Категории

Зельна

минута на чтение

Зельна (Першая Прачыстая, Успленне)  лічыцца адным з першых значных восеньскіх святаў, адзначаецца паводле каталіцкага календара 15 жніўня, паводле праваслаўнага – 28 жніўня. Традыцыйна ўспрымалася як свята ўраджаю, калі асвячаўся сёлетні хлеб. У гэты дзень асвячалі таксама жыта на засеў і розныя зёлкі, што яшчэ былі ў гэты час (як адзначаюць даследчыкі, традыцыя асвячэння зёлак замацавалася ў Х стагоддзі). Больш характэрна для каталіцкай традыцыі, дзе некаторыя элементы захаваліся да сённяшніх дзён. У Ваўкавыскім раёне, паводле звестак В.І. Басько і Т.І. Кухаронак, асвячэнне пачыналася ўрачыстым шэсцем з крыжам, што бралі з касцёла, за крыжам няслі сноп і пірог, а таксама розную гародніну і садавіну. З аўса і жыта вілі вяночак. Усё гэта ставілі ў касцёле перад алтаром. Абавязковым лічылася і асвячэнне на З. лекавых раслінаў. Пазней яны выкарыстоўваліся не толькі як лекавы, але і як ахоўны сродак: ад пярэпалаху, ад навальніцы, для аховы кароў і г.д. Дзень гэты не працавалі, заканчваўся ён святочным застоллем. У некаторых рэгіёнах пасля З. пачыналіся засеўкі азімых.

У турыстычнай справе можа быць выкарыстана як аснгова для арганізацыя наведвання турыстамі традыцыйных рэгіянальных фэстаў, а таксама пастановак з элементамі традыцыйнай абраднасці і арганізацыі вечарынаў для знаёмства з рэгіянальнай кухняй.

І.С. Чарнякевіч

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp