі мужчыны, 4.011 чалавек – жанчыны. Каб не было падвойнага ўліку, пры правядзенні перапісу насельніцтва апытвалася ў тых населеных пунктах, дзе яно апынулася на момант правядзення мерапрыемства. Таму ў дакументах спецыяльна вызначаліся графы “сталае насельніцтва” і “часова перабываўшае”. У адпаведнасці з гэтым агульная колькасць насельніцтва ў г. Ліда прадстаўлена ў табліцы 1.

 

Табліца 1

Агульная колькасць насельніцтва г. Ліда

паводле перапісу 1897 г.*

 

Рускія падданыя

Замежныя падданыя

Рускія і замежныя падданыя разам

Усяго

сталае насельніцт.

часова перабываўшае

сталае насельніцт.

часова перабываўшае

сталае насельніцт.

часова перабываўшае

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

4.881

3.945

424

60

6

6

1

4.887

3.951

425

60

5.312

4.011

8.826

484

12

1

8.838

485

9.323

9.310

13

9.323

*Табліца складзена паводле: Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. – Т. ІV. Виленская губерния /под. ред. Н.А. Тройницкого. – Тетрадь 1. – СПб, 1900. – С. 2-3.   

 

Як відаць з дадзенай табліцы, падданых Расійскай імперыі на час правядзення перапісу ў Лідзе знаходзілася 9.310 чалавек, з іх 8.838 чалавек – сталае, пастаянна пражываючае ў горадзе насельніцтва. Калі дапусціць, што некаторая частка гараджан у гэты час магла знаходзіцца ў іншых месцах, то пэўна агульная колькасць сталага насельніцтва Ліды складала каля 9 тысяч чалавек.

Сярод сталага насельніцтва 6.438 чалавек  (69,1 %) складалі мясцовыя жыхары. Пад мясцовымі ўраджэнцамі перапісчыкамі разумеліся асобы, якія нарадзіліся ў гэтым горадзе ці ўездзе, дзе яны запісаныя пры перапісу [5, Т. 2, с. 58]. Акрамя мясцовых жыхароў былі таксама вылучаны:

–ураджэнцы іншых уездаў Віленскай губерні – 433 чал. (4,6 %);

–ураджэнцы іншых губерняў – 2.438 чал. (26,1 %);

–ураджэнцы іншых дзяржаў – 14 чал. (0,2 %) [5, Т. 2, с. 58].

Геаграфія немясцовага насельніцтва дастаткова абшырная. На час перапісу ў Лідзе пражывалі ўраджэнцы 43 губерняў Еўрапейскай часткі Расіі (ад Архангельскай да Арэнбургскай і Тамбоўскай) – 2.275 чал., з іх: муж. – 2.028, жан. – 347 чал., а таксама 52 чал. (муж. – 25, жан. – 27) з Прывісленскіх губерняў (Варшаўскай, Люблінскай, Петрыкаўскай, Плоцкай і інш.) і па 3 чалавекі з Каўказа і Сібіры.

Што тычыцца замежных грамадзян, то яны былі прадстаўнікамі Аўстра-Венгрыі (3 муж.), Германіі (4 жан.), Прусіі (2 муж., 3 жан.), Турцыі (1 жан.), Швейцарыі (1 жан.) [5, Т. 3, с. 26–27] і іх агульная колькасць на аднаго чалавека больш, чым падавалася вышэй у табліцы. Гэта яшчэ адна неадпаведнасць у апублікаваных матэрыялах перапісу ў розных сшытках, якая, між іншым, істотна не ўплывае на агульнае ўяўленне аб насельніцтве г Ліды ў 1897 г.

Дэмаграфічную сітуацыю ў Лідзе на час правядзення перапісу 1897 г. даюць магчымасць прааналізаваць дадзеныя табліцы 2, дзе насельніцтва размеркавана па ўзроставым групам і полавай прыкмеце.

 

Табліца 2 

Колькасць насельніцтва г. Ліда па ўзроставым групам

 і полавай прыкмеце

№ п/п

Узрост. група/пол

Усяго

Муж.

% у групе

Жан.

% у групе

% ад агульнай колькасці насельніцтва

1.

Дзеці да года

256

140

54,7

116

45,3

2,7 %

2.

1 – 9 гадоў

1784

876

49,1

908

50,9

19,1 %

3.

10 – 19 гадоў

1797

819

45,6

978

54,4

19,3 %

4.

20 – 29 гадоў

2905

2215

76,2

690

23,8

31,2 %

5.

30 – 39 гадоў

898

428

47,7

470

52,3

9,6 %

6.

40 – 49 гадоў

663

319

48,1

344

51,9

7,2 %

7.

50 – 59 гадоў

487

239

49,1

248

50,9

5,2 %

8.

60 – 69 гадоў

333

174

52,3

159

47,7

3,6 %

9.

70 – 79 гадоў

130

66

50,8

64

49,2

1,4 %

10.

80 – 89 гадоў

48

26

54,2

22

45,8

0,5 %

11.

90 – 99 гадоў

8

3

37,5

5

62,5

0,09 %

12.

100 – 109 гадоў

1

1

100

0,01 %

13.

