Категории

Косаў

18 минут на чтение

КОСАВА (КОСАЎ), горад за 151 км ад Брэста, 13 км ад чыгуначнай станцыі Косава-Палескае (на лініі Баранавічы — Брэст). 2,7 тыс. ж. (1.1.1997). У Косаве АТ «Косаўскае МВА», камбінат бытавога абслугоўвання, пя-карня, лясніцтва. Сярэдняя школа, музычная школа, вучнёўскі вучэбны камбінат, дзіцячы сад, бібліятэка, Дом культуры, спартыўны комплекс, бальніца, аптэка, вузел сувязі, сталовая, 3 магазіны. Мемарыяльны знак на месцы дома ў былым фальварку Мерачоўшчына, дзе нарадзіўся ў 1746 Тадэвуш Касцюшка.

Косава ў пісьмовых крыніцах згадваецца з 1494 як уладанне Храптовіча, якое падара-ваў яму князь літоўскі Аляксандр. Затым на-лежала Сангушкам, Сапегам, Пуслоўскім. 3 1795 мястэчка Слонімскага павета Гродзенс-кай губерні ў складзе Расіі. Каля Косава ў фальварку Мерачоўшчына Войцэх Пуслоўскі пабудаваў палац у неагатычным стылі. Пуслоўскія заклалі ў Косаве промыслы — 2 суконныя мануфактуры. Найбольш буйная налічвала 200 рабочых (1845). На ёй была ўстаноўлена першая ў Беларусі паравая ма-шына. У сярэдзіне XIX ст. было 750 ж., 3 цяг-ляныя і 101 драўляны будынак. У 1878 — 2030 ж., з іх 1279яўрэяў, аў 1897 — 3092 ж., 64 цаг-ляныя, 807 драўляных будынкаў, з іх 643 жылыя. Было сельскае народнае вучыліптча, прыёмны пакой для хворых, аптэка. На чаты-рох паравых млынах працавалі 13 рабочых. У

Капліца на каталіцкіх могілках V г. Косава.

1878 была паліцэйская ўправа, якая ахоплівала 4 гміны — Косава, Любішчыцы, Ёлкі, Н. Пескі. Тут склалася старажытная рымска-каталіцкая парафія Слонімскага дэканату. Першы касцёл тут у 1526 пабудаваў трокскі ваявода Ежы і яго жонка Ганна; у 1626 віленскі ваявода Л. Сапега заснаваў новы касцёл, які згарэў у 1872, у 1878 адбудаваны на сродкі парафіян і Вандаліна Пуслоўскага. Каталіцкая парафія мела 1461 душу і філіял у Івацэвічах, капліцу ў Мерачоўшчыне. Косаўскі праваслаўны дэ-канат налічваў 11 парафій і 20 563 вернікі (1857). У Мерачоўшчыне фальварак, які тры-маў у закладзе Людвік Касцюшка (бацька Тадэвуша Касцюшкі).

У буржуазнай Польшчы (1921 — 1939) — цэнтр павета Палескага ваяводства. У 1939 — 1949 — цэнтр раёна ў складзе Брэсцкай вобласці. 3 25.6.1941 да 11.7.1944 акупіраваны немцамі. 2.8.1942 вызвалены партызанамі, якія ўтрымлівалі яго на працягу месяца. Пры Косаўскім МВА ёсць гісторыка-краязнаўчы музей.

Помнік архітзктуры. Размешчаны за 1,5 км на захад ад Косава ва ўрочышчы Мерачоўшчына. Быў ак-ружаны парк,ам (захаваўся часткова), які выз-начаўся дакладнай планіроўкай і каштоўным дэндралагічным складам. Праекты палаца і парка распрацаваны архітэктарам Ф. Яшчо.і-дам у 1838 г. У будаўніцтве прымаў удзел архітэктар У. Марконі. Палац складаецца з цэнтральнапГ двухпавярховага корпуса, які з'яўляецца яго кампазіцыйным ядром, і 2 ба-кавых крылаў, якія злучаны з ім вузкімі галерэямі, прарэзаны высокімі стральчатымі аркамі. Вуглы цэнтральнага корпуса фланкіраваны гранёнымі вежамі рознай вышыні, вуглы бакавых крылаў — падобнымі на вежы контрфорсамі. Фасады рытмічна дзе-ляцца стральчатымі аркамі, аконнымі праёмамі, перспектыўнымі нішамі, машыкулямі. Унутра-ная планіроўка сіметрычная, характэрная для дварцовай архітэктуры класіцызму. У галоў-ным корпусе памяшканні згрупаваны вакол цэнтральнага вестыбюля і параднай залы на 2 паверсе, упрыгожаных роспісамі мастака Жмуркі. У бакавых карпусах размяшчаліся службовыя памяшканні.

 

 

Гістарычная даведка

Палац у Косаве (альбо «Палац Пуслаўскіх) быў пабудаваны ў 1838 годзе па загаду буйнога прамысловага дзеяча таго часу графа Вандаліна Пуслаўскага. Палац будаваўся на заходняй ускраіне паселішча як загарадны сядзібны ансамбль з вялікім паркам. Праект замкавага комплексу ў стыле неаготыкі склаў варшаўскі зодчы Францішак Яшчолд. Будаўніцтва палаца, пачатае Яшчолдам, было завершана ў 1840 годзе пад кіраўніцтвам срэбранага медаліста Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў італьянцам Марконі. Пасля смерці Вандаліна іменнем валодаў Яго сын Леанід. Па гістарычных дадзеных таго часу, Леанід пражываў ва Францыі і Італіі, а ў палац наведваўся часцей летам, дзе праводзіў пышныя балі з запрошанымі на іх замежнымі акцёрамі і актрысамі. Пасля паўстання 1863-64 гг. палац быў адняты у «спачуваючых бандытам» Пуслаўскіх і перададзены ва ўладу маскоўскім князьям Трубяцкім і Альденбургскім. Пасля гэтака скончыўся 25-гадовы «залаты век» Косаўскага палаца (бо былі вывезены ў Расію ўсе каштоўнасці, а на палац быў павешаны амбарны замок). У часы Першай Сусветнай вайны палац быў часткова разбураны немцамі. У 1939 годзе, пасля уз'яднання Заходняй часткі Беларусі з БССР у былой рэзідэнцыі Пуслаўскіх быў размешчаны пяхотны полк. У часы Вялікай Айчыннай вайны немцы устроілі ў палацу гета. Жнівень 1942 года, які прынёс косаўцам часовае вызваленне (тады 480 байцоў трох партызанскіх атрадаў знішчылі мясцовыв фашыстцкі гарнізон і затым месяц стрымлівалі горад), стаў ракавым для старога замка, у якім на працягу дзесяці дзён палыхаў пажар.

Сучасны стан аб'екта.

Пасля тых жудасных падзей Вялікай Айчыннай вайны прайшло ўжо шмат часу. Але і сёння палац носіць на сабе пячатку былой барацьбы, і балючым водгукам у сэрцы дае штуршок для ўсё новых і новых успамінаў. Успамінаў аб былой велічы, магутнасці, непадступнасці і гераізму абаронцаў, якім прыйшлося цаной свайго ўласнага жыцця адстойваць незалежнасць родных мясцін і захаваць памяць, якая дайшла да нас праз цені стагоддзяў. Пабудаваны ў стыле неаготыкі з масіўнымі гранёнымі вежамі па углах галоўнага фасада, шчылепадобнымі, нагадваючымі бойніцы, шчылінамі ў сценах, вузкімі стрэльчатымі аркамі дзвярных і ваконных праёмаў, карнізамі, падобнымі на крэпасныя манікулі, палац Пуслаўскіх захаваўся да Першай Сусветнай вайны, падчас якой былі знішчаны парк і ўнікальная аранжэрэя, якая налічвала больш за паўтара ста розных відаў раслін. Найбольш значныя разбурэнні былі нанесены палацу ў часы Другой Сусветнай выйны. Абпаленыя сцены, паросшыя травой і хмызняком пакоі, на самым версе невялікія дрэўцы, якія і сёння працягваюць разбураць скарожаныя башні ўнікальнага архітэктурнага помніка; і толькі у некаторых кутках яшчэ магчыма разглядзець фрэскі цудоўнага мастака Франціцка Жмуркі, якія былі візітнай карткай палаца. Вось такім выглядае сёння палац Пуслаўскіх у Косава. Зрэшты, гэта ўсё бачна на маіх уласных фотаздымках, зробленых амаль паўгода таму, калі я сам убачыў і адчуў: яно не ўмірае, гэта Вечнае, гэта бясконца…і не маю больш слоў, каб апісаць усю веліч і прыгажосць вялікага Носьбіту культуры зямлі Беларускай.

Статус аб'екта .

Сёння палац у Косаве з'яўляецца дзяржаўнай маёмасцю і ахоўваецца дзяржавай. Па адзнаках спецыялістаў, яго рэстаўрацыя абыйдзецца дзяржаве ў 7 мільёнаў даляраў ЗША. Праект рэканструкцыі палаца быў распрацаваны прадпрыемствам «Брэстрэстаўрацыяпраект» у пачатку 90-х гадоў. Зараз праект карэктыруецца: пятнаццаць гадоў былі для помніка чарговымі ступенямі ў небыццё. Два гады таму, калі пачалі аднаўляць сядзібны дом Касцюшак, мясцовыя ўлады распарадзіліся пафарбаваць сцены палаца. Раней, у 2000 годзе, да палаца праявіла цікавасць группа студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ. Моладзь усталявала па дарозе стэнд, які паказвае напрамак да помніка, і заняліся санітарнай чысткай вакольнага леса. У 2001 годзе, увайшоўшы ў густ, студэнты прапанавалі зрабіць у сцен палаца фестываль з удзелам рыцарскіх клубаў і музыкальных груп. Але Косава так і не стаў месцам правядзення крупнага фестывалю, падобнага на «Навагрудскі замак» альбо «Старажытны Нясвіж». У спісе мерапрыемстваў па рэалізацыі Нацпраграмы, намечаных Брэсцкім аблвыканкамам, палацу ў Косаве прысвечаны яшчэ адзін пункт: помнік архітэктуры збіраюцца адрэстаўрыраваць і стварыць у яго сценах турыстычна-гасцінны комплекс. У былым годзе на правядзенне прац было адведзена 100 мільёнаў рублёў, у гэтым крыху больш, але, па меркаванню старшыні Косаўскага горвыканкама Тамары Хінко, гэта не тыя сродкі, якія могуць нешта змяніць у лёсе архітэктурнага помніка.

Легенды, непасрэдна звязаныя з помнікам або звязаныя з наваколлем.

Косава - тыповы маленькі гарадок на поўдні Беларусі. Тут няма чыгункі і аўтамагістралей, тут жыццё ціхае, і кожны ведае адзін другога ў твар. А яшчэ ў Косава цікавая гісторыя. У горада было сем гаспадароў у розныя часы, ён некалькі разоў станавіўся то польскім, то беларускім, то аказваўся тыповым шляхецкім уладаннем, то прысягаў на пэўнасць камуністычнай партыі. Упершыню Косава ўпамінаецца ў гістарычных сведках у 1494 годзе, калі галоўную ваенную пагрозу беларускім землям несла Маскоўская дзяржава. Жадаючы наблізіць да сябе шляхту ВКЛ, малады вялікі князь Аляксандр даруе прадстаўнікам знатных радоў землі. У ліку адораных апынуўся маршалак Вялікага княства Ян Храптовіч, атрымаўшы мястэчка Косава з мясцовасцямі. Але гісторыкі не падыйшлі да аднаго меркавання па нагодзе назвы мястэчка. Па-першае, Косава - некалькі нетыпічная назва для Беларусі і Польшчы, па-другое, шматлікія войны знішчылі амаль усе крыніцы. Аднак да нас дайшлі легенды. Першая паведамляе аб адным татарскім хане, які валодаў вёскай больш паўтысячагоддзя таму. Як гаспадару, яму прыносілі даніну і казалі: «Нясу даніну Касому», маючы на ўвазе яго раскосыя вочы. Другая легенда паведамляе аб кавалі Касым, які каваў цуда-мячы, не аднойчы спасаючыя жыхароў вёскі ад набегаў ворагаў. Так альбо інакш, больш-менш дакладнымі дадзенымі гісторыкі валодаюць пачынаючы з першай паловы ХІХ стагоддзя.
Як і шматлікія архітэктурныя пабудовы, так альбо інакш звязаныя з Сярэднявеччам, палац Пуслаускіх у Косава мае свае легенды і паданні, звязаныя з яго будауніцтвам. І перш за ўсё трэба адзначыць асаблівасці самой пабудовы. З гістарычных звестак нам вядома, што палац меў больш 160 пакояў, кожны з якіх меў сваё асаблівае становішча і колер: чорная, залатая, срэбраная. Паўсюль стаялі каміны і дарагія габелены. Каміны выконвалі дэкаратыўную ролю, бо у палацы было сапраўднае паравое атапленне. У склепе былі збудаваны вялікія рэзервуары з вадой, якую стала падагравалі спецыяльна нанятыя служкі, і яна па трубам паступала па усіх пакоях будынка. Аднак найвялікшае здзіўленне выклікала ў гасцей шкляная падлога у адным з залаў палаца, дзе пад шклом плавалі экзатычныя рыбы і жылі незвычайныя для Беларусі расліны. На другім паверсе быў размешчаны вялікі зімовы сад, дзе галоўным «экспанатам» з'яўляўся леў. Кожная з дванаццаці вежаў палаца сімвалізуе месяц года. Найбольш ураджайныя - гэта хлебныя месяцы года: травень, чэрвень, ліпень і жнівень. Палац пабудаваны так, што кожны год два с паловай дні сонца асвятляе поўнасцю адзін пакой. Сістэма ўнутраных праходаў і вакон пазваляе пракрасціся сонечным промням у кожны закуток палаца. Па легендам, у «дзень пакоя» яе прыбіралі і радаваліся сонечнаму дню менавіта ў ёй. Самая галоуная легенда Косаўскага палаца паведамляе пра падземны ход «шырынёй з карэту і тройку» даўжынёй больш трыццаці кілометраў, які вядзе ад склепа Пуслаўскіх да Пружанскага замка. Ёсць ён альбо няма - дакладна невядома, бо ніхто не праводзіў буйных раскопак на тэрыторыі Косава ў цяперашні час. Кажуць яшчэ, што калі пастукаць злева ад галоўнага ўваходу на вышыні дзвух метраў па кладцы, увесь палац выдае гулкі звон. У такія хвіліны здаецца, што палац на імгненне ажывае, прабуджаючы цені далёкага мінулага. Жывы помнік беражліва ахоўвае свае легенды, прабуджаючы ненаедную цікавасць да сябе і сваіх «сяброу» па цемным і далёкім сцежкам Сярэднявечча. Ці не здарма адна з легенд паведамляе пра моц і дужасць палаца ад таго, што сцены яго былі выкладзены з цагліны на яйкавых жаўтках, змешаных з крывёй. Жывую легенду не знішчыць ніхто і ніколі, бо памяць пра легенду заўсёды жыва.

Экскурсійны маршрут.

На сённяшні дзень па тэрыторыі Брэсцкай вобласці пралягае больш за 40 турыстычных маршрутаў, распрацоўваюцца тэхналагічныя карты маршрутаў па трох турыстычных зонах: «Тэлеханская», «Брэст-Баранавічы - мяжа вобласці» і «Белае возера «Еўрарэгіёна «Буг». Не абмінаюць шматлікія турыстычныя маршруты і Косаўскага палаца Пуслаўскіх. Вось не каторыя з гэтых маршрутаў: 1. «Іх імёнам жыць у стагоддзях» (Брэст - М.Сяхновічы - Чыжэўшчына - Кобрын - Косава - Мерачоўшчына). Маршрут пралягае па месцах, звязаных з жыццём і дзеёнасцю палкаводцаў Тадэўша Касцюшка і Аляксандра Суворава; 2. «Па гістарычным і памятным мясцінам Заходняй Беларусі» (Брэст - Кобрын - Бяроза - Івацэвічы - Мерачоўшчына - Баранавічы - Мір - Нясвіж). Аб'ектамі азнаямлення па маршруце з'яўляюцца помнікі архітэктуры і гісторыі: гарадская забудова г.Кобрына, руіна манастыра картезіянцаў у г.Бяроза, Косаўскі касцёл і палац Пуслаўскіх пад Івацэвічамі, замкі Міра і Нясвіжа. Праводзіцца праца над распрацоўкай і іншых маршрутаў, так алюбо інакш звязаных з памятнымі мясцінамі беларускага Палесся.

Прапановы па далейшым доглядзе аб'екта.
 

Помнікі архітэктурнага мастацтва такой велічыні і значнасці, прыкладам якіх і з'яўляецца палац Пуслаўскіх у Косаве, часта выкарыстоўваюць з мэтай звярнуць да іх асаблівую ўвагу і выказаць іх нацыянальна-культурную каштоўнасць. У адным выпадку яны могуць з'яўляцца ў якасці творчай музы, накіроўваючы мастака да выказвання асаблівых пачуццяў, якія ён адчуў, знаходзячыся у дадзеным месцы і захапляючыся нібы прыгажосцю мястэчка, нібы разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету, нібы рэльефам, нібы надзвычай значнымі архітэктурнымі пабудовамі, і г.д. Сюды адносяцца уласныя мастацкія творы мастакоў і пісьменнікаў, якія так альбо інакш усхваляюць прыгажосць аб'екта, які прыцягнуў да сябе ўвагу. У другім выпадку архітэктурны помнік можа спалучаць у сабе элементы нацыянальнай культуры, а таксама народнай творчасці, невыпадкова альбо «па заданню» становячыся «візітнай карткай» горада ці мястэчка, якому ён належыць, а таксама звязваючы сабой гістарычны лёс Спадчыны і яе нацыянальна-культурныя традыцыі. Да гэтага выпадку адносяцца: вусная народная творчасць (легенды, паданні, казкі), павер'і і прыкметы, звязаныя з будаўніцтвам помніка альбо дзеяннямі, якія праходзілі ў яго гаспадарчых пакоях і г.д. Апошнім часам стала вельмі модна прводзіць у ваколіцах замкаў і палацаў розныя святочныя мерапрыемствы з мэтай прыцягнуць да іх увагу турыстаў з розных краін свету, азнаямлення з культурнымі каштоўнасцямі краіны, а таксама збора капітала дзеля далейшага іх развіцця. Па усіх гэтых паказчыках палац у Косава не саступае месца сваім «суайчыннікам». І гэта яскрава бачна па наступных выявах.
Безумоўна, палац графаў Пуслаўскіх у Косава з'яўляецца адным з буйнейшых архітэктурных помнікаў Беларусі. Ён памятае гісторыю роднага краю, сам з'яўляючыся адной з яго непадзельных частак. Але ідзе час, і былыя магутныя, моцныя вежы і сцены замка набываюць новыя рысы. Архітэктурны помнік ХVІІІ стагоддзя рушыцца прама на вачах. І на жаль, гісторыя мае нядобрую ўласціввасць забывацца. Як хораша было гуляць па вялікаму паркаваму ансамблю, любавацца пргажосцю родных мясцін і веліччу магутных цагляных сцен, адчуваючы небяспеку і пэуную задаволенасць ад убачанага! Па словах мэра Косава, «Усё залежыць ад таго, ці знойдзецца чалавек альбо арганізацыя, гатовыя энергічна ўзяцца за справу. На мой погляд, выратаваць палац магчыма толькі з прыцягненнем сродкаў дзяржаўнага бюджэту. Сродкаў, выдзеленых з мясцовага бюджэту, хапае на добраўпарадкаванне тэрыторыі, прывядзенне ў парадак верхняй тэрасы, расчыстку леса каля сцен палаца.». Толькі разам, толькі агульнай працай можна вярнуць помніку яго былую веліч і магутнасць. Праводзіць мерапрыемствы дзяржаўнага маштаба (накшталт «старога Замку» на Навагрудчыне альбо «Вечароў у Мірскім замку» з удзелам моладзі і прыцягненнем капіталу дзеля рэканструкцыі аб'екта. Бо менавіта жывая гісторыя надае магчымасць паказаць прыгажосць і росквіт Роднага краю. Без гісторыі няма і дзяржавы. Нібыта ў апошні раз гудуць сцены палаца, і жалобным плачам даносіцца з іх сціпла і сумна: «Мой Родны Кут…»

Гады тры таму, як адрадзiлi дом, у якiм нарадзiўся Андрэй Тадэвуш Касцюшка, i да памятных мясцiн штогод сталi ехаць госцi, паслы замежных дзяржаў, турысты, раптам усе заўважылi сцены палаца наводдаль за дрэвамi. I хоць гэтыя сцены хавалi за сабой руiны, ды i самi сям-там зруйнаваныя, з пагорка з-за высокiх дрэў яны выглядалi i велiчна, i рамантычна-загадкава, i гэтай далёкай прыгажосцю мiжволi зацьмявалi ўсё навокал. Палац нiбы прасiў, заклiкаў быць адноўленым. I, здаецца, дачакаўся. Прыняты ўсе неабходныя рашэннi аб рэстаўрацыi Косаўскага палаца Пуслоўскiх.

Род Пуслоўскiх здавён валодаў косаўскiмi землямi. Войцэх Пуслоўскi, маршалак слонiмскi, быў слынным гаспадаром. Ён будаваў храмы, узводзiў прадпрыемствы, у Косаве пры iм славiлася дывановая фабрыка. Потым землi перайшлi ў спадчыну да Вандалiна, малодшага з пяцi сыноў Войцэха. У краi ён стаў знакамiтым як буйны прамысловец i вялiкi аматар мастацтваў. Апошняе, вiдаць, i паўплывала на лёсаноснае рашэнне. Яшчэ ў 1838 годзе 24-гадовы Вандалiн заснаваў Косаўскi ансамбль на ўзвышшы i раўнiннай тэрыторыi каля фальварка Мерачоўшчына на плошчы каля 40 гектараў. Ансамбль нечым нават нагадваў сядзiбы эпохi барока. Заязджаць у палац патрэбна было праз лiпавую алею, праз уязную браму i парадны партэр. Завяршаў вось кампазiцыi вадаём з востравам. Цiкава, што ўезд у памесце iшоў з боку Ружанскага тракта i абазначаўся брамай, якая называлася галоўнай. Дык вось у гэтых мясцiнах жыве легенда, што некалi пракапалi падземны пераход, якi злучаў Ружанскi i Косаўскi палацы. Сiстэма падвалаў i скляпенняў, асаблiва ў Ружанах, адрознiвалася надзвычайнай складанасцю. Гэта, хутчэй за ўсё, i парадзiла легенды. Хоць хто ведае дакладна?..

А вось незвычайныя бэзавыя кампазiцыi Косаўскага палаца да гэтай пары ўспамiнаюць тутэйшыя старажылы. Партэр акалялi пасадкi кустоў бэзу, якiя былi закладзены раслiнамi гатункаў розных колераў. Калi яны зацвiталi, то стваралi сабой незвычайную па прыгажосцi маляўнiчую карцiну. Бэз цвiў яшчэ нават колькi гадоў пасля пажару, пакуль канчаткова не вырадзiўся i не згiнуў пад наступленнем лесу.

Галоўным у кампазiцыi сядзiбы, вядома, стаў палац, пабудаваны ў стылi англiйскай неаготыкi. Ён вельмi нагадваў рамантычна-таямнiчы замак. I рамантызм, i велiчнасць, i таямнiчасць стваралi найперш вежы, крыху падобныя на старажытныя замкавыя. Кожная з дванаццацi вежаў сiмвалiзавала месяц, чатыры цэнтральныя вежы адпавядалi хлебным месяцам года: маю, чэрвеню, лiпеню, жнiўню. У сваёй кнiжцы "Старадаўнiя сядзiбы Берасцейшчыны" Анатоль Федарук пiша: "Паводле думкi С. Ярашэўскага (польскi даследчык. — С.Я.), рэзiдэнцыя па кампазiцыi i прыгажосцi не мела сабе роўных у Польшчы. Некаторае падабенства палац меў са знакамiтым замкам Гогенцолернаў у Камянцы-Земблавецкiм. Велiчны будынак заняў плоскую вяршыню высокага пагорка. Яго становiшчам вызначалася маляўнiчая панарама на паркавыя тэрасы, сiстэмы вадаёмаў i старадаўнi фальварак. Зварот да гiстарычнага мiнулага, выразнасць далёкiх перспектыў з’явiлiся праяўленнем матываў рамантызму, якiя ўвасоблены ў агульным ансамблi".

Шматлiкiя вежы палаца сталi яго галоўным архiтэктурным элементам, так бы мовiць, "каньком". Тут былi квадратныя, усечаныя i гранёныя вежы, яны лаканiчна дапаўнялi куты пабудовы i ўваходы. Акрамя таго, вежы маюць зубчатае завяршэнне, што дадае адчування старадаўнасцi i некаторай непрыступнасцi аб’екта. Апошняга дадавалi таксама аконныя i дзвярныя праёмы стрэльчатых абрысаў накшталт байнiц. Аграмадныя гатычныя праёмы ў сценах галерэй нават у цяперашнiх умовах руiнаў наводзяць на думку аб асаблiвай таемнай загадкавасцi, лабiрынтнасцi i велiчы пабудовы.

У архiвах i лiтаратуры засталiся сведчаннi пра тое, якiя шыкоўныя i незвычайныя балi i прыёмы праходзiлi ў Косаве. Упрыгажэннем адной з залаў служыў вялiкi акварыум з экзатычнымi рыбкамi. А ў зiмовым садзе на прывязi сядзеў сапраўдны леў. Знакамiтая бiблiятэка Пуслоўскiх саступала хiба толькi суседняй сапегаўскай. Некалькi тысяч тамоў i рукапiсаў налiчвала кнiгасховiшча палаца. Кожная з залаў мела свой асаблiвы iнтэр’ер, свой колер, за якi i атрымлiвала назву. Былi тут белая, чорная, срэбраная залы. Ацяпляўся палац паравым спосабам. У падвальным памяшканнi стаялi аграмадныя рэзервуары з вадой, якая падагравалася.

Побач з велiчнай рэзiдэнцыяй месцiлася сядзiба Касцюшкаў. У час росквiту палаца мерачоўшчынская сядзiба, наадварот, прыйшла ў заняпад. Як вядома, пасля смерцi бацькi Тадэвуша Касцюшкi Людзвiга фальварак Мерачоўшчына перайшоў праз некаторы час да Пуслоўскiх. Вандалiн Пуслоўскi з вялiкай павагай ставiўся да героя трох кантынентаў. Таму ён адрэстаўраваў домiк у папярэднiм выглядзе i абсталяваў там, па сутнасцi, музей. У адным з пакояў стаяў драўляны ложак, накрыты дываном. А над iм вiсела дошчачка з надпiсам: тут нарадзiўся слынны Фадзей Касцюшка. А ў 1878 годзе Вандалiн фiнансаваў будаўнiцтва касцёла Прасвятой Тройцы i Святога Крыжа ў Косаве, якi стаiць i дзейнiчае цяпер. У архiве касцёла захоўвалася метрыка нараджэння Тадэвуша Касцюшкi.

Косаўскi палац Пуслоўскiх разам з суседнiм домiкам Касцюшкаў былi спаленыя ў 1944 годзе. Драўляную касцюшкаўскую сядзiбу агонь злiзаў хутка, а палац гарэў дзён дзесяць. Так расказваюць мясцовыя людзi. Велiчныя муры доўга супрацiўлялiся вогненнай стыхii. Але яна ў рэшце рэшт перамагла. Засталiся, па сутнасцi, толькi вонкавыя сцены палаца, засталiся таксама памяць i легенды.

Калi ж Касцюшкаву сядзiбу адрадзiлi ў наш час, паводле слоў яе дырэктара Iрыны Анцiпенкi, пытаннi пра суседнi палац узнiкалi ў турыстаў штодня. Нелагiчна дысанансам выглядалi ў жывапiсных мясцiнах велiчныя руiны.

I вось два гады таму аблвыканкам прыняў рашэнне аб рэстаўрацыi палаца Пуслоўскiх. Частку грошай фундавалi рэспублiканскiя арганiзацыi. Пакуль што сумы выдзеленыя невялiкiя, але пачатак пакладзены. I з сакавiка гэтага года закiнуты паўразбураны палац ператварыўся ў будаўнiчую пляцоўку. Тут працуе брыгада з 16 чалавек ААТ "Брэстрэстаўрацыя". На справе гэта выглядае так: указаная колькасць жыхароў Косава знайшла сабе работу. Прараб Мiхаiл Дылько таксама чалавек тутэйшы, але мае вопыт такога роду работы, больш за год ён працаваў на рэстаўрацыi Нясвiжскага палаца.

— Справа звычайная, — расказвае Мiхаiл Мiкалаевiч, — толькi патрабуе асаблiвай увагi i акуратнасцi, калi перабiраеш кожную цаглiну старадаўняй кладкi. Ужо ўладкавалi вертыкальную гiдраiзаляцыю фундамента, i паступова ўзнiмаемся, аднаўляем вонкавую кладку.

Работы пакуль вядуцца ў левым крыле палаца. Пад адным з вуглоў гэтага крыла з месяц таму адкапалi невялiчкi скарб — некалькi срэбных i медных манет чаканкi 1820 i наступных гадоў. Цяпер знаходкай займаюцца вучоныя, а рабочыя перакананыя, што гэтыя муры хаваюць у сабе яшчэ шмат таямнiц i загадак.

У былой рэзiдэнцыi Пуслоўскiх запланавана зрабiць турысцка-забаўляльны цэнтр высокага класа з гасцiнiчным комплексам, канферэнц-залай, музеем, кафэ-сталовай. На ўсю работу патрабуецца больш за 20 мiльярдаў рублёў. I хочацца верыць, што такiя грошы паступова збяруцца, каб старадаўнi палац у стылi рамантычнай неаготыкi заззяў новай прыгажосцю. Можа, знойдзецца нарэшце загадкавая музычная зала — адна з галоўных легендаў славутасцi — больш правiльна, месца былой, залы i яна будзе абсталявана наноў. Памяшканнi палаца мелi высокiя акустычныя ўласцiвасцi. Апошняе, вiдаць, i спарадзiла легенду пра тое, што ў адной з залаў дастаткова было дакрануцца рукой да сцяны, каб загучала музыка, у другiм месцы пачыналася iншая мелодыя, нешта накшталт дыстанцыйнага кiравання сучаснай апаратурай. Такая зала магла б стаць фiшкай новага музея. Косаўскi палац — апошняя данiна рамантызму ў нашым краi .

Скарбы Косаўскага палаца

Расійскія манеты пачатку XIX стагоддзя — дзве сярэбраныя і сем медных — знайшлі студэнты Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна падчас археалагічных раскопак у Косаўскім палацы (Івацэвіцкі раён). Знойдзены таксама фрагменты быту, інтэр’ера некалі унікальнага палаца, у тым ліку дэталі сталовых сервізаў, каміннай кафлі.
Што датычыцца манетаў, то яны знойдзены пры абследаванні фундамента аднаго з флігеляў палаца. На думку спецыялістаў, гэта так званы сакральны скарб, які па традыцыі замуроўваўся пры закладцы новага будынка.
Косаўскі палац — унікальны ўзор неагатычнай архітэктуры і мастацтва ХIХ стагоддзя. Сваю гісторыю ён вядзе з 1838 года. Тады буйны прамысловец граф Пуслоўскі вырашыў пабудаваць палац па праекце французскага дойліда. Унікальны ў Еўропе палацава-замкавы комплекс уражваў хараством да сярэдзіны ХХ стагоддзя: арачныя вокны, паркавыя тэрасы... Усяго ў палацы было 132 пакоі і зала, кожны з іх меў сваё прызначэнне і аздабленне. Вежы ўзвялі па колькасці месяцаў у годзе. Галоўнай адметнасцю быў парадны пакой са шкляной падлогай над вялізным акварыумам: пад нагамі ў гасцей плавалі сотні экзатычных рыбак…
На жаль, усе каштоўнасці палаца, а таксама унікальны сад, які налічваў амаль 150 відаў раслін, з часам былі страчаны. Да нашых дзён захаваліся толькі вонкавыя сцены, якія працягваюць ураж-ваць сваімі памерамі і экзотыкай дэкаратыўных элементаў.
У 2008 годзе Косаўскі палацава-паркавы ансамбль зацверджаны ў якасці рэспубліканскага прыярытэтнага аб’екта на правя-дзенне рэстаўрацыі. Архітэктарам трэба будзе літаральна адрадзіць унікальны палац. Па плане тут бу-дзе створаны гасцінічна-турысцкі комплекс. Першая чарга адноўленага палаца павінна быць здадзена да 2011 года.

1. Памяць (Івацэвіцкі раён) /Велікаселец А.Ф.,Шіла А.А. Мн. 2001г.

2.Івацэвіцкі веснік  (№6. Артыкул Зіневіч І.В. “Косаўскі палац сёння”)

Facebook Vk Ok Twitter Whatsapp