Узрост невядомы

13

7

53,8

6

46,2

0,1 %

 

 

9.323

5.312

4.011

100 %

 

*Табліца складзена паводле: Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. – Т. ІV. Виленская губерния /под. ред. Н.А. Тройницкого. – Тетрадь 1. – СПб, 1900. – С. 6 – 7.   

 

Аналіз лічбавых дадзеных паказвае, што найбольшая колькасць насельніцтва была ў 2–4 узроставых групах. Ліду можна назваць дастаткова «маладым» горадам, паколькі жыхары ва ўзросце да 30 гадоў складалі 6742 чалавекі ці 72,3 % ад агульнай колькасці лідчан. Пры гэтым амаль ва ўсіх узроставых групах працэнт мужчын і жанчын быў прыкладна аднолькавы і нязначна вагаўся на карысць таго ці іншага полу. Заўважнае выключэнне складала 4-я група, у якой мужчыны па колькасці пераўзыходзілі жанчын у 3,2 разы. На гэты факт пры вывучэнні становішча насельніцтва Гародні паводле матэрыялаў Першага ўсеагульнага перапісу Расійскай імперыі звярнула ўвагу І.Соркіна і слушна патлумачыла такую неадпаведнасць наяўнасцю ў Гародні вайскоўцаў [6, C.115]. Пасля ўвядзення ў Расійскай імперыі ўсеагульнай воінскай павіннасці ў губернскіх і многіх павятовых гарадах на тэрыторі Беларусі былі размешчаны ваенныя гарнізоны, у тым ліку і ў Лідзе [7, с. 232].

Сярод насельніцтва ад 60 да 109 гадоў у Лідзе пераважалі мужчыны і складалі ў сярэднім 51,7 %, што сведчыла пра некаторую большасць працягласці іх жыцця. Але пры гэтым адзіным даўгажыхаром у Лідзе на час перапісу была жанчына, узрост якой быў паміж 100 і 109 гадамі.

Карыстаючыся дадзенымі гэтай табліцы, з некаторай доляй дапушчэнняў можна паспрабаваць вызначыць сярэднюю колькасць дзяцей у сям'і. Так, калі лічыць жанчынамі дзетароднага ўзросту тых, хто ўваходзіў у 4 і 5 групы (ад 20 да 40 гадоў), а такіх жанчын у Лідзе было 1160 чалавек, то падзяліўшы гэтую лічбу на колькасць дзяцей і маладых людзей да 19 гадоў, то вынікае, што ў сярэднім на адну жанчыну дзетароднага ўзросту прыходзілася 3,3 дзяцей.

Надрукаваныя матэрыялы перапісу дазваляюць сцвярджаць, што найбольшая колькасць дзяцей была ў лідскіх яўрэяк – у сярэднім 3,8 чал., у жанчын каталіцкага веравызнання – 2,5 дзяцей, а ў праваслаўных – 2,4. (Размеркаванне насельніцтва па веравызнанню і ўзроставым групам прыводзіцца ў дадатку 1 да дадзенага артыкула). Немаўлятак – дзяцей да года, падчас перапісу было зафіксавана 255 чалавек. Гэта азначала, што з лютага 1896 г. па люты 1897 г. у Лідзе нарадзіла кожная чацвёртая жанчына дзетароднага ўзросту.

Па сваёй сацыяльнай прыналежнасці насельніцтва падчас перапісу ідэнтыфікавалася па 10 групам, у адпаведнасці з саслоўем, станам ці званнем (табліца 3).

Табліца 3

Насельніцтва Ліды паводле месца нараджэння, саслоўя ці звання*

 

Саслоўі

Мясцовыя ўраджэнцы

Ураджэнцы іншых уездаў Віленскай губерні

Ураджэнцы іншых губерняў

Ураджэнцы іншых дзяржаў

 

РАЗАМ

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

Дваране патомныя

112

158

18

28

83

85

2

213

273

Дваране асабовыя

12

10

7

10

30

16

49

36

Духавенства

1

1

1

8

9

9

11

Ганаровыя грамадзяне

2

1

2

7

4

9

7

Купцы

29

40

3

8

8

1

1

41

49

Мяшчане

2.439

2.767

148

126

410

207

1

2.997

3.101

Сяляне

421

444

52

32

1.503

47

2

1

1.978

524

Асобы, якія не належаць гэтым саслоўям

 

1

 

1

 

2

 

-

 

5

 

2

 

 

 

8

 

3

Асобы, якія не ўказалі саслоўя

 

 

 

1

 

1

 

 

 

 

 

 

1

 

1

Замежныя падданыя

1

4

2

2

4

7

6

 

РАЗАМ

 

3.016

 

3.422

 

233

 

200

 

2.058

 

380

 

5

 

9

 

5.312

 

4.011

6.438

 

433

2.438

14

9.323

% ад агульнай колькасці

 

69,1 %

 

4,6 %

 

26,1 %

 

0,2 %

 

100 %

*Табліца складзена паводле: Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. – Т. ІV. Виленская губерния /под. ред. Н.А. Тройницкого. – Тетрадь 2. – СПб, 1901. – С. 100-101.   

                                   

 

 

 

 Патомныя дваране              Асабовыя дваране

 

Ураджэнцы Лідскага ўезда           270 чал.        55,6 %                    22 чал.                25,9 %

Ураджэнцы іншых уездаў

Віленскай губерні                             46 чал.          9,5 %                      17 чал.                20 %

Ураджэнцы іншых губерняў        168 чал.          34,5 %                     46 чал.                54,1 %

Ураджэнцы іншых дзяржаў           2 чал.            0,4 %                        –

Разам                                             486 чал.           100 %                    85 чал.              100 %

 

                                                Мяшчане                                        Сяляне

 

Ураджэнцы Лідскага ўезда           5.206 чал.        85,4 %                      865 чал.             34,6 %

Ураджэнцы іншых уездаў

Віленскай губерні                             274 чал.          4,49 %                        84 чал.               3,4 %

Ураджэнцы іншых губерняў          617 чал.          10,1 %                      1.550 чал.             62 %

Ураджэнцы іншых дзяржаў           1 чал.            0,01 %                        –

Разам                                             6.098 чал.           100 %                    2.499 чал.            100 %

 

Такім чынам, паводле матэрыялаў перапісу 1897 г. у Лідзе мясцовыя ураджэнцы дамінавалі сярод мяшчан – 85,4 %, а таксама сярод патомнага дваранства – 55,6 %. Сярод сялянства, наадварот, найбольшая ўдзельная вага – 62 % былі выхадцы з іншых губерняў.  Пры гэтым звяртае на сябе ўвагу той факт, што ў гэтай группе мужчыны (1.503 чал.) амаль у 32 разы пераўзыходзілі па колькасці жанчын (47 чал.) і тлумачыцца, як было адзначана вышэй, наяўнасцю ў Лідзе ваеннага гарнізона.

Матэрыялі перапісу дазваляюць прааналізаваць склад насельніцтва Ліды ў 1897 г. па лінгвістычнай прыкмеце і прадставіць дадзеныя ў наступнай табліцы:

Табліца 3

 

Размеркаванне насельніцтва г. Ліда па роднай мове

п/п

Родная мова

Колькасць насельніцтва, якое назвала яе роднай

Удзельная вага сярод іншых моваў

1.

Яўрэйская

5.253

56,4 %

2.

Руская

1.484

15,9 %

3.

Польская

1.323

14,2 %

4.

Беларуская

855

9,2 %

5.

Літоўская

125

1,3 %

6.

Украінская

120

1.3 %

7.

Латышская

59

0,6 %

8.

Татарская

43

0,5 %

9.

Нямецкая

27

0,3 %

10.

Чувашская

9

0,1 %

11.

Чэшская

4

0,04 %

12.

Цыганская

3

0,03 %

13.

Малдаўская

1

0,01 %

14.

Французская

1

0,01 %

15.

Жмудская (эстонская)

1

0,01 %

16.

Турэцкая

1

0,01 %

17.

Фінская

1

0,01 %

 

 

РАЗАМ

 

9.310

 

100 %

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Для аналізу ў дадзенай табліцы былі ўзяты толькі падданыя Расійскай імперыі, якія пражывалі ў Лідзе, без уліку замежных грамадзян. Так, згодна з дакументам, больш за палову жыхароў Ліды (56,4 %) лічылі сваёй роднай мовай яўрэйскую. Такая з’ява, звязаная з існаваннем так званай “мяжы яўрэйскай аселасці” на землях Беларусі і забаронай яўрэям сяліцца ў сельскай мясцовасці, была натуральнай для беларускіх гарадоў у часы Расійскай імперыі і не патрабуе дадатковых тлумачэнняў.

         Што тычыцца іншых моваў, то матэрыялы перапісу сведчаць, што 15,9 % лідчан назвалі роднай мовай рускую, 14,2 % – польскую, 9,2 % – беларускую. Сярод прадстаўнікоў патомных дваран роднай назвалі беларускую мову 35 чал. (0,4 %), сярод мяшчан – 195 чал. (2,1 %), сялян – 622 чал. (6,7 %) [5, Т. 1, с. 168–169]. Аднак, даследчыкі сумняваюцца ў даставернасці такіх дадзеных па прычыне таго, што Першы ўсеагульны перапіс насельніцтва Расійскай імперыі праходзіў ва ўмовах палітыкі русіфікацыі, якая на беларускіх землях пасля паўстання 1863–1864 г. набыла татальны характар. Таму да ліку рускамоўнага насельніцтва маглі быць аднесены некаторыя праваслаўныя беларусы.

Больш за тое, ва ўездах, без уліку дадзеных гарадоў, сітуацыя была адваротнай. Ва ўсіх без выключэння ўездах Віленскай губерні абсалютная большасць насельніцтва назвала ў якасці роднай мовы беларускую. Так, напрыклад, у Віленскім ўездзе з 208.781 жыхароў па-беларуску гаварылі 87.382 чал., што складала 41,9 %; у Ашмянскім уездзе з 226.345 чал. – 186.752 чал. (82,5 %) [5, Т. 1, с. 56-59]. У Лідскім уездзе з 205.613 чал. роднай мовай назвалі беларускую 150.467 жыхароў ці 73,2 %, прычым сярод патомных дваран па-беларуску гаварылі 51,1 %, а сярод сялян – 87, 1 % [5, Т. 1, с. 56-59]. Такое становішча тлумачыцца некалькімі прычынамі:

па-першае, у сельскай мясцовасці не было такога дамінавання яўрэйскага насельніцтва, як ў горадзе;

па-другое, ваенныя гарнізоны, у якіх служылі пераважна расіяне з Цэнтральных губерняў Расійскай імперыі, размяшчаліся ў асноўным у гарадах;

па-трэцяе, палітыка русіфікацыі глыбей закранула гарады як цэнтры адміністрацыі і культуры.

Таму, хутчэй за ўсё лічба беларускамоўнага насельніцтва ў дакументах перапісу адносна гарадоў уцэлым і горада Ліда ў прыватнасці некалькі заніжана.

Матэрыялы перапісу дазваляюць таксама прааналізаваць моўныя асаблівасці розных саслоўных груп насельніцтва г. Ліда.

Табліца 4

Размеркаванне насельніцтва г. Ліда па роднай мове і саслоўям

 

 

Мова

Саслоўі

Патомныя дваране

 

Асабістыя дваране

муж.

жан.

разам

%

муж.

жан.

разам

%

Яўрэйская

Руская

85

90

175

36

37

28

65

72,2

Польская

115

159

274

56,4

10

7

17

18,9

Беларуская

12

23

35

7,2

 

 

Яўрэйская

Мяшчане

Сяляне

муж.

жан.

разам

%

муж.

жан.

разам

%

2.526

2.631

5.157

84,6

7

1

8

0,3

Руская

92

78

170

2,8

967

70

1037

41,4

Польская

274

281

555

9,1

284

192

476

19

Беларуская

92

103

195

3,2

367

255

622

24,9

 

 

 

Яўрэйская

Ганаровыя грамадзяне

Купцы

муж.

жан.

разам

%

муж.

жан.

разам

%

41

46

87

96,7

Руская

7

7

14

87,5

3

3

3,3

Польская

Беларуская

1

1

6,3

 

 

 

Яўрэйская

Духоўныя асобы хрысціянскіх канфесій

Асобы, якія не належаць да пералічаных станаў

муж.

жан.

разам

%

муж.

жан.

разам

%

Руская

9

11

20

100

3

1

4

66,5

Польская

1

1

16,7

Беларуская

1

1

16,7

*Табліца складзена паводле: Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. – Т. І. Виленская губерния /под. ред. Н.А. Тройницкого. – Тетрадь 2. – СПб, 1900. – С. 168-169.   

 

У табліцы прадстаўнікі саслоўяў г. Ліды згрупіраваны паводле чатырох асноўных моваў, якія былі названы роднымі падчас перапісу: яўрэйская, руская, польская, беларуская, а таксама вызначана ўдзельная вага прадстаўнікоў розных моўных груп у тым ці іншым саслоўі.

Як сведчаць дадзеныя табліцы 4, роднай мовай назвалі яўрэйскую абсалютная большасць лідскіх мяшчан – 84,6 %, а таксама амаль усе прадстаўнікі купецкага саслоўя – 96,7 %.

Жыхары Ліды, для якіх, згодна з дадзенымі перапісу, роднай была руская мова, належалі да асабістых дваран – 72,2 %, да ганаровых грамадзян – 87,5 %, да сялян – 41,4 %. Перавага “рускіх” у гэтых групах з’яўляецца абсалютна натуральнай і тлумачыцца палітыкай расійскіх улад па стварэнню надзейнай апоры сярод дваранства і вайскоўцаў у рэгіёнах.

Пры гэтым выклікаюць сумненне дадзеныя матэрыялаў перапісу, згодна з якім у Лідзе абсалютнае панаванне рускамоўнага насельніцтва было сярод духоўных асоб хрысціянскіх канфесій – 100 %! Цяжка ўявіць, што пры наяўнасці ў горадзе касцёла духоўных асоб з роднай польскай мовай не існавала.

Насельніцтва, якое назвала роднай мовай польскую, пераважала ў Лідзе ў 1897 г. сярод патомных дваран – 56,4 %. Таксама “палякамі” былі асабістыя дваране – 18,9 %, мяшчане – 9,1 %, сяляне – 19 %.

Сярод лідчан, якія назвалі роднай мовай беларускую, былі прадстаўнікі патомнага дваранства – 7,2 %, ганаровых грамадзян – 6,3 %, мяшчан – 3,2 %, сялянства – 24,9 %. Паказальна, што ні ў адной з саслоўных груп беларускамоўнае насельніцтва не мела большасці.

Пры выкарыстанні статыстычнага матэрыяла пра веравызнанне і родную мову неабходна мець на ўвазе, што адказы па гэтым пытанням запісваліся выключна з адказаў апытваемых падчас перапісу асоб (рэспандэнтаў). Пры гэтым самыя ўкладальнікі матэрыялаў перапісу для друку прызнавалі, што пры аналізу дадзеных любога перапісу неабходна ўлічваць непазбежыя пагрэшнасці. Яны падкрэслівалі, што ў асобных выпадках “абруселыя інародцы”называлі сваёй роднай мовай рускую і не заўсёды на падставе іншых дадзеных перапіснога матэрыялу (прыналежнасць да саслоўя, веравызнання і інш.) з даставернасцю можна вызначыць іх прыналежнасць да того ці іншага “племені” (нацыянальнасці). Таму менавіта такія выпадкі могуць быць прычынай некаторай неадпаведнасці паміж асобнымі дадзенымі ў табліцах [5, Т. ІІ, с. 58-59].

Увогуле асаблівасці саслоўнай структуры Ліды пацвярджаюць высновы даследчыкаў аб тым, што ў канцы ХІХ ст. на землях Беларусі не існавала прамой прапорцыі паміж нацыянальным складам усяго насельніцтва і прадстаўніцтвам народаў у розных пластах грамадства. У гэты перыяд ні адзін этнас на тэрыторыі Беларусі не меў поўнай завершанай сацыяльна-класавай структуры, якая адпавядала буржуазнаму грамадству [6, с. 121].

Вызначэнне занятасці і прафесійнай структуры жыхароў Ліды, як і іншых гарадоў Беларусі, паводле матэрыялаў Першага ўсеагульнага перапісу Расійскай імперыі мае свае асаблівасці. На недасканаласць табліц па занятасці насельніцтва ў апублікаваных матэрыялах перапісу звярнулі ўвагу гарадзенскія гісторыкі А. Каляга і Л. Рудзікава. Яны заўважылі, што дадзеныя табліцы маюць шмат недахопаў: да самастойнага насельніцтва, якое мела свой заробак і сродкі да існавання, у матэрыялах перапісу аднесены толькі главы гаспадарак, хаця ўдзел сваякоў у вытворчасці мог быць не меншым; паказваецца прыналежнасць работніка да пэўнай галіны эканомікі без пазначэння яго канкрэтнага занятка і інш. [8, с. 89].

Гэтае пытанне ўжо станавілася прадметам даследавання беларускага гісторыка З. Шыбекі, які вывучаў яго ў кантэксце сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў Беларусі ў другой палове ХІХ – пачатку ХХ ст. [9]. У сваёй манаграфіі З. Шыбека згрупіраваў насельніцтва беларускіх гарадоў, у тым ліку і Ліды, па родасным ці блізкім заняткам і вызначыў такім чынам наступную прафесійную структуру гарадоў:

Табліца 5

Прафесійная структура насельніцтва Ліды ў 1897 г.

 

Групы заняткаў

Пазіцыі па крыніцы

% насельніцтва

% самастойнага насельніцтва

Прамысловасць

22 – 37, 39 – 40

26,6 %

21,4 %

Будаўніцтва

38

3,9 %

2,1 %

Транспарт, сувязь

41 – 45

2,7 %

1,5 %

Сельская і лясная гаспадарка

17 – 21

4,6 %

1,2 %

Гандаль

47 – 61

16,4 %

4,2 %

Кіраванне і войска

1, 2, 4

21,6 %

36,1 %

Вольныя прафесіі (прыватная юрыдычная, навучальна-выхаваўчая, урачэбная дзейнасць, навука, літаратура, мастацтва)

 

3, 9 – 11

4 %

2,4 %

Чэляднікі (прыватная служба, прыслуга, падзёншчыкі)

8, 12, 13, 46

10 %

11,8 %

Ранцье, дома- і землеўладальнікі

14

5,6 %

5,6 %

Іншыя (святары, пенсіянеры, асобы неакрэсленых заняткаў)

5 – 7, 15, 16, 63 – 65

4,6 %

5 %

            * Шыбека, З. Гарады Беларусі (60-я г. 19 – пачатак 20 ст.) /з. Шыбека. – Мн., 1997. – С. 224; Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. – Т. ІV. Виленская губерния /под. ред. Н.А. Тройницкого. – Тетрадь 2. – СПб, 1901. – С. 108.

 

Першыя тры слупкі дадзенай табліцы ўзятыя з манаграфіі З. Шыбекі, апошні слупок (“% самастойнага насельніцтва”) прапанаваны аўтарам дадзенага артыкула. Супастаўленне гэтых дадзеных дазваляе зрабіць шэраг цікавых высноў. Так, згодна з даследаваннем З. Шыбекі, Ліда, як і іншы гарады Беларусі, была шматфункцыянальным цэнтрам, паколькі ні адна галіна гаспадаркі не забяспечвала пражывання больш паловы жыхароў горада. Пры гэтым з дадзенай табліцы вынікае, што большая частка насельніцтва займалася прамысловасцю – 26,6 %. Але гэта не зусім так, больш правільна было б сказаць, што гэты працэнт насельніцтва (як і ўсе астатнія) жыў за кошт рамяства, паколькі ў ім аб’яднаныя і самастойныя гаспадары і члены іх сямей.

Некалькі іншую карціну паказвае прыналежнасць да прафесіі самастойных гаспадароў. Такіх у Лідзе было 4.672 чал., з іх: мужчын – 3.674, жанчын – 998. Пры параўнанні дадзеных па агульнай занятасці насельніцтва і занятасці самастойных гаспадароў заўважны наступныя змены:

  • амаль на 10 % павялічылася доля вайскоўцаў і відавочнай становіцца “мілітарызацыя” Ліды, пра якую ўжо гаварылася вышэй;
  • на 12,2 % знізілася колькасць насельніцтва, якое займалася гандлем і на 5,2 % тых, асноўным заняткам каго была прамысловасць.

Матэрыялы перапісу дазваляюць вызначыць увесь спектр заняткаў лідчан. У групу прафесій, якую З. Шыбека вызначыў як “прамысловасць”, уваходзілі: апрацоўка валакністых рэчаў, апрацоўка дрэва, апрацоўка металаў, вытворчасць адзення, хімічная вытворчасць, вінакурэнне, піва- і мёдаварэнне, ювелірная справа, і інш. Найбольш папулярнымі заняткамі сярод самастойных гаспадароў у галіне прамысловасці ў Лідзе былі наступныя: вытворчасць адзення – 46,4 %, апрацоўка дрэва – 13,1 %, апрацоўка прадуктаў харчавання – 8,7 %, апрацоўка металаў – 7,7 %, тытунь і вытворчасць з яго – 7,4 % і інш.

Сярод накірункаў гандлю галоўным быў гандаль сельскагаспадарчымі прадуктамі і жывёлай – 36,6 %, аказанне паслуг (тракціры, гатэлі, клубы) – 9,8 %, гандаль тканінамі і прадметамі адзення – 8,6 %, прадметамі раскошы, навукі, мастацтва – 7,9 % гандаль наогул, без усялякага акрэслення – 13,7 %. Невялікі быў працэнт гандляроў металічнымі вырабамі, машынамі і зброяй – 2,4 %.

На час перапісу ў горадзе знаходзіліся пазбаўленыя волі – 41 чалавек, з іх 38 мужчын і 3 жанчыны, а таксама 8 жанчын вызначылі свой занятак як прастытуцыю.

Матэрыялы перапісу дазваляюць таксама прааналізаваць прыналежнасць самастойных гаспадароў да той ці іншай этнічнай групы ці хутчэй за ўсё моўнай групы. Для аналізу былі ўзяты самастойныя гаспадары з ліку мужчын і жанчын, якія ў крыніцы названы яўрэямі, рускімі, палякамі, беларусамі. Дадзеныя прадстаўлены ў табліцы 6.

Табліца 6

 

Размеркаванне самастойнага насельніцтва Ліды па роднай мове

і полавай  прыкмеце*

“Яўрэі”

“Рускія”

“Палякі”

“Беларусы”

муж.

%

жан.

%

муж.

%

жан.

%

муж.

%

жан.

%

муж.

%

жан.

%

1.370

37,3

605

60,6

1.103

30

58

5,8

471

12,8

222

22,2

355

9,7

102

10,2

1975 чалавек самаст. гаспад.

1161 чалавек самаст. гаспад.

693 чалавекі самаст. гаспад.

457 чалавек самаст. гаспад.

42,3 %

24,6 %

14,8 %

9,8 %

* Табліца складзена паводле: Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. – Т. ІV. Виленская губерния /под. ред. Н.А. Тройницкого. – Тетрадь 2. – СПб, 1901. – С. 140–141.

 

Дадзеныя, прыведзеныя ў гэтай табліцы, сведчаць, што сярод самастойных гаспадароў найбольшы працэнт складалі яўрэі – 42,3 %, пры гэтым гаспадароў-мужчын было 37,3 % ад агульнай колькасці свабодных мужчын-гаспадароў Ліды, а жанчын – 60,6 %! Паводле заўвагі І. Соркінай, з-за таго, што мужчыны-яўрэі часта знаходзіліся ў ад’ездах з-за імкнення да ведаў і неабходнасці звароту да вядомых рэлігійных аўтарытэтаў з іншых мясцінаў альбо з-за пошуку заробкаў, жанчынам прыходзілася займацца не толькі хатняй гаспадаркай і выхоўваць дзяцей, але і зарабляць на жыццё. Такім чынам, яўрэйкі часта ўзначальвалі гандлёвыя і прамысловыя прадпрыемствы [6].

Найбольш папулярнымі заняткамі сярод яўрэяў былі:

  • выраб адзення – 19,3 %;
  • дзейнасць і прыватная служба – 11,4 %;
  • даход з капіталу, нерухомай маёмасці, сродкаў бацькоў і сваякоў – 6,5 %;
  • служба ва ўзброеных сілах – 6,5 % [5, т. 2, с. 140-141].

Другую пазіцыю сярод самастойных гаспадароў займалі рускія. Галоўным заняткам мужчын была служба ў войску: з 1.103 самастойных гаспадароў 922 мелі дачыненне да ўзброеных сіл, што складала 83,6 %! 48 чалавек ці 4,4 % працавалі ў адміністрацыі, судзе і паліцыі Ліды.

Абсалютная большасць рускіх жанчын, якія былі аднесены ў матэрыялах перапісу да ліку самастойных гаспадароў, жылі за кошт прыватнай службы і даходу з капіталу, нерухомасці, сродкаў бацькоў і сваякоў – 72,4 %.

Што тычыцца беларускага насельніцтва, то сярод асноўных заняткаў самастойных гаспадароў-мужчын безумоўна пераважала служба ва ўзброеных сілах – 36,9 %; за кошт прыватнай службы (прыслуга, падзёншчыкі) жылі 14,9 % самастойных мужчын (у той жа час сярод жанчын гэты занятак быў асноўнай крыніцай існавання для 58,9 %); земляробствам займаліся 7,6 %; вырабам адзення – 6,5 %. Беларусы-мужчыны складалі самы высокі працэнт сярод пазбаўленых волі – 46,3 %.

Матэрыялы перапісу 1897 г. дазваляюць прааналізаваць і ступень пісьменнасці насельніцтва гарадоў і мястэчак. Істотным недахопам такіх звестак з’яўляецца той факт, што асноўным крытэрыям паказчыка пісьменнасці ў методыцы перапісу лічылася ўменне чытаць па-руску, а пісьменнасць у іншых мовах фіксавалася толькі пры адсутнасці гэтага ўмення. Так, з 5.305 мясцовых мужчын г. Ліды пісьменных было 3.227, што складала 60,8 %, а з 4.005 жанчын – пісьменных 1.680 або 42 %. Наогул працэнт пісьменных у Лідзе ў 1897 г. складаў 52,7 %, што толькі на 0,1 % было ніжэй, чым у Вільні. Аднак, калі выключыць з агульнага складу дзяцей да 6 гадоў, то працэнт пісьменных значна павялічваецца (табліца 7).

Табліца 7

 

Размеркаванне насельніцтва Ліды па ўзроставым групам і пісьменнасці

Узроставыя групы

Мужчыны

Жанчыны

Разам

усяго

пісьмен.

% пісьм.

усяго

пісьмен.

% пісьм.

усяго

пісьмен.

% пісьм.

6–9 гадоў

362

158

43,6 %

407

116

28,5 %

769

274

35,6 %

10–19 гадоў

819

668

81,6 %

978

613

62,7 %

1.797

1.281

71,3 %

20–29 гадоў

2.215

1.449

65 %

690

393

57 %

2.905

1.842

63,4 %

30–39 гадоў

428

357

83,4 %

470

258

54,9 %

898

615

68,5 %

40–49 гадоў

319

254

79,6 %

344

158

46 %

663

412

62,1 %

50–59 гадоў

239

179

74,9 %

248

84

33,9 %

487

263

54 %

60–69 гадоў

174

108

62,1 %

159

45

28,3 %

333

153

46 %

70–79 гадоў

66

34

51,5 %

64

14

21,9 %

130

48

37 %

80–89 гадоў

26

12

46,2 %

22

3

13,6 %

48

15

31,3 %

90–99 гадоў

3

1

33,3 %

5

8

1

12,5 %

100–109 гадоў

1

1

 

Разам

 

4.651

 

3.220

 

69,2 %

 

3.388

 

1.684

 

49, %

 

8.039

 

4.904

 

61 %

 

 

*Табліца складзена паводле: Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. – Т. І. Виленская губерния /под. ред. Н.А. Тройницкого. – Тетрадь 1. – СПб, 1900. – С. 40–41.   

 

Дадзеныя табліцы выразна сведчаць, што працэнт пісьменнасці быў больш высокім сярод мужчын – 69,2 % супраць 49 %. У разрэзе ўзроставых груп найбольш пісьменных было сярод дзяцей і маладых людзей ва ўзросце ад 10 да 19 гадоў – 71,3 %, пры гэтым высокім быў узровень пісьменнасці і ў групах ад 20 да 49 гадоў.

Матэрыялы перапісу дазваляюць вызначыць ступень пісьменнасці сярод насельніцтва розных канфесій і саслоўяў. Так, найбольш адукаванымі гараджанамі былі пратэстанты (86,7 %). Аднак меркаваць пра аб'ектыўнасць гэтых дадзеных трэба з некаторай доляй умоўнасці і супастаўлення з дадзенымі ў іншых гарадах і мястэчках, паколькі пратэстантаў у Лідзе было ўсяго 15 чалавек.

На другім месці па ўзроўню адукаванасці былі стараабраднікі – 58 %; далей  праваслаўныя – 57,4 %, католікі – 51,5 %; іўдзеі – 51,2 %., мусульмане – 42 %. Дадзеныя, якія адлюстроўваюць размеркаванне насельніцтва г. Ліды па пісьменнасці, мове і веравызнанню, прадстаўлены ў дадатку 2.

Што тычыцца ўзроўня адукаванасці сярод розных сацыяльных груп насельніцтва Ліды, то яно прадстаўлена ў табліцы 8.

 

 

 

 

Табліца 8

 

Размеркаванне насельніцтва Ліды па пісьменнасці, адукацыі і саслоўным групам*

 

Саслоўе

Непісьмен.

Пісьменныя

У тым ліку тыя, хто навучаўся

ва універсіт.

у спец. ці тэхніч. ВНУ

у сярэд. спец. навуч. уст.

у сярэд. навуч. уст.

у выш. ваен. устан.

у сярэд. ваен. устан.

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

жан.

муж.

муж.

Дваране патомныя і асабовыя, чыноўнікі не з дваран

 

 

46

 

 

86

 

 

 

 

220

 

 

224

 

 

7

 

 

2

 

 

1

 

 

 

 

4

 

 

 

 

36

 

 

36

 

 

6

 

 

32

Духоўныя асобы (хрысц.)

 

 

 

9

 

11

 

 

 

 

 

 

 

6

 

1

 

 

Ганаров. грамадз., купцы, мяшчане

 

1144

 

1853

 

1903

 

1304

 

 

 

 

 

9

 

 

6

 

40

 

 

Сяляне

887

384

1091

140

5

3

1

Разам

4.400

4902

9

1

18

93

6

2

*Табліца складзена паводле: Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. – Т. І. Виленская губерния /под. ред. Н.А. Тройницкого. – Тетрадь 2. – СПб, 1901. – С. 40–42.   

 

Натуральна, што самы высокі працэнт адукаванага насельніцтва быў у асяроддзі духавенства – 100 %!

Адукаваных дваран і чыноўнікаў у 1897 г. у Лідзе было 77,1 %. Пры гэтым дадзеныя перапісу сведчаць, што адукацыю ў рознага тыпу навучальных установах атрымлівалі 39,1 % мужчын і 17 % жанчын з гэтых саслоўяў. Большасць, як правіла, атрымлівалі хатнюю адукацыю. З усяго пісьменнага насельніцтва Ліды  скончылі універсітэты толькі 9 асоб, што складала ўсяго 0,2 %.

Сярод ганаровых грамадзян, купцоў і мяшчан доля пісьменнага насельніцтва складала 51,7 %, з іх толькі 2,5 % атрымалі адукацыю ў навучальных установах. Цікавым падаецца той факт, што жанчын, якія навучаліся спецыяльных установах, было 3,1 %, а мужчын – 0,8%.

Працэнт пісьменнасці сярод сялянскага насельніцтва складаў 36,2 %.

Падсумоўваючы вышэйсказанае, неабходна адзначыць, што, нягледзячы на наяўнасць недакладнасцей і недахопаў, матэрыялы Першага ўсеагульнага перапісу Расійскай імперыі 1897 г. з’яўляюцца каштоўнай крыніцай для вывучэння розных аспектаў гісторыі беларускіх гарадоў у канцы ХІХ ст. Даследчыкі маюць мажлівасць вар’іраваць і супастаўляць статыстычныя дадзеныя апублікаванай крыніцы як паміж сабой, так і з матэрыяламі іншых крыніц, і вывучаць пытанні сацыяльна-эканамічнага, этнаканфесійнага, адукацыйнага, лінгвістычнага, дэмаграфічнага і інш. становішча беларускіх гарадоў і мястэчак.

 

Пры гэтым, неабходна памятаць, што за сухімі лічбамі статыстыкі стаяць жывыя людзі з іх праблемамі і перажываннямі. Аналіз матэрыялаў перапісу дае мажлівасць канстатаваць тую сітуацыю ў розных сферах жыцця горада, якая склалася на момант правядзення мерапрыемства. Аднак, для таго, каб патлумачыць, даказаць ці абвергнуць канкрэтныя палажэнні, неабходна абавязковае супастаўленне дадзеных перапісу з іншымі крыніцамі.

Ірына Кітурка (Гродна)

  1. Ходзін, С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі (гісторыка-генэтычнае і кампаратыўнае вывучэнне) /С.М. Ходзін. Вучэб. дапам. – Мінск, 1999.
  2. Volumina legum. – T. II. – Petersburg, 1859.
  3. Казлоўскі П. Падымнае //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. – Т. 5. – Мн.: БелЭн, 1999. 592 с.
  4. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ) у Гродне, ф. 1663 (Фонд Слізняў), воп. 1, спр. 4707, арк. 1-4.
  5. Первая всеобщая перепись населения Российской империи, 1897 г. – Т. ІV. Виленская губерния /под. ред. Н.А. Тройницкого. – Тетрадь 1. – СПб, 1900; Тетрадь 2. – СПб, 1901; Тетрадь 3. – СПб, 1904.
  6.  Соркіна, І. Насельніцтва гародні паводле апублікаваных матэрыялаў  першага ўсеагульнага  перапісу насельніцтва Расейскай імперыі 1897 г. /І. Соркіна. //Гарадзенскі палімпсест. ХІІ – ХХ ст.: Матэрыялы Міжнароднай навук. канфер. 7 лістапада 2008 г. – Гародна – беласток, 2008. – С. 112–135.
  7. Гісторыя Беларусі: У 6 т.  Т. ІV: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец ХVІІІ – пачатак ХХ ст.) /М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч, і інш. – Мн.: Экаперспектыва, 2005.
  8. Коляго, О.В., Рудикова, Л.В. Занятость населения Гродно по данным Первой всеобщей переписи населения Российской империи 1897 г. /О.В. Коляго, Л.В. Рудикова //Гарады Беларусі ў кантэксце палітыкі, эканомікі, культуры: зб. навук. арт. – Гродна: ГрДУ, 2007. – С. 88 – 95.
  9. Шыбека, З. Гарады Беларусі (60-я г. 19 – пачатак 20 ст.) /з. Шыбека. – Мн., 1997.

 

 

 

 

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp

Похожие записи:

Адзіным навукова арганізаваным усеагульным перапісам ў Расійскай імперыі з’яўляўся перапіс 28 студзеня 1897 г. У гэты дзень на тэрыторыі ўсёй краіны па агульнай праграме і адзінай методыцы былі атрыманы звесткі аб геаграфічным, узроставым, рэлігійным размеркав...
Змены, што адбываліся ў заканадаўстве пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі, карэнным чынам паўплывалі на праваўспрыманне дваранства. Тое ж самае адносіцца і да сямейнага права, працярпеўшага абмежаванне існуючых нормаў. З 1821 года рашэнні па...
Пашырэнне мадэрнізацыйных працэсаў у 60-я гг. ХІХ – пачатку ХХ ст. абумовіла карэнныя змены ў грамадстве беларуска-літоўскіх губерняў Расійскай імперыі. Пад іх уплывам адбываліся прынцыповыя змены ў асновах сацыяльнай стратыфікацыі грамадства. Нягледзячы на ўр